Архіў навін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
На алеі працоўнай славы ў Бабруйску з’явіліся новыя інсталяцыі ў выглядзе кубоў, якія прадстаўляюць найбуйнейшыя прадпрыемствы горада на Бярэзіне. Фатаграфіі на гранях гэтых кубоў адлюстроўваюць асноўныя вехі развіцця прадпрыемстваў, іх слаўную гісторыю і перспектыўную сучаснасць, а таксама ўслаўляюць вядомыя працоўныя дынастыі – тых, хто разам са сваёй добрасумленнай працай аддаваў і часцінку душы для дасягнення высокіх вытворчых вынікаў. Літаральна за тыдзень рад папоўніўся кубамі гідролізнага завода, ККД, скуркамбіната, друкарні імя Непагодзіна.
У Віцебску завяршыўся чэмпіянат Беларусі па скачках на батуце. Удзел у ім прынялі каля 80 наймацнейшых спартсменаў краіны. У агульнакамандным заліку батутысты Магілёўскай вобласці (выхаванцы Магілёўскай СДЮШАР «Багіма») занялі другое месца ўслед за спартсменамі Віцебскай і Гродзенскай абласцей.
У Магілёве ўшаноўвалі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Актыў БРСМ Магілёўскай вобласці на чале з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандрам Лук’янавым і першым сакратаром Магілёўскага абкама БРСМ Аляксандрам Саксонавым дапамаглі насекчы і скласці дровы адзінока пражываючаму пенсіянеру Івану Астаповічу Карлоўскаму 1929 г. н. з Магілёўскага раёна. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст Магілёўскага абкама БРСМ Арына Афонькіна.
На рэспубліканскім конкурсе «Студэнт года – 2022» Магілёўскую вобласць прадставіць студэнтка МДУ імя А. А. Куляшова Вольга Халадцова. У актавай зале Беларуска-Расійскага ўніверсітэта сёння некалькі гадзін ішла сапраўдная творчая барацьба. Сёлета прадстаўляць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе будзе студэнтка Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Вольга Халадцова. Яна вучыцца на 3-м курсе факультэта эканомікі і права і ў будучым марыць стаць судовым экспертам.
У абласцях Беларусі дзейнічае 176 пагадненняў аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах з расійскімі рэгіёнамі. За мінулы год было арганізавана 79 рэгіянальных візітаў, у тым ліку 46 візітаў беларускіх дэлегацый у расійскія рэгіёны. Беларускія арганізацыі прынялі ўдзел у 105 кірмашах па продажы беларускай прадукцыі ў гарадах краіны-суседкі. Адбылося 174 узаемныя візіты дэлегацый дзелавых кругоў. Такой інфармацыяй падзяліўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне аблвыканкама. Электронныя кірмашы будуць праведзены: 16.11.2022 з 09.00 да 10.00 – Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дрыбінскага райвыканкама.
Пантонная пераправа злучыла берагі Сожа каля Чэрыкава. Гэта дазволіць жыхарам раёна перапраўляцца праз раку падчас рэканструкцыі моста. Адкрыццё пераправы запланавана на наступным тыдні.
Восем удзельнікаў, шэсць конкурсаў і шэсцьсот чалавек падтрымкі: у Магілёве праходзіць абласны этап конкурсу «Студэнт года – 2022». У актавай зале Беларуска-Расійскага ўніверсітэта сёння няма свабодных месцаў: студэнты з розных ВНУ Магілёўскай вобласці прыехалі падтрымаць сваіх канкурсантаў. І, як адзначаюць удзельнікі творчага спаборніцтва, нягледзячы на сур’ёзную падрыхтоўку, сёння хвалюючы і важны дзень. Кожны з іх прайшоў вялікі шлях. І кожны разлічвае стаць найлепшым прадстаўніком студэнцкага руху рэгіёна.
Месца правядзення «Свята бульбы-2022» – вёска Забычанне Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У праграме: тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртная праграма, выстава-дэгустацыя страў з бульбы, кірмаш майстроў. Дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна Святлана Казлова лічыць, што брэндавыя святы набіраюць папулярнасць сярод вяскоўцаў:
На тэрыторыі Магілёўскага раёна пакінулі свой страшны след шматлікія войны. Але самыя драматычныя падзеі тут разгарнуліся ў гады Вялікай Айчыннай: гераічная абарона Магілёва і вызваленне Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, зверствы гітлераўцаў на акупаванай тэрыторыі. Паводле няпоўных даных, ворагі закатавалі і расстралялі 2558 чалавек, сагналі ў Германію звыш 1500 чалавек, спалілі 2358 падворкаў
У самыя складаныя часы артысты заўсёды былі на перадавой, у самай гушчы падзей, і мы павінны быць разам са сваім народам. Такім меркаваннем падзялілася заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева падчас канцэртнай шоу-праграмы «На крылах мары», якая прайшла на сцэне Палаца культуры ў Магілёве
Пытанні міжрэгіянальнага і прыгранічнага супрацоўніцтва Бранскай і Магілёўскай абласцей, выкананне саюзных праграм па фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі, газу і развіцці атамнай энергетыкі абмеркавалі на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Сходу Беларусі і Расіі па энергетыцы і транспарце.
Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 лістапада ў Магілёве старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Ігар Лявонцьевіч Клішо. Сустрэча будзе праходзіць з 16.00 да 18.00 на базе грамадскай прыёмнай Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, 89, каб. 45. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэл: 8 (0222) 63-51-06. Рэд.
Рэспубліканская акцыя «Сімвал адзінства – 2022» прыбыла сёння ў Магілёўскую вобласць. Першы раён, які сустрэў удзельнікаў аўтапрабегу, – Бялыніцкі. Адтуль удзельнікі акцыі накіраваліся ў Круглянскі раён. Пасля сустрэчы на мяжы двух раёнаў маштабны аўтапрабег рушыў у Круглае, вітаючы жыхароў і аўтамабілі, якія праязджалі міма.
З новага года суб’екты гаспадарання, якія гандлююць харчовымі таварамі ў розніцу, у тым ліку і сельгаспрадукцыяй павінны выкарыстоўваць касавы апарат. Такое рашэнне Савета Міністраў і нацбанка Беларусі прынята з мэтай аптымізаваць безнаяўны разлік.
У паўднёва-ўсходніх раёнах Магілёўскай вобласці асаблівая ўвага надаецца фарміраванню кадравага патэнцыялу і працы са зваротамі грамадзян. Пра гэта расказаў журналістам памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – падчас нарады па пытаннях кадравай палітыкі і асабістага прыёму грамадзян у Касцюковіцкім і Хоцімскім раёнах.
На пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Кходу па энергетыцы і транспарце, якое адбудзецца 10 лістапада ў Магілёве, парламентарыі разгледзяць ход работы па падрыхтоўцы саюзных інтэграцыйных праграм у галіне электрычнай энергіі і рынку газу. Удзел у ім прымуць прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, прадстаўнікі органаў улады Магілёўскай і Бранскай абласцей.
У VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску прымуць удзел адзінаццаць тэатраў з сямі гарадоў Беларусі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Ірына Дрыга.
Асабісты прыём грамадзян правядзе 14 лістапада ў Магілёве дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Святлана Аляксандраўна Шутава. Сустрэча будзе праходзіць з 16.00 да 18.00 на базе грамадскай прыёмнай Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, 89, каб. 45. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэл: (80222) 63-51-06. Рэд.
Палац культуры вобласці рыхтуе да свайго 45-гадовага юбілею вялікі святочны канцэрт у Магілёве. Пра гэта расказала намеснік дырэктара па культурна-дасугавай рабоце ўстановы культуры Юлія Сямёнава.
Магілёўскі абласны тэатр лялек увайшоў у лік пераможцаў першага Міжнароднага тэатральнага фестывалю-форуму «Зіхатлівыя грані тэатра». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. За спектакль «На дне» па п’есе Максіма Горкага (рэжысёр Ігар Казакоў) спецыяльнай прэміяй «Найлепшая праца мастака» ўзнагароджана аўтар арыгінальнай сцэнаграфіі і лялек Таццяна Нерсісян.
Новую спецыяльнасць увядуць у Магілёўскім агралесатэхнічным каледжы ў наступным годзе. Падрыхтоўка спецыялістаў будзе ажыццяўляцца па праграмах сярэдняй спецыяльнай адукацыі з тэрмінам навучання 4 гады. Пра гэта расказаў дырэктар магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага Міхаіл Сасонка.
Напярэдадні беларускія тарфянікі адзначылі свае «Дажынкі» – сезон здабычы закрыты, вынікі падведзены. Адзінае ў Магілёўскай вобласці торфапрадпрыемства «Дняпроўскае» здабыла больш за 150 тысяч тон торфу – напалову больш, чым летась. Дзякуючы маштабнай мадэрнізацыі завод выйшаў на якасна новы ўзровень развіцця. І попыт на прадукцыю стабільна расце.
Музей воінскай славы Магілёўскай вобласці на Буйніцкім полі прапануецца ўзвесці ў форме ордэна Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта журналістам паведаміў пошукавік клуба «Віккру» Дзмітрый Паклонскі.
Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 8 па 11 лістапада пад дэвізам «У адзіным руху да лепшага!». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР. Як растлумачылі суразмоўцы, мерапрыемства праводзіцца з мэтай павышэння дасведчанасці насельніцтва аб эфектыўных метадах выкарыстання энергарэсурсаў у паўсядзённым жыцці і ў побыце.
Адкрыццё выставы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага каледжа імя А. К. Глебава «3/4 стагоддзя» адбудзецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 10 лістапада. Пачатак мерапрыемства запланаваны на 16.00, пра што паведамілі ва ўстанове культуры.
У сувязі з планавымі рамонтнымі работамі на ўчастку Магілёў – Жлобін 21 і 22 лістапада змяняецца расклад цягніка № 615/616 Магілёў – Гомель. Такая інфармацыя размешчана на сайце БЧ. У гэтыя дні цягнік адправіцца з Магілёва ў 8:25 (на 2 гадзіны 35 хвілін раней, чым звычайна). У БЧ папрасілі прабачэння за прычыненыя часовыя нязручнасці і папрасілі пасажыраў улічваць даную акалічнасць пры планаванні паездак.
Юныя барцы Магілёўскай вобласці першымі прабіліся ў фінал першага каманднага турніру «Ліга храбрых». Яго арганізатарамі з’яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Беларуская федэрацыя барацьбы.