Архіў навін

Цана карыстання школьнай навучальнай літаратурай у новым навучальным годзе вырасце неістотна. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі. Павелічэнне цаны звязана са змяненнем значэння базавай велічыні. «Кошт школьных падручнікаў складае 0,5 базавай велічыні, якая з 1 студзеня 2022 года складае Br32. У сувязі з гэтым кошт карыстання школьнымі падручнікамі ў Беларусі павялічыцца да Br16. У параўнанні з мінулым годам, калі базавая велічыня складала Br29, цана павялічылася ўсяго на Br1,5», – гаворыцца ў паведамленні.
На эксперыментальным полі ў ААТ «Александрыйскае» прыбіраюць ураджай азімага ячменю. Тут на 120 га – 4 віды новай для гаспадаркі культуры: сарты і гібрыды беларускай селекцыі і замежныя. І, як гавораць спецыялісты, першы ўраджай паказаў, што стаўка на азімы ячмень сябе апраўдала.