Архіў навін
У Бялыніцкім раёне працягваецца работа па адаптацыі маладых спецыялістаў, якія сёлета пачалі работу ў арганізацыях і ўстановах раёна. Адзін з важных напрамкаў такой работы – забеспячэнне годных умоў пражывання на першым працоўным месцы. Для ацэнкі жыллёва–бытавых умоў моладзі камісія наведала інтэрнат БУКП «Жылкамгас», дзе пражываюць маладыя спецыялісты, якія прыбылі ў раён пасля заканчэння навучальных устаноў.
Арганізацыя якаснага гарачага харчавання застаецца найважнейшай умовай для паспяховай працы аграрыяў. Падчас рабочага візіту ў Магілёўскую вобласць старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Аксана Канстанціновіч разам са старшынёй Магілёўскай абласной арганізацыі Алегам Камінскім наведалі рэстаран «Днепр» Быхаўскага адасобленага структурнага падраздзялення Магілёўскага райспажыўтаварыства.
Якой будзе канцэпцыя Дня пісьменства, які пройдзе з 5 па 6 верасня ў Касцюковічах, падчас выязнога пасяджэння аргкамітэта расказала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка.
Переводчик