Архіў навін

9 ц/га арыгінальнага насення маткавай эліты лёну–даўгунцу атрымліваюць падчас цераблення лёну ў РУП «Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі». Гэта рэкордны ўраджай за час існавання станцыі.
Астанкі больш як 140 мірных грамадзян, якія загінулі ад рук фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, перапахавалі ў Магілёве. Цырымонія прайшла ля памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа каля Казіміраўскага лесу.
Перад вертыкаллю ўлады стаіць задача максімальна сцерці адрозненні паміж горадам і вёскай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях забеспячэння сельскага насельніцтва шырокім асартыментам тавараў пад поўную патрэбнасць.
Самая гарачая пара палявых работ не здае абаротаў. З самай раніцы і да позняга вечара шумяць камбайны, зернесушыльныя комплексы працуюць практычна без прыпынкаў. У Круглянскім раёне ўборачная ўжо перайшла экватар. Аднак спыняцца тут не плануюць – тэмпы толькі нарошчваюць. Як ідзе жніво і хто прыйшоў на дапамогу работнікам аграпрамысловага комплексу, даведалася карэспандэнт БЕЛТА.