Архіў навін
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін з рабочым візітам наведаў Дрыбінскі раён, дзе сустрэўся з працаўнікамі вёскі і асабіста павіншаваў сямейны экіпаж камбайна ААТ «Дрыбінрайаграпрамтэхснаб» – Максіма і Яну Казловых 1000 тон збожжа і рапсу.
Турызм у Беларусі павінен стаць нацыянальным праектам і паўнацэнным пунктам росту эканомікі з мэтай павелічэння долі галіны ў ВУП да 4,5 працэнта. Такую задачу, нагадаем, паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу – гэта адзін з прыярытэтаў Праграмы сацыяльна–эканамічнага развіцця Беларусі да 2030 года.
У Магілёве адбыўся практычны семінар Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, прысвечаны тактыцы вядзення агляду месца здарэння, звязанага з падрывам транспартнага сродку. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст па рабоце са СМІ ведамства Ірына Рачкоўская.
Што пасееш, тое і пажнеш – аксіёма для аграрыяў. Каб не залежаць ад імпартнага насення і паставак, трэба ствараць сваё. А яшчэ рыхтаваць спецыялістаў, якія гэта «сваё» і выгадуюць, і прыбяруць, і перапрацуюць. У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі да гэтага пытання падышлі канкрэтна. Тут будуюць унікальны навукова–адукацыйны цэнтр біятэхналогій у раслінаводстве, аналагаў якому не будзе на ўсёй прасторы СНД.
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Рыгор Варонін напярэдадні новага навучальнага года наведаў шматдзетныя сем'і ў Клімавіцкім, Крычаўскім і Чавускім раёнах у рамках штогадовай акцыі «Прафсаюзы – дзецям».
З пачатку года на ААТ «Магілёўліфтмаш» працаўладкаваны 101 малады спецыяліст – выпускнікі ВНУ, каледжаў і прафесійна–тэхнічных навучальных устаноў. Як паведамілі ў першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства, замацаванне кадраў забяспечваецца комплексам мер, замацаваных у калектыўнай дамове.
Роўна два тыдні да канца лета! Адна з самых актуальных тэм сярэдзіны жніўня – маючы адбыцца пачатак навучальнага года. Да 1 верасня нашыя школьнікі атрымаюць абноўленыя падручнікі.
Менш зубрэння, больш практыкі. Змяняецца не толькі змест, пераглядаюць і саму методыку.
Тамара Укружская ўзначальвае Семукацкі сельсавет у Магілёўскім раёне восем з паловай гадоў. Пры такой адказнай працы яна яшчэ паспявае разам з землякамі ўвасабляць у жыццё свае шматлікія ідэі – у асноўным патрыятычныя, гістарычныя і культурныя праекты.
У Беларусі намалацілі 8,2 млн т збожжа. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 17 жніўня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 8 млн 215 тыс. т. Гэта амаль на 1,5 млн т больш, чым на гэты ж дзень у мінулым годзе.
У Мінскай вобласці намалочана 2 млн 222 тыс. т, Гродзенскай – 1 млн 639 тыс. т, Брэсцкай – 1 млн 632 тыс. т, Гомельскай – 1 млн 27 тыс. т, Магілёўскай – 956 тыс. т, Віцебскай – 739 тыс. т.
Каля 9 тыс. першакласнікаў сядуць за парты ў новым навучальным годзе ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Здорыкава.
«У новым навучальным годзе ў Магілёўскай вобласці ў першы клас пойдуць каля 9 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак, – сказала Людміла Здорыкава. – Плануецца, што ўсяго ў нас у рэгіёне ў школы і гімназіі пойдуць амаль 109 тыс. школьнікаў».
У Касцюковіцкім раёне 21 жніўня адзначаць традыцыйнае раённае свята «Цыбуляў дзень». Пра гэта расказалі ў раённым Цэнтры культуры.
Свята, прысвечанае шчодраму ўраджаю і самабытным народным традыцыям, разгорнецца ў аграгарадку Тупічына. Старт мерапрыемству ў 17.00 дасць маштабны тэатралізаваны паказ. А адразу за ім – вялікі творчы канцэрт з нумарамі калектываў раёна і артыстаў Цэнтра культуры.
Переводчик