Архіў навін

Магілёўская вобласць з 18 па 21 жніўня прымае рэспубліканскі конкурс прафмайстэрства сярод вадалазаў і ратавальнікаў–плыўцоў. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Экалагічную бяспеку, укараненне зялёных тэхналогій на вытворчасцях, а таксама ўклад кожнага чалавека ў захаванне прыроднай спадчыны абмеркавалі ў ААТ «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат» у рамках адзінага дня інфармавання па тэме «Экалагічная культура – адказнасць кожнага». З калектывам сустрэлася памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня падпісаў указ №277 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання на тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў». Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент накіраваны на паляпшэнне гандлёвага абслугоўвання, павышэнне яго якасці і стварэнне дадатковых умоў для развіцця гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання ў вёсцы.
Бабруйскі клуб «Дынама–Шыннік» выйграў другі матч на перадсезонным турніры «Кубак губернатара Тульскай вобласці». У другім матчы ў Туле падапечныя Яўгена Летава сустракаліся з «Дынама–СПб» з Санкт–Пецярбурга. Па ходзе паядынку бабруйчане вялі з лікам 3:0, але напрыканцы другога перыяду дазволілі саперніку падабрацца ўшчыльную. У заключнай трэці закінутых шайб гледачы не ўбачылі, у выніку 3:2 на карысць «Дынама–Шынніка». Шайбы за пераможцаў закінулі Мацвей Шаўцоў, Васіль Хоміч і Ілья Кулакоў.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін падчас адзінага дня інфармавання сустрэўся з калектывам ТАА «Генеральная сістэма інвестыцый».
Пракуратура Магілёўскай вобласці правяла комплексную праверку выканання заканадаўства аб абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі. У большасці раёнаў Магілёўскай вобласці выяўлены шэраг парушэнняў. У перыядычнасці вывазу смецця, санітарным стане кантэйнерных пляцовак і нават у неадпаведнасці колькасці саміх кантэйнераў на пляцоўцы.
Начальнік галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Магілёўскага аблвыканкама Ірына Міхайлаўна Петручэня 25 жніўня з 10.00 да 11.00 у Мсціслаўскім райвыканкаме па адрасе: г. Мсціслаў, Калініна, 21, правядзе выязны асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (02240) 59-007. Рэд.
У Беларусі зацверджаны новыя праграмы факультатыўных заняткаў для школьнікаў. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства адукацыі. Так, пастановай Міністэрства адукацыі ад 14 жніўня 2026 года № 142 зацверджаны шэраг новых навучальных праграм факультатыўных заняткаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі (з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання). Новаўвядзенні накіраваны на раннюю прафарыентацыю, развіццё практычных навыкаў і творчых здольнасцей навучэнцаў.
Беларус Ягор Шарамкоў стаў фіналістам мужчынскага чэмпіянату Еўропы па спартыўнай гімнастыцы 2026 года, які праходзіць у Харватыі.
Аграрыі Магілёўскай вобласці пераадолелі сур'ёзную мяжу – агульны намалот рэгіёну склаў 1 млн т збожжа. На палях СВК «Калгас «Радзіма» ў Бялыніцкім раёне прайшло ўрачыстае мерапрыемства па перадачы караваяў з новага ўраджаю ва ўсе раёны Магілёўскай вобласці.