Архіў навін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 197 «Аб спецыялізаваных ліцэях Міністэрства ўнутраных спраў», паведамілі у прэс-службе беларускага лідара. У мэтах далейшага ўдасканалення сістэмы падрыхтоўкі кадраў для органаў унутраных спраў кіраўнік дзяржавы пастанавіў стварыць Магілёўскі спецыялізаваны ліцэй МУС. Міністэрству ўнутраных спраў даручана да 1 мая 2024 года зацвердзіць статут, структуру, колькасць і штатны расклад ліцэя, да 1 ліпеня 2024 года - ажыццявіць прыём навучэнцаў і з 1 верасня арганізаваць адукацыйны працэс.
Новыя збожжаўборачныя камбайны папоўняць машынна-трактарны парк гаспадарак Мсціслаўскага раёна. 11 адзінак тэхнікі будуць набыты за сродкі абласнога бюджэту. Іх накіруюць у сельгасарганізацыі, дзе патрабуецца абнаўленне аўтапарка сельгастэхнікі. Яшчэ два камбайны за ўласныя сродкі ў лізінг да ўборачнай кампаніі набыло ААТ «Кастрычнік».
Тры пагадненні з Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам і пагадненне аб уступленні ў Кансорцыум «Расійска-Беларускі універсітэцкі саюз «РАЗАМ» на базе Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта падпісаны БРУ па выніках удзелу ў Х Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі.
Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне наведаюць не менш як 70 тыс. чалавек. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка ў Доме прэсы падчас прэс-канферэнцыі па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.
Маштабны рэспубліканскі праект «Прававы экспрэс» наведаў Магілёў. Акцыя адбылася на чыгуначным вакзале. Натарыусы і юрысты з Мінска, Магілёва, Гомеля ў зале чаканняў пасажыраў далі бясплатныя юрыдычныя кансультацыі ўсім ахвочым. Акцыя арганізавана да Дня Незалежнасці беларускай натарыяльнай палатай сумесна з Беларускай чыгункай і Саюзам жанчын.
Сёння ў вёсцы Брыцалавічы адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны вызваленню раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Выступаючы перад прысутнымі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў нагадаў аб знакавых падзеях ваеннай гісторыі раёна, стратах, панесеных Асіповіцкім краем і подзвігах, учыненых яе ўраджэнцамі.
На галоўны канцэрт свята «Купалле» ў Александрыі Шклоўскага раёна прададзены ўсе білеты. Двухгадзінная музычна-забаўляльная праграма 8 ліпеня збярэ 3 тыс. гледачоў, расказалі арганізатары ў Доме прэсы падчас прэс-канферэнцыі па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.
Сённяшні дзень для Магілёва з'яўляецца адным з найважнейшых у гісторыі - прайшло 79 гадоў з дня вызвалення нашага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У гэты знамянальны дзень ля Брацкай магілы салдат па вуліцы Лазарэнкі сабралася шмат людзей: адміністрацыя горада, раёна, гараджане, студэнты і школьнікі. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі і вянкі да Брацкай магілы салдат, якія загінулі ў баях за вызваленне, а таксама аддалі даніну памяці подзвігу герояў.
Выязны семінар-практыкум па тэме «Кадравы патэнцыял як рэсурс сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскага раёна: стан, тэндэнцыі, перспектывы. Арганізацыя працы па замацаванні маладых спецыялістаў» праходзіць сёння ў рэгіёне. У такім пашыраным фармаце семінар арганізаваны ўпершыню.
79-ю гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначае Кругляншчына. Гэты дзень пачаўся з ускладання кветак да помнікаў і абеліскаў, памятных дошак, з хвілін маўчання. У 8.30 ускладанне адбылося ля брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў. Пакланіцца памяці герояў у Дзень вызвалення раёна сюды прыйшлі кіраўніцтва і члены раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, савета ветэранаў, прадстаўнікі працоўных калектываў, ведамстваў і службаў.
Губернатар Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачанка і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык падпісваюць шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве ў ходзе Х Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які праходзіць ва Уфе 26-28 чэрвеня. У прыватнасці падпісаны Пагадненні паміж Астраханскай і Магілёўскай абласцямі аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязей у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльна-культурнай і гуманітарнай сферах. А таксама два пагадненні і два планы мерапрыемстваў на ўзроўні заканадаўчай улады.
Відэазварот Лукашэнкі на пленарным пасяджэнні X Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.У. Масленікава запрашае 1 ліпеня на канцэрт «Вечар класічнай музыкі». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Магілёўцы і госці горада змогуць атрымаць асалоду ад вакальных твораў Эдварда Грыга, Міхаіла Глінкі, Мікалая Рымскага-Корсакава і іншых кампазітараў у выкананні студыі вакалу Магілёўскай абласной філармоніі. Пачатак канцэрта ў 18.00. Рэд.
У Магілёве ўдзельнікі стрыт-арт праекта «Дама» ўпрыгожаць горад новымі мураламі. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Быць вернымі абавязку і прысязе! У Магілёўскім інстытуце МУС сёлета 110 выпускнікоў. Гэтыя маладыя лейтэнанты праз месяц адправяцца на службу па ўсёй Беларусі. Як адбылося развітанне са сцягам і альма-матэр - у сюжэце ТРК «Магілёў».
Мемарыяльны комплекс «Батальён міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава», байцы якога гераічна абаранялі Магілёў у гады Вялікай Айчыннай вайны, 1 ліпеня ўрачыста адкрыецца пасля рэканструкцыі.
Адным з яркіх момантаў у праграме свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») стане выстава-кірмаш майстроў Саюзнай дзяржавы. Сёлета адным з яркіх момантаў у праграме свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») стане выстава-кірмаш майстроў Саюзнай дзяржавы, якая пройдзе пад лозунгам: «Абярэг міру і саюзнага адзінства».
Х Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі адкрыўся 26 чэрвеня ва Уфе (Рэспубліка Башкартастан). Асноўная тэма – «10-годдзе форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі: вынікі і перспектывы». Удзел у ім прымае і наш рэгіён на чале з губернатарам Магілёўскай вобласці Анатолем Ісачанкам. У складзе дэлегацыі Магілёўшчыны прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскага і Бабруйскага гарвыканкамаў, райвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі, Магілёўскай філіі «Белмытсэрвіс».
Жыццё без вайны - гэта вынік штодзённай працы, якая не заўсёды відаць, але патрабуе каласальных намаганняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу.
Удзельнікі міжнароднага маладзёжнага праекта «Дарогамі памяці і славы» працягваюць наведваць гістарычныя мясціны Магілёўшчыны. Незабыўнае ўражанне на іх зрабіў мемарыяльны комплекс у вёсцы Боркі Кіраўскага раёна. Падрабязнасці - у сюжэце. ТРК «Магілёў»
У абласным цэнтры стартаваў арт-праект «Магілёў вачыма гасцей». У гэтым годзе ў ім удзельнічаюць 5 мастакоў з Беларусі, Расіі, Узбекістана і Турцыі. За тыдзень мастакі зробяць карціны з выявамі Магілёва. ТРК «Магілёў»
У Магілёўскім інстытуце МУС 26 чэрвеня прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў. Доўгачаканы дакумент аб заканчэнні міліцэйскай ВНУ атрымалі 110 курсантаў вочнай формы навучання і 91 слухач завочнага аддзялення факультэта міліцыі.
Падміколле становіцца ўсё прыгажэй! У парку з'явіліся новыя лавачкі і кветкавыя кампазіцыі. Усё гэта - вынік конкурсу абласнога аб'яднання прафсаюзаў «Магілёўскі майстар - 2023». Удзел прынялі магілёўскія прадпрыемствы і простыя людзі. А сябры журы выйшлі на шпацыр, каб ацаніць іх працы. ТРК «Магілёў»
Больш за 2 тыс. спартсменаў з 18 краін афіцыйна прайшлі праз акрэдытацыйную сістэму для ўдзелу ў ІІ Гульнях краін СНД. Аб гэтым замежным журналістам пры наведванні сталічнага стадыёна «Дынама» паведаміў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.
Магілёў рыхтуецца да святкавання Дня горада і Дня Незалежнасці, у праграму ўвайшлі некалькі дзесяткаў яркіх і запамінальных мерапрыемстваў ад канцэртаў і выставак пад адкрытым небам да фестывалю смаку і арт-перформансу. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
1 ліпеня з 9.00 да 12.00 у гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска пройдуць прамыя тэлефонныя лініі. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама); Адміністрацыя Ленінскага раёна г.Магілёва – 8 (0222) 72-31-38 (Паддубны Аляксандр Мікалаевіч - кіраўнік спраў адміністрацыі);
Ваенна-гістарычная рэканструкцыя «Бабруйскі кацёл» каля вёскі Шчаткава Бабруйскага раёна прайшла сёння трэці раз і сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў, а таксама гледачоў.
«Бабруйскаграмаш» плануе развіваць супрацоўніцтва з Кубай, паведамілі на прадпрыемстве. Пры садзейнічанні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кубы ў Беларусі Сант'яга Перэса Бенітэса быў арганізаваны візіт кампаніі Gesime на ААТ «УКБ «Бабруйскаграмаш». Гасцям прадэманстравалі вытворчыя магутнасці галаўной пляцоўкі холдынгу і прадставілі мадэльны рад прадукцыі. «Асаблівая ўвага была ўдзелена машынам для ўнясення мінеральных угнаенняў і корманарыхтоўчай тэхніцы, якія ўжо зарэкамендавалі сябе на кубінскім рынку як надзейная і даступная тэхніка», - адзначылі на прадпрыемстве.
Глускае райспажыўтаварыства інвесціруе ў вытворчасць Br1,4 млн. для рэалізацыі ініцыятывы «адзін раён - адзін праект». Пра гэта распавёў старшыня праўлення Белкаапсаюза Алег Мацкевіч у інтэрв'ю часопісу «Эканоміка Беларусі».
У пытаннях корманарыхтоўкі і маючай адбыцца ўборачнай кампаніі вынік ужо зараз бачны там, дзе выконвалася тэхналогія. Такой думкай з журналістамі падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас абласнога семінара, прысвечанага пытанням падрыхтоўкі і правядзенню ўборкі збожжавых і зернебабовых культур у рэгіёне. Тэматычная сустрэча прайшла ў Чавускім раёне.