Архіў навін

У кошык ідуць ранняспелыя плады гатунку «Жэнева Эрлі». – Сабралі ўжо больш за дзве тоны, за тыдзень плануем яшчэ пяць, – расказвае галоўны тэхнолаг прамысловага саду Алена Юркавец. – Ранніх ўсяго будзе каля 15 тон, а ў цэлым яблычны ўраджай складзе 3 тысячы тон. Спачатку мы забяспечваем мясцовыя крамы Магілёўшчыны, а потым экспартуем. Летась 200 тон павезлі прама з саду, потым рэалізоўвалі ўжо са сховішча. Усяго яблынь гатунку «Жэнева Эрлі» ў «Рассвеце» – 18 гектараў. Леташні ўраджай перавысіў трэць у агульным рэгіянальным паказчыку.
У гэтым годзе сельскія гаспадаркі Магілёўскай вобласці вырасцяць больш бульбы, чым год таму. Гэта звязана з павелічэннем пасяўных плошчаў, а таксама – са спрыяльным надвор’ем. Зараз фермерскія гаспадаркі Магілёўшчыны капаюць маладую раннюю бульбу. Першыя вынікі іх працы ўсяляюць аптымізм у агульны ўраджай. Здымачная група «“Беларусь 4” Магілёў» пабывала на бульбяных палях у Магілёўскім раёне.
У Бабруйскім раёне завяршылі ўборку азімага ячменю, актыўна прыбіраюць рапс і выбарачна прыступілі да азімай пшаніцы. Пра гэта расказаў першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама Аляксей Жураўлёў.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае магіляўчан і гасцей горада прыняць удзел у дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце грамадскага аб’яднання «БРСМ». Мерапрыемства стартуе 1 жніўня і будзе праходзіць штодня з 15.00 да 18.00 у ААТ «Універмаг “Цэнтральны”».
У кансалідаваны бюджэт Магілёўшчыны за 1 паўгоддзе ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі паступіла Br464,4 млн. На іх долю прыпадае 60,8% агульных уліванняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь. Ад арганізацый недзяржаўнага сектара паступіла Br230,3 млн. (30,2%), індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі Br40,7 млн. (5,3%), фізічныя асобы – Br28,1 млн. (3,7%). Агульныя паступленні ў бюджэт вобласці склалі Br 763,5 млн.
Жыхары прыватнага сектара па вуліцы Астроўскага ў Магілёве шмат гадоў просяць зрабіць тратуары: на ўчастку ад Пушкінскага праспекта да транспартнага кальца вуліцы Цярохіна вельмі інтэнсіўны рух машын. З гэтай праблемай магілёўцы звярнуліся на праграму «Губернатар-анлайн» з удзелам кіраўніка вобласці Анатоля Ісачанкі, якая ў красавіку была ў прамым эфіры на тэлеканале «“Беларусь 4” Магілёў». Як і калі будзе вырашана праблема?
Диалоговая площадка, главной целью которой стала комплексная проработка вопроса внедрения с нового учебного года единых подходов к школьной форме, собрала в Могилеве около 300 участников со всего региона.