Архіў навін
У Беларусі памер месячнай мінімальнай заработнай платы вырасце да Br554. Рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 8 снежня 2022 года № 854. Такая інфармацыя з’явілася на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.
Адзначаецца, што прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Законам ад 17 ліпеня 2002 года № 124-З «Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы».
З 1 студзеня 2022 года месячная мінімальная заработная плата ў Беларусі складала Br 457.
БЕЛТА
Акцэнт на выпуск прадукцыі з высокім дабаўленым коштам. Такая стратэгія ў Бабруйскага ААТ «ФанДАК». Дрэваапрацоўчае прадпрыемства наведаў намесніка прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык. Ён азнаёміўся з працай цэхаў, дзе ідзе апрацоўка сыравіны для канчатковага прадукту – мэблі. З кіраўніцтвам прадпрыемства была абмеркаваная стратэгія далейшага развіцця.
Аб ролі дэпутацкага корпуса ў рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Прыдняпроўскага краю ішла размова за круглым сталом у Палацы культуры вобласці. Мерапрыемства адбылося 8 кастрычніка.
ААТ «Магілёўліфтмаш» падрыхтавала для адгрузкі першую партыю ліфтавага абсталявання на адрас сумеснай зборачнай вытворчасці ў Кыргызстане. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па камерцыйных пытаннях Антон Бельскі, пра што расказалі ў прэс-службе Мінпрама.
Дамоўленасць аб арганізацыі зборачнага прадпрыемства на базе ТАА «Кыргыз Унаа Курулуш» (горад Ош) з мэтай удзелу ў праграме замены зношаных ліфтаў у Бішкеку дасягнута мінулым летам падчас візіту прадстаўнікоў кыргызскага прадпрыемства ў ААТ «Магілёўліфтмаш».
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.
Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у верасні 2015 года. Дата была абраная не выпадкова: у 1948 годзе 9 снежня была прынятая Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.
Переводчик