Архіў навін

Больш чым за тры дзясяткі гадоў, з моманту набыцця краінай незалежнасці, сельская гаспадарка Беларусі зрабіла сапраўдны прарыў. У многім, дзякуючы навуцы і тэхналогіям. А нашы аграрыі поўнасцю забяспечваюць харчовую бяспеку краіны. Пра аграрную навуку і эксперыменты ў палях – размова з генеральным дырэктарам агракамбіната «Зара» Кацярынай Зароўскай.
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Рыгоравіч Гарошкін правядзе 19 жніўня з 9.00 да 12.00 асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, 71 (Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, каб.347). Рэд.
У Беларусі намалацілі 6,6 млн т збожжа, паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле аператыўных даных на 10 жніўня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 6 млн. 605 тыс.т. Гэта больш як на 1,5 млн.т больш, чым у гэты ж дзень мінулага года. У разрэзе абласцей намалочана: Мінская – 1 млн 649 тыс. т, Брэсцкая – 1 млн 523 тыс. т, Гродзенская – 1 млн 275 тыс. т, Гомельская – 886 тыс. т, Магілёўская – 735 тыс. т, Віцебская – 537 тыс. т.
Беларускія спартсменкі заваявалі два медалі на прэстыжным міжнародным турніры па барацьбе China and Central Asia Elite у кітайскім Сіяне, паведамілі ў прэс–службе НАК.
На Магілёўшчыне работа па ўборцы ўраджаю ідзе нон–стоп. Па аператыўных звестках у вобласці намалочана паўмільёна тон збожжавых і 160 тысяч тон рапсу. Ураджайнасць збожжавых – амаль 30 цэнтнераў з гектара. Ураджай з палёў без прамаруджвання паступае на збожжатакі і элеватары. Як ідзе праца ў начны час, нашы карэспандэнты даведаліся на прыкладзе Клімавіцкага раёна.