Архіў навін

Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася ў Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай, Гродзенскай абласцях. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МНС. Так, у Дрыбінскім, Кіраўскім, Глускім, Горацкім, Быхаўскім, Магілёўскім і Чавускім раёнах ратавальнікі дасталі са снегу 8 легкавых аўтамабіляў. У Салігорскім раёне была аказана дапамога ў буксіроўцы аўтамабіля, які з'ехаў у кювет. У Жыткавічах падраздзяленні МНС дапамаглі адбуксіраваць аўтобус. Пасажыраў унутры не было.
Як установы аховы здароўя рыхтуюцца да работы ва ўмовах непагадзі, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Вырас памер мінімальнай заработнай платы ў Беларусі з 1 студзеня 2026 года — у прэс-службе Міністэрства працы і сацабароны вызначылі важныя нюансы разліку грашовых сум для аплаты хворых у пераходны перыяд. У прэс-службе распавялі:
Аднаўленне жывёлагадоўлі ў Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны ішло вельмі нізкімі тэмпамі. Аб гэтым часопісу «Экономика Беларуси» расказаў Вячаслаў Селяменеў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук, які вывучыў тысячы архіўных дакументаў пасляваеннага часу, у тым ліку агучаных упершыню.
У Магілёве 30 і 31 студзеня пакажуць прэм'еру спектакля «Трыбунал» паводле культавай п'есы класіка беларускай літаратуры Андрэя Макаёнка. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Пастаноўка створана ў жанры народнага лубка, узроставае абмежаванне - 16+. «Трыбунал» - гэта выбух эмоцый, апантаная энергія і глыбіня, ад якой сціскаецца сэрца.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння асабісты прыём грамадзян.Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся жыхары абласнога цэнтра.
Міністэрства інфармацыі аб'явіла старт прыёму заявак на 65-ы нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі». Конкурс накіраваны на вызначэнне лепшых выдавецкіх праектаў нацыянальнага кнігавыдання за 2025 год, павышэнне мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, далейшае развіццё кніжнага мастацтва. Уладальнік Гран-пры - пераможца ў намінацыі «Трыумф» атрымае дыплом імя Ф.Скарыны і памятны знак-сімвал «Вялікі залаты фаліянт».
У адным з самых яркіх матчаў аўторка, 6 студзеня, у чэмпіянаце краіны па хакеі «Магілёў» зламаў супраціўленне маладзечанскага «Дынама» — 5:4 (па булітах). Каманда Дзмітрыя Рылькова атрымала другую перамогу запар.
У Горацкім раёне прайшоў абласны форум сельскай працуючай моладзі «Сяло - тэрыторыя развіцця», які аб'яднаў 40 маладых спецыялістаў, занятых у сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці. Пляцоўка форуму стала прасторай для прафесійнага дыялога, абмену вопытам і абмеркавання перспектыў аграрнай галіны з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, навукі і вытворчасці.
На базе Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы сёння адкрыўся новы корпус фізічнай і рэабілітацыйнай медыцыны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб удасканаленні ўступнай кампаніі». Дакумент накіраваны на тое, каб забяспечыць роўныя магчымасці абітурыентам пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі пры справядлівым конкурсным адборы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі ўведзена ліцэнзаванне вывазу адходаў шкла. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 снежня 2025 года нумар 822, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Вываз з краіны такой прадукцыі будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях незалежна ад яе паходжання (у дзяржавы па-за ЕАЭС - пры змяшчэнні пад мытную працэдуру экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыяй і рээкспартам).
Прямую тэлефонную лінію 10 студзеня правядзе першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 адказвае на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Урад зацвердзіў дзяржаўную праграму «Здароўе нацыі» на 2026-2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.