Архіў навін

Жыхары нашай краіны і не толькі працягваюць абмяркоўваць выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі напярэдадні Дня Незалежнасці. Васіль Захаранка, старшыня Бялыніцкага райвыканкама:
Штотыднёвая выстава-кірмаш і майстар-класы ад рамеснікаў пройдуць у Камсамольскім скверы ў Магілёве 14-16 ліпеня. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу. Удзельнікамі выставы-кірмашу стануць члены аматарскага аб'яднання рамеснікаў «Магілёўскія майстры» гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу.
Сёлета свае першыя працоўныя месцы ў сельгаспрадпрыемствах Магілёўскай вобласці атрымалі 77 выпускнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, 132 маладыя спецыялісты прыйшлі працаваць пасля заканчэння ВНУ. Аднак адукаваных аграномаў, заатэхнікаў, ветурачоў усё роўна не хапае. Асабліва востра кадравы дэфіцыт адчуваецца ў невялікіх раёнах, такіх як Слаўгарадскі.
Госці і ўдзельнікі рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя сустракае сяброў») з'елі амаль 6 т шашлыку і выпілі 8,5 тыс. л квасу. Пра гэта расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Цітова.
У Магілёўскай вобласці ўборку азімага ячменю пачалі 9 раёнаў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Азімы ячмень сабраны на плошчы амаль 1,3 тыс. га. «Цяпер у рэгіёне ідзе выбарачная ўборка гэтай культуры. Глядзім па меры яе паспявання. Актыўна работы пачалі паўднёвыя раёны: больш за ўсё сабрана ў Бабруйскім, Кіраўскім і Асіповіцкім раёнах. Паўночныя раёны пакуль не пачалі жніво – тут азімы ячмень яшчэ спее», – адзначылі спецыялісты.