Архіў навін

Пашырэнне магчымасцяў мэтавай падрыхтоўкі павысіць замацавальнасць кадраў. Такім меркаваннем падзяліўся рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Максім Кіркор, каментуючы абноўленыя правілы паступлення ў беларускія ВНУ.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама. Прэзідэнт узгадніў прызначэнне Сяргея Савіцкага першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Да гэтага ён быў старшынёй Уздзенскага райвыканкама. Аляксандр Лукашэнка выказаў чыноўніку асаблівае пажаданне, папярэдзіўшы аб важнасці і складанасці працы ў той сферы, за якую ён будзе адказваць.
Сядзіба Дзеда Мароза пачне працаваць у Магілёве. Ён размесціцца ў Палацы культуры вобласці, паведамілі ва ўстанове культуры. Для гасцей арганізуюць фотасесіі з казачнымі персанажамі, розныя гульні і конкурсы. У праграме – карагоды і вясёлыя танцы. І, вядома ж, самая доўгачаканая сустрэча: Дзед Мароз і Снягурка пагутараць з дзецьмі і павіншуюць кожнага з Новым годам. Запрацуе офіс Дзеда Мароза ў Палацы культуры вобласці з 24 снежня. Стаць удзельнікам чароўнай сустрэчы можна па папярэднім запісе. Працаваць офіс галоўнага навагодняга чараўніка будзе да 30 снежня.
Цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы ў Магілёве пройдзе 15 снежня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага гарвыканкама.
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by пройдуць электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магаблвыканкама. Электронныя кірмашы будуць праведзены: