Архіў навін

Навукоўцы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі працуюць над узнаўленнем раку вузкапалага ў прамысловых аб'ёмах. Разводзіць іх у штучных умовах – адна з самых складаных задач у аквакультуры, але навукоўцы з Акадэміі ў Горках знайшлі спосаб. Гэты эканамічна важны від можа быць запатрабаваны на беларускім рынку і паспяхова канкурыраваць па цане з некаторымі імпартуемымі марскімі прадуктамі.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 9.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 29 жніўня можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Палац Булгакаў у Жылічах, які з моманту адкрыцця пасля рэканструкцыі прыняў ужо больш за 270 тысяч гасцей, рыхтуецца да традыцыйнага «Вераснёўскага фэсту». 26 верасня тут разгорнецца свята эпохі XIX стагоддзя з балем, класічнай музыкай, рамеснымі радамі і вулічнымі канцэртамі.
Рэспубліканскае свята XXXIII Дзень беларускага пісьменства, які пройдзе ў Касцюковічах 5—6 верасня, абяцае запомніцца не толькі літаратурнымі чытаннямі і кірмашамі, але і з'яўленнем новага сімвалічнага арт–аб'екта. У цэнтры горада на абноўленай плошчы каля райвыканкама ўсталююць скульптурную кампазіцыю «Алесь і Алеся» паводле культавага твора народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, малой радзімай якога з'яўляецца касцюковіцкая зямля.
Краіна робіць стаўку на моладзь, ствараючы ўсе ўмовы для таго, каб юнакі і дзяўчаты не баяліся пачынаць працоўны шлях. Галоўнае ў прафесіі – гэта жаданне вучыцца і шчырая любоў да сваёй справы.
Напярэдадні новага навучальнага года прадстаўнікі Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» наведалі шматдзетную сям'ю Алены і Яўгена Калачовых з Магілёва, у якой выхоўваюцца чацвёра сыноў. Двое малодшых хлопчыкаў – двайняты – гэтай восенню ўпершыню сядуць за школьныя парты.
У Асіповіцкім гарнізоне пачаўся вучэбна–метадычны збор з афіцэрамі–выпускнікамі, якія прыбылі ў злучэнні і воінскія часці, падпарадкаваныя Генеральнаму штабу Узброеных Сіл. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны. З маладымі афіцэрамі сустрэўся начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка. У найбліжэйшыя дні выпускнікі выканаюць нарматывы па агнявой, тактычнай, спецыяльнай і фізічнай падрыхтоўцы. Завершаць збор кантрольныя заняткі.
Павышэнне працоўных пенсій у сярэднім на 5 працэнтаў адбудзецца з 1 верасня. Гэта прадугледжана ўказам нумар 288, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 жніўня, паведамілі у прэс–службе кіраўніка дзяржавы. Фінансаванне расходаў на гэтыя мэты забяспечана ў межах сродкаў, прадугледжаных на выплату пенсій законам «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2026 год». БЕЛТА
29 жніўня Магілёў прыме чацвёрты музычны фестываль маштабнага тура «Тваё зялёнае лета» ад Беларусбанка. Не прапусціце, свята разгорнецца на плошчы Славы, дзе гасцей чакаюць інтэрактыўныя зоны, конкурсы, сямейны квэст і тэхналагічныя актыўнасці ад Беларусбанка, Белкарт і партнёраў.