Архіў навін

На адкрытай пляцоўцы ля Палаца гімнастыкі зарадзіцца добрым настроем і бадзёрасцю прыйшлі каля 200 чалавек. Падтрымала актыўных гараджан бронзавы прызёр летніх алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце па веславанні на байдарках і каноі, шматразовы пераможца і прызёр этапаў Кубка свету Наталля Лаўрыненка.
Пры садзейнічанні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Сант'яга Перэс Бенітэса быў арганізаваны візіт кампаніі «Gesime» на ААТ «УКБ «Бабруйскаграмаш». У ходзе наведвання прадпрыемства гасцям прадэманстравалі вытворчыя магутнасці галаўной пляцоўкі Холдынгу і прадстаўлены мадэльны рад прадукцыі. Адмысловая ўвага была нададзена машынам для занясення мінеральных угнаенняў і корманарыхтоўчай тэхніцы, якія ўжо зарэкамендавалі сябе на кубінскім рынку як надзейная і адначасова даступная тэхніка.
Свята пройдзе ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню моладзі, 25 чэрвеня ва ўпадабаным месцы адпачынку гараджан - парку ў Паднікольлі. Сёлета «Маладзёжны MIX» уключае ў сябе фестываль брэйк-данса Mogilev Street Summit, праграму «#Студэнцтва», канцэрт маладзёжнай творчасці. Таксама запланавана выступленне ўдзельнікаў абласнога этапу нацыянальнага фестывалю-конкурсу «Агонь маладзёжных талентаў», для аматараў року - фестываль Street Music_фэст. А завершыцца свята вечарам маляўнічым фаер-шоу. СБ
Астанкі сямі байцоў Чырвонай арміі перапахавалі ля мемарыяла воінам батальёна міліцыі капітана Уладзімірава ў Магілёўскім раёне. Пра гэта распавёў пісьменнік і гісторык, кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Вікру» Мікалай Барысенка.
У абласной клінічнай бальніцы правялі дзве першыя ў рэгіёне аперацыі на сэрцы без разрэзаў. Гэта высокатэхналагічная дапамога, калі клапаны дастаўляюцца праз артэрыю. Пасля малаінвазіўных умяшанняў пацыенты хутчэй здаравеюць, і рэабілітацыя праходзіць больш інтэнсіўна. Сучасная медыцынская база дазваляе развівацца, укараняць новыя методыкі лячэння захворванняў сэрца.
ХII Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» пройдзе 28–30 ліпеня традыцыйна ў Быхаўскім раёне на Чыгірынскім вадасховішчы ў маляўнічым месцы на тэрыторыі базы адпачынку «Чачэвічы» Магілёўскага металургічнага завода. Музычны форум захавае свой мультыкультурны фармат. Гасцей і ўдзельнікаў традыцыйна чакаюць розныя творчыя, аздараўленчыя, турыстычныя, спартыўныя мерапрыемствы, конкурсы і праекты, а таксама шматгадзінная вячэрняя музычная праграма.
Архібіскупу Магілёўскаму і Мсціслаўскаму Сафронію прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Магілёва». Такое рашэнне прынятае на сесіі Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў. Гэтага звання арцыбіскуп (у свеце - Сцяпан Пятровіч Юшчук) удастоены за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у духоўную асвету насельніцтва Магілёва.
Чым далей адыходзіць вайна, тым бліжэй успаміны пра яе. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас размовы з удзельнікамі міжнароднага маладзёжнага ваенна-патрыятычнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы» ў комплексе «Усакіна» ў Клічаўскім раёне.
Выязная калегія Міністэрства культуры прайшла ў аграгарадку Жылічы на базе палацава-паркавага ансамбля Булгакаў. Месца яе правядзення выбрана не выпадкова, бо асноўная тэма абмеркавання: «Пра стан працы на знакавых аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Аналіз міжнароднага і нацыянальнага супрацоўніцтва».
Штогадовая патрыятычная акцыя «Звон смутку», прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, прайшла на Буйніцкім полі сёння ў чатыры гадзіны раніцы. Удзел у ёй узялі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, старшыня Маггарвыканкама Аляксандр Студнёў, старшыня Маграйвыканкама Алег Чыкіда, арцыбіскуп Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць важным правесці ІІ Гульні краін СНД на самым высокім узроўні. На гэта кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу ў час нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў. Спаборніцтвы будуць праходзіць з 4 па 14 жніўня ў 11 гарадах Беларусі. «У існуючых умовах гэты фестываль спорту набывае асаблівае значэнне для беларускіх спартсменаў і шырокага кола нашых сяброў, якія пацвердзілі ўдзел», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Шэсць умельцаў Магілёўшчыны папоўнілі рады сяброў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Імі сталі майстрыха з Асіповіч Каралева Валянціна, якая аднавіла старажытную тэхналогію роспісу яек - пісанку; майстар карункавязання з Магілёва Шаўцова Ірына; майстар мастацкага роспісу па дрэве з Быхава Шаўцова Анастасія; таксама быхаўчанка Кухціна Аляксандра, майстар саломапляцення; майстар вышыўкі і карункавязання са Слаўгарада Самкнулава Ксенія; ганчар з Мсціслава Мартынаў Мікіта.
У Магілёве пачалі рэканструкцыю пуцеправода па вул.Чалюскінцаў, на адной з галоўных дарожных артэрый абласнога цэнтра. Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Сяргей Зяцькоў.
У Нацыянальным банку Беларусі заявілі, што з 28 чэрвеня стаўка рэфінансавання зніжаецца з 9,75% да 9,5% гадавых. У гэты ж час памер стаўкі па крэдыце овернайт зніжаецца з 10, 75% да 10, 5% гадавых, а стаўкі па дэпазіце авернайт - з 8, 75% да 8, 5% гадавых. Такое рашэнне прынята праўленнем Нацбанка сёння на пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы.
У калектывах невялікіх прадпрыемстваў і арганізацый пры ідэалагічнай рабоце павінен прымяняцца індывідуальны падыход. Такой думкай з журналістамі падзяліўся кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка па выніках пасяджэння Асіповіцкага райвыканкама, прысвечанага пытанню ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў малалікіх арганізацыях раёна.
Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі з першага ліпеня адменіць два маршруты ў напрамках Магілёў-Крычаў і Ходасы-Крычаў. Гэта звязана з павышэннем пасажырскага патоку на запатрабаваных у дачнікаў маршрутах. У сувязі з гэтым плануецца пераразмеркаваць транспарт.
У Магілёве працягваецца актыўная падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона. «Магілёўэнерга» праводзяць комплекс мерапрыемстваў, каб цеплавыя сеткі былі ў працаздольным стане. Усяго сёлета запланавана замена 20 кіламетраў цеплавых сетак.
Пытанні эфектыўнасці ідэалагічнай работы ў невялікіх калектывах прадпрыемстваў усіх форм уласнасці абмяркоўваюць сёння ў Асіповіцкім райвыканкаме пры ўдзеле кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сяргеенкі.
Першы месяц лета ажыўлены ва ўсіх установах адукацыі. Нагрузку па аздараўленні школьнікаў бяруць на сябе лагеры дзённага прабывання. У гэтую аздараўленчую кампанію ў іх запісаліся больш за 16 тысяч чалавек. Аб актыўнасці ў горадзе на канікулах - у сюжэце ТРК «Магілёў».
Больш за 40 мэтавікоў і пераможцаў унутрыуніверсітэцкай алімпіяды сталі студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій, паведамілі ва ўстанове вышэйшай адукацыі. Першыя ўдзельнікі сёлетняй уступнай кампаніі залічаныя падчас адкрытага паседжання прыёмнай камісіі БДУТ. Гэта 41 абітурыент з розных куткоў краіны, у тым ліку тры залатыя медалісты і некалькі выдатнікаў вучобы. «У параўнанні з папярэднім годам колькасць мэтавікоў павялічылася ў 3 разы», - удакладнілі ў ВНУ.
Міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі памяці і славы» пройдзе 22-29 чэрвеня. У ім прыме ўдзел моладзь з Беларусі і Расіі. Стартуе праект 22 чэрвеня ў 04:00 на Буйніцкім полі ў Магілёве. У праграме праекта - аўтапрабегі, паходы, мітынгі і іншыя мерапрыемствы патрыятычнай накіраванасці.
Выпрабаванне яны здаюць на шасці пляцоўках у Магілёве, Бабруйску, Горках і Клімавічах: Беларуска-Расійскім універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Бабруйскім дзяржаўным аграрна-эканамічным каледжы, Бабруйскім дзяржаўным аўтатранспартным каледжы і Клімаўскім дзяржаўным аўтатранспартным каледжы.
Патрыятычная акцыя «Звон смутку» пройдзе на Буйніцкім полі ў Магілёве 22 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага гарвыканкама. Мітынг-рэквіем будзе прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Мерапрыемства пачнецца а 4-й гадзіне. Па традыцыі тут збяруцца прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, працоўных калектываў, актыў БРСМ, навучэнцы і студэнты, жыхары абласнога цэнтра і Магілёўскага раёна.
24 чэрвеня з 9.00 да 12.00 у гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска будзе праходзіць прамая тэлефонная лінія. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Студнеў Аляксандр Віктаравіч - старшыня гарвыканкама); Адміністрацыя Ленінскага раёна г.Магілёва – 8 (0222) 72-31-38(Багайчук Аляксей Сяргеевіч - кіраўнік адміністрацыі);
Каля пяці месяцаў курсіруе па тэрыторыі Быхаўскага раёна перасовачны медыцынскі комплекс цэнтральнай раённай бальніцы, але і за гэты кароткі час яго работы ёсць некаторыя дасягненні ў ёй. Як адзначаюць спецыялісты гэтай установы аховы здароўя, змянілася ўжо стаўленне мясцовага насельніцтва да з'яўлення ў яго структуры новага звяна.
Сацыяльнае таксі для людзей з інваліднасцю працуе ў Кастрычніцкім раёне Магілёва. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна горада Наталля Шэйко.
Рэканструкцыя Чэрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы пачнецца ўжо сёлета. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач установы аховы здароўя Андрэй Нізаўцоў. На тэрыторыі бальніцы размешчаны 14 будынкаў рознага прызначэння, самыя старыя з іх датуюцца 1889 годам і адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў. З-за аварыйнага стану 9 будынкаў падлягаюць зносу, астатнія ўключаны ў праграму рэканструкцыі і будуць капітальна адрамантаваны. Напрыклад, будзе знесен будынак, дзе знаходзяцца паліклініка і тэрапеўтычнае аддзяленне.
Цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы сёння плануюць напісаць больш як 10,6 тыс. абітурыентаў. Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юры Міксюк. «Сёння адбудзецца цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы. Для яго праходжання ў нас зарэгістраваліся 10676 чалавек. Пункты здачы ЦТ па ўсёй краіне гатовы прыняць абітурыентаў, выпрабаванне пачнецца ўсюды аднолькава - у 11.00», - распавёў Юры Міксюк.
У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будуць праведзены «электронныя кірмашы вакансій», падчас якіх суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.
На Гомельшчыне праходзіць Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў-2023. У найбуйнейшым маладзёжным спартыўным форуме краіны прымаюць удзел каля 2,5 тыс. юных спартсменаў. Спаборніцтвы праходзяць у 25 відах спорту. Спартыўная дэлегацыя толькі Магілёўскай вобласці налічвае 339 чалавек.