Архіў навін

Напярэдадні Новага года дзіцячы дом сямейнага тыпу Дзмітрыя і Алены Алепка з Краснаполля з падарункамі і віншаваннямі наведаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
У Кемерава завяршыўся адкрыты чэмпіянат Расіі па канькабежным спорце па асобных дыстанцыях. У заключны дзень турніру беларускія канькабежцы заваявалі тры залатыя ўзнагароды. Адна з іх – у жаночым камандным спрынце. У складзе «залатой» каманды выступілі магіляўчанка Яўгенія Вараб’ёва, мінчанка Ганна Дамарацкая і Кацярына Слоева (Мінская вобласць). Усяго на рахунку беларускай зборнай 5 залатых, 1 срэбраная і 3 бронзавыя ўзнагароды. mogilevnews.by
Сертыфікаты для навучання ў камп’ютарнай акадэміі «Шаг» атрымалі вучні 13-й школы Магілёва, якія ўдзельнічалі ў прадметных алімпіядах, конкурсах. Такі навагодні падарунак у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ўручыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Масяйкоў.
Пракуратура Касцюковіцкага раёна адсвяткавала наваселле ў будынку па вуліцы Савецкая, 2. Раней яна размяшчалася ў пабудове канца пяцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя. У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічалі намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк і старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Аляксандра Міхеенка.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужаных работнікаў культуры Магілёўскай вобласці з надыходзячым Новым годам. Сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – уручыў імянныя паштоўкі за подпісам кіраўніка дзяржавы.
Больш за 50 прадпрыемстваў Магілёўскага раёна аб’яднала дабрачынная акцыя «Скрыначка адвагі», накіраваная на дапамогу пацыентам анкалагічнага (гематалагічнага) аддзялення Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Святлана Макарэвіч.