Архіў навін
Пасяджэнне Каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці адбылося сёння пад старшынствам Аляксандра Гарошкіна. Удзел у ім таксама прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Анатоль Глаз, члены Каардынацыйнага савета.
Базавая стаўка для аплаты працы ў бюджэтнай сферы падвышаецца ў Беларусі з 1 верасня. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер–міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс–службе ўрада.
З 1 верасня 2026 года памер базавай стаўкі складзе 300 рублёў (раней – 297 рублёў).
БЕЛТА
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Так, 22 жніўня можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
У школах Беларусі 1 верасня пройдзе адзіны ўрок «Веды сёння – сіла і працвітанне Беларусі заўтра!». Аб гэтым журналістам паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
«1 верасня ва ўсіх установах адукацыі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня ведаў, і адзіны ўрок «Веды сёння – сіла і працвітанне Беларусі заўтра!», – сказала Ірына Каржова.
Переводчик