Архіў навін

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка 21 снежня правёў выязны прыём грамадзян у Шклове. Як адзначыў Анатоль Міхайлавіч у ходзе прыёму, кожнага чалавека трэба выслухаць, даць яму магчымасць расказаць пра тое, што яго хвалюе. Аднак рашэнні прымаюцца з улікам усіх бакоў, іх меркаванняў і інтарэсаў і абавязкова ў межах дзеючага заканадаўства.
У межах акцыі «Нашы дзеці» міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч наведаў Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі і павіншаваў навучэнцаў з надыходзячымі святамі.
Рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі фіксуюць на Магілёўшчыне. Рэгіструюцца каранавірусная інфекцыя, лабараторна пацверджаны вірус грыпу Н1-N1. Распаўсюджаныя іншыя рэспіраторныя вірусы. Эпідэміёлагі звяртаюць увагу на меры засцярогі.
Сёння ў Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце панавала сапраўдная святочная атмасфера. У межах акцыі «Нашы дзеці» да выхаванцаў прыехалі ў госці, ды яшчэ з падарункамі, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо, прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. А курсанты Інстытута пагранічнай службы падрыхтавалі для дзяцей тэатралізаванае прадстаўленне.
Урачыстае закрыццё абласных грамадзянска-патрыятычных культурных праектаў, арганізатарамі якіх з’яўляюцца Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Магілёўская абласная пракуратура, прайшло 20 снежня ў кінатэатры «Радзіма» Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат». У мерапрыемстве прынялі ўдзел: намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Волкаў, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок.
У Мінску правялі Кубак Беларусі па мастацкай гімнастыцы. У асабістым першынстве спартсменкі змагаліся па 4 відах праграмы Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG) у трох узроставых групах (прэ-юніёркі, юніёркі, сеніёркі). У мнагабор’і сярод прэ-юніёрак добрыя вынікі паказалі выхаванкі Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі. Сярэбраным прызёрам спаборніцтваў стала Ксенія Палуніна, бронзавым – Меланія Карташэўская. mogilevnews.by
Тры пажары ў Чавускім, Слаўгарадскім і Крычаўскім раёнах адбылося за суткі ў вобласці. У ходзе аператыўнай працы работнікамі МНС выратаваны жылы дом і два гаспадарчыя будынкі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Інтэрактыўная выстава «Чараўніцтва навагодняй казкі» адкрыецца 21 снежня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва.