Архіў навін

Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў сёння асабісты прыём грамадзян. Да парламентарыя па садзейнічанне ў вырашэнні праблемных пытанняў, якія закранаюць зямельныя спрэчкі, транспартныя зносіны, жыллёва–камунальная гаспадарка і захаванне дзяржаўнай уласнасці, звярнуліся жыхары абласнога цэнтра.
Адкрыты рэгіянальны фестываль «Залаты карась» пройдзе ў Хоцімску 21–22 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Хоцімскім райвыканкаме. Мерапрыемства будзе праходзіць ужо чацвёрты раз. Як паказалі папярэднія гады, яно ўспрымаецца тым, хто любіць адпачынак на прыродзе, рыбалку і творчыя спаборніцтвы.
Бабруйскі клуб «Дынама–Шыннік» з перамогі стартаваў на традыцыйным перадсезонным турніры «Кубак губернатара Тульскай вобласці». Удзел у розыгрышы прымаюць шэсць каманд Маладзёжнай хакейнай лігі, якія вызначаць пераможцу па кругавой сістэме. На старце Кубка юныя дынамаўцы з лікам 6:4 адолелі «Тайфун» з Уладзівастока, які на мінулым тыдні выйграў таварыскі турнір у Бабруйску. Шайбы за «шыннікаў» закінулі Надар Фралоў, Алег Хомчанка, Ягор Карабань, Кірыл Сяўко, Уладзімір Карабаеў і Аляксандр Дудзіч.