Архіў навін

Не менш як 110 ёлачных базараў і каля 70 кірмашовых мерапрыемстваў пройдуць напярэдадні Новага года і Раства ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Вераніка Цітова падчас анлайн прэс-канферэнцыі, арганізаванай у сталічным Доме прэсы. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі МАРГ, Міністэрства культуры, канцэрнаў «Белдзяржхарчпрам» і «Беллегпрам», Мінгарвыканкама, абласных камітэтаў, вядучых рэспубліканскіх друкаваных і электронных СМІ.
Міжнародны турнір па скачках на батуце на прызы заслужанага майстра спорту Таццяны Пятрэні праходзіць у Магілёве з 13 па 16 снежня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Больш за 140 спартсменаў з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 11 гадоў і больш прымае ў сваіх сценах Палац гімнастыкі «Багіма».
У Магілёве ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы 14 снежня адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш», правядзенне якога аднаўляецца па ініцыятыве Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Гасцямі мерапрыемства стануць дэпутаты Парламенцкага сходу Алена Афанасьева, Людміла Макарына-Кібак і Анатоль Шчасны, паведамілі ў прэс-службе сходу.
ХVI стартап-форум Mogilev Invest Day пройдзе ў абласным цэнтры 16 снежня. Ён будзе ўключаць: выступленні аўтараў бізнес-ідэй; бітвы стартапаў; краш-тэсты ідэй; нэтворкінг з бізнесменамі і інвестарамі, ментарамі, пра што расказала начальнік аддзела падтрымкі і развіцця малога прадпрымальніцтва УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» Альбіна Самусенка.
1 снежня стартаваў абласны дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Пра тых, каму патрэбна дапамога і падтрымка, і асабліва ў чароўны перадсвяточны час, калі дзеці чакаюць выканання жаданняў, – у рэпартажы з горада Горкі.
Пакуль у аграрыяў тайм-аўт, аграсэрвісы на поўнай загрузцы. Да веснавых палявых работ трэба паспець адрамантаваць тэхніку. У Магілёўскай вобласці асноўная нагрузка ў гэтым кладзецца на самую буйную спецарганізацыю – Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 снежня старшыня аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Адначасова ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – (0222) 42-21-02 (Студнеў Аляксандр Віктаравіч – старшыня гарвыканкама);