Архіў навін

Змяненні ў пастанову Саўміна № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн» дасць магчымасць зраўнаваць умовы для імпарцёраў і мясцовых вытворцаў. На гэтым акцэнтаваў увагу прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас наведвання Слаўгарадскага раёна.
Дзякуючы прэферэнцыям для паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці з 2015 года створана амаль 3 тыс. новых працоўных месцаў. Такой думкай з журналістамі падзяліўся прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас наведвання Слаўгарадскага раёна.
Вытворчасць жавальнага і жалейнага мармеладу ў Слаўгарадзе выйдзе на поўную праектную магутнасць ужо восенню гэтага года. Аб гэтым паведамілі на ПГУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» у час наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.
У гэтым годзе на Міжнародным фестывалі «Залатая пчолка» ў Клімавічах конкурс «Міс Залатая пчолка – 2023» сабраў шэсць удзельніц. Іх выступленні ацэньвала кампетэнтнае журы, якое ўзначальвала намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» Наталля Глушакова.
III Форум медыйнай супольнасці Беларусі праходзіць у Брэсце. Яго тэма - кросмедыйная журналістыка: тэхналогія і інструментарый
У Дзень абароны дзяцей у Магілёве адкрылі дзіцячую пляцоўку. А да Дня горада, ён адзначаецца 28 чэрвеня, іх колькасць вырасце да дванаццаці. На іх уладкаванне з абласнога бюджэту выдаткавана больш за адзін мільён шасцісот рублёў. З гарадскога бюджэту штогод выдзяляюцца сродкі на добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, але ў гэтым выпадку размова ішла аб бягучых рамонтах.
Навукова-практычны семінар «Арганізацыя дзейнасці Цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый і актуальныя пытанні аховы і кіравання правамі на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці» прайшоў 1 чэрвеня ў БДСГА ў Горках. Арганізатары семінара - Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, БДСГА і ТАА «Тэхнапарк «Горкі». Пра гэта паведамляе сайт БДСГА.
Старт летняй аздараўленчай кампаніі-2023 урачыста дадзены на Магілёўшчыне. Падзея супала з адкрыццём першай змены аздараўленчага лагера «Крыніца», дзе ўсім дзецям рэгіёну пажадалі выдатна правесці летнія канікулы і адпачыць, каб поўнымі энергіі вярнуцца ў верасні за школьныя парты. ТРК «Магілёў»
З 1 па 5 чэрвеня ў краіне ідзе прыём дакументаў на мэтавую падрыхтоўку. З 6 па 13 чэрвеня абітурыенты будуць здаваць уступныя іспыты. А залічаць рабят ужо да 16-га чысла гэтага месяца. Пра парадак дзеянняў для абітурыентаў аграрнай ВНУ і запатрабаванасць мэтавага навучання расказалі адказныя сакратары прыёмных камісій.
Дабрачынная акцыя «Нашы сэрцы – дзецям» з удзелам арганізацый і прадпрыемстваў горада, прадстаўнікоў выканаўчай улады прайшла 1 чэрвеня ў Магілёўскім спецыялізаваным доме дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
У Кіраўскім раёне пачалі высадку кавуноў у адкрыты грунт. Нязвыклая для нашых шырот культура будзе расці на палях ААТ «Світанак імя К.П.Арлоўскага».
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне завяршаецца ў Беларусі. Падрабязнасці прыводзяцца на сайце РІКВ.
У Беларусі 1 чэрвеня пачынаюцца выпускныя іспыты для 9-класнікаў.
З 3 ліпеня ў магілёўскіх кінатэатрах «Радзіма», «Чырвоная Зорка», «Космас» пройдзе прэм’ерны паказ гістарычнай драмы «Падрыў» рэжысёра Івана Паўлава (Беларусь, 2022, драма, 105 мін., 12+). Кінапаказ адбудзецца ў межах рэспубліканскай кінаакцыі «Кінаўрокі гісторыі. Ідзі і глядзі!», паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
У Год гістарычнай памяці ў Магілёўскай вобласці рэалізуецца маштабны праект «Нашчадкам Вялікай Перамогі!». У кожным раённым цэнтры напярэдадні Дня Незалежнасці моладзь і мясцовыя жыхары, грамадскія аб’яднанні і арганізацыі ствараюць і ўладкоўваюць інтэрактыўныя пляцоўкі, на якіх дзеці змогуць вывучаць гісторыю свайго рэгіёна. 2 ліпеня адкрыецца 28 такіх зон адпачынку. У Бялынічах новая лакацыя – «Салют перамозе!» – практычна гатовая: сёння кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама разам з гараджанамі дарабляла фінальныя рыскі.
Сёння ў Гродне стартаваў маштабны IX Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Яго галоўнай тэмай стала «Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў у межах Саюзнай дзяржавы». Удзел у такім значным мерапрыемстве прымае старшыня Крычаўскага райвыканкама Андрэй Седукоў.
Мясцовыя ўлады павінны больш уважліва працаваць са зваротамі грамадзян, прымаць больш узважаныя рашэнні. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка пасля выязнога прыёму, які ён сёння правёў у Касцюковічах.
Ускладанне кветак, адкрыццё выстаў БелТА і перасоўнай экспазіцыі Музея гісторыі ВАВ – так у Магілёве далі старт святочным мерапрыемствам, прысвечаным Дню вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 755-годдзю Магілёва. На плошчы Славы прайшло ўскладанне кветак і вянкоў да Вечнага агню, дзе ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікамі мітынгу сталі прадстаўнікі гарадской і абласной улады, дэпутацкага корпуса, сілавых структур і ведамстваў, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны і моладзь.
Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў у Горках семінар-нараду па пытаннях развіцця аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці, на якой прысутнічалі і задавалі свае пытанні ў фармаце адкрытага дыялогу старшыні райвыканкамаў і начальнікі райсельгасхарчаў, іх намеснікі па жывёлагадоўлі, раслінаводстве і механізацыі, кіраўнікі сельгасарганізацый раёна.
На чыгуначны вакзал у Магілёве прыбыў унікальны перасоўны музей «Цягнік Перамогі». На станцыі перасоўны музей сустракалі пад акампанемент узорнага духавога аркестра Магілёўскай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Я. Глебава. Кружылі ў вальсе 26 пар – навучэнцы школ горада. Яго сустракалі прадстаўнікі гарадской і абласной улады, дэпутаты, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы ўстаноў адукацыі, а жыхары горада прыйшлі цэлымі сем’ямі.
Госці з Казахстана, Таджыкістана і 19 рэгіёнаў Расіі прыедуць на «Купалле». Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Алег Стэльмашок на прэс-канферэнцыі «Аб падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага свята «Купалле» – «Александрыя збірае сяброў – 2022».
Каля 80% білетаў ужо прададзена на свята «Купалле» ў Александрыі. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка на прэс-канферэнцыі «Аб падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага свята «Купалле» – «Александрыя збірае сяброў – 2022».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Прэс-канферэнцыя на тэму: «Аб падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага свята «Купалле» – «Александрыя збірае сяброў – 2022» адбудзецца 27 чэрвеня 2022 г. а 15.00 у прэс-цэнтры Дома прэсы ў Мінску. Удзел у ёй прымаюць намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік упраўлення культуры Магаблвыканкама Алег Стэльмашок, прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У аграрыяў працягваецца зялёнае жніво першага ўкосу. У гаспадарцы «Дуброва» Быхаўскага раёна практычна выканалі план па нарыхтоўцы сена і сенажу.
Беларуская чыгунка 9 і 10 ліпеня прызначыла 14 дадатковых цягнікоў, на якіх можна дабрацца на рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ. Усяго з прыпынкам на станцыі Копысь у гэты перыяд запланавана 30 цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Брэста, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Оршы і Полацка. З іх 14 прызначаны ў дадатак.
У аграгарадку Дужаўка Чавускага раёна сёння перапахавалі астанкі 12 байцоў Чырвонай Арміі.
Першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў расказаў, як сёлета пройдзе фінал рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта, падчас пасяджэння пастаянна дзеючага рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Арганізатары свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») раскрылі імёны артыстаў, якія прымуць удзел у вялікім гала-канцэрце фестывалю. Пра гэта расказаў міністр культуры Анатоль Маркевіч падчас пасяджэння пастаянна дзеючага рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенні свята.
Лейтматывам «Купалля» ў Александрыі павінна стаць захаванне нашай гістарычнай памяці. Пра гэта заявіў сёння намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас пасяджэння пастаянна дзеючага рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).