Архіў навін
У Магілёўскім інстытуце МУС адбылася ўрачыстая цырымонія выпуску курсантаў і слухачоў завочнага навучання. Павіншаваць курсантаў і ўручыць ім дыпломы прыехаў начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня, начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў МУС палкоўнік міліцыі Алег Кручынскі, а таксама іншыя ганаровыя госці, родныя і блізкія выпускнікоў.
Восем месцаў адпачынку ля вады з арганізацыяй купання ў Магілёўскай вобласці не адпавядаюць саннормам. Пра гэта паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Так, за гэты тыдзень адабрана 167 пробаў вады адкрытых вадаёмаў. Праведзеныя даследаванні паказалі, што мікрабіялагічных паказчыках не адпавядаюць – 16 вадаёмаў, па санітарна-хімічным – 11.
На адрас райвыканкамаў накіраваны хадайніцтвы аб забароне купання дзяцей і дарослых і заняткамі відамі воднага спорту.
22 і 23 ліпеня Горкі прымуць эстафету рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу». Ён праводзіцца ў нашай краіне другім разам.
Фестываль сёлета прымаюць шэсць гарадоў Беларусі. Старт быў дадзены ў Рэчыцы 20 і 21 мая. Затым свята прайшло ў Навагрудку (17‑18 чэрвеня). Пасля Горак фестываль адправіцца ў Полацк (12‑13 жніўня) і Капыль (26–27 жніўня).
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» прысвоена Вікенцію Браніслававічу Ермалёнку. Яго кандыдатура зацверджана на сённяшняй 40-й сесіі Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў.
У Віцебску 23 чэрвеня прайшло адно са знакавых мерапрыемстваў у медыясферы – II Форум медыйнай супольнасці Беларусі «Рэгіянальныя медыя ў лічбавай прасторы: вопыт, праблемы, перспектывы».
Завяршальным этапам яго працы стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XVIII Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара».
Інфармацыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом “Шклов-инфо”» стала ўладальніцай запаветнай статуэткі ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы моладзевай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі».
23 чэрвеня 2022 года ўвойдзе ў гісторыю Бабруйска як дзень падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Ленінскай раённай арганізацыяй Бабруйска РГА «Белая Русь» і мясцовай грамадскай арганізацыяй «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман”» гарадской акругі Тальяці. Урачыстае падпісанне Мемарандума адбылося ў габеленавай зале Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча.
У гонар прафесійнага свята – Дня работнікаў пракуратуры (адзначаецца 26 чэрвеня) – і векавога юбілею з дня ўтварэння пракуратуры Беларусі ў Палацы культуры вобласці адбылося ўшанаванне пракурорскіх работнікаў Магілёўшчыны. Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства былі старшыні Магаблвыканкама і Маггаравыканкама Анатоль Ісачанка і Уладзімір Цумараў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыні Магілёўскага абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў Ірына Раінчык і Максім Гурын, кіраўнікі сумежных ведамстваў і сілавых структур, ветэраны органаў пракуратуры.
У Бялынічах прайшоў семінар, прысвечаны абмеркаванню змяненняў, унесеных у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі. Яго ўдзельнікамі сталі кіраўнікі пастаянных камісій парламента, прадстаўнікі абласной вертыкалі, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі мясцовых органаў кіравання і самакіравання Магілёўшчыны.
Мемарыяльны комплекс «Слаўны» ўвойдзе ў гісторыю і будзе наведвацца. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка падчас урачыстага адкрыцця мемарыяльнага комплексу пасля рэканструкцыі.
Памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі на мемарыяльным комплексе партызанскай славы «Усакіна» ў Клічаўскім раёне. Тут прайшоў мітынг з ускладаннем кветак і вянкоў і рэспубліканская акцыя «Хвіліна маўчання».
Штогадовая патрыятычная акцыя «Звон смутку», прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, прайшла на Буйніцкім полі сёння а чацвёртай гадзіне раніцы. Нягледзячы на ранні час і непагадзь, на мемарыяльным комплексе сабралася звыш 1,5 тыс. чалавек.
Канцэрт «Вечар класічнай музыкі» артыстаў Магілёўскай абласной філармоніі адбудзецца 2 ліпеня а 16:00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У канцэртнай праграме прагучаць вядомыя арыі з опер і аперэт, рамансы, а таксама шэдэўры інструментальнай музыкі кампазітараў Мацея Радзівіла, Міхаіла Агінскага, Людвіга ван Бетховена і Аляксандра Аляб’ева ў выкананні струннага квартэта «GSQ» і «Студыя вакалу», пад кіраўніцтвам Віктара Гладкога і Таццяны Коршунавай.
Новыя мадэлі мікрааўтобусаў вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода прэзентавалі на базе прадпрыемства «Магілёўтрансмаш». Акцэнт – на імпартазамяшчэнне.
Касавіца актыўна ідзе на Магілёўшчыне. Паводле інфармацыі аблсельгасхарча, на захоўванне ўжо закладзена амаль 200 тыс тон сакавітых кармоў. Усяго на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы ў выніку будзе больш за 29 цэнтнераў.
У Беларусі сёння Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У гэты дзень у краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.
На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, парушыўшы Дагавор аб ненападзенні, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Пачалася рэалізацыя плана «Барбароса», згодна з якім нямецкае ваеннае кіраўніцтва разлічвала правесці вокамгненную вайну і адным ударам разграміць СССР.
Пытанні маладзёжнай палітыкі абмеркавалі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій у межах Адзінага дня інфармавання з удзелам памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка. З прафесарска-выкладчыцкім складам, студэнтамі, запрошанымі адбылася адкрытая размова, падчас якой жадаючыя маглі падзяліцца думкамі і атрымаць адказы на хвалюючыя іх тэмы.
Выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Касцюковіцкім раённым выканаўчым камітэце правядзе 29 чэрвеня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка.
Прыём грамадзян будзе праходзіць з 14:00.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах 8 0224 57 81 27, 8 0224 57 81 26, (80222)32 67 21.
Рэд.
На Магілёўшчыне за пяць месяцаў гэтага года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 698 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 76 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, паведамляецца на сайце галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 20,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 27,4% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
Из благоустройства квартир только холодная вода и централизованное отопление. Остальные удобства - на улице. Могилевчане из двухэтажного дома №27 по улице Вавилова мечтают о капремонте их жилья.
Тры пажары ў Асіповічах, Шклоўскім і Кіраўскім раёнах адбылося за суткі ў вобласці. Падчас аператыўнай работы выратаваны дом і два гаспадарчыя будынкі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Беларускія аграрыі нарыхтавалі 231,9 тыс. т сіласу, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле звестак на 21 чэрвеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 45,5% запланаваных плошчаў, Гомельскай – 93,1%, Гродзенскай – 81,6%, Мінскай –- 90,1%, Магілёўскай – 78,6%. У Брэсцкай вобласці план па першым укосе траў выкананы.
Травы прыбраныя з 949,7 тыс. га, што складае 71,4% да скошанага. Нарыхтавана 132,8 тыс. т. сена (13,9% да плана), 5 млн. 630 тыс. т. сенажу (41,9%) і 231,9 тыс. т. сіласу (1,21%).
XVI Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы» пройдзе з 23 па 27 чэрвеня.
Госці пачнуць прыбываць ужо 23 чэрвеня, пройдуць рэпетыцыі цырымоній адкрыцця і закрыцця фестывалю. Майстар-клас пераможцаў міжнароднага конкурсу гульнявых праграм «Сузор’е гульні» (Петраградскі раён Санкт-Пецярбурга) пройдзе з 11.00 да 12.00 у Палацы мастацтваў.
Патрыятычная акцыя «Звон смутку» пройдзе на Буйніцкім полі ў Магілёве 22 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага гарвыканкама.
Мітынг-рэквіем прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Мерапрыемства пачнецца а 4.00. Па традыцыі тут збяруцца прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, працоўных калектываў, актыў БРСМ, навучэнцы і студэнты, жыхары абласнога цэнтра і Магілёўскага раёна.
Прадстаўнікі адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» прынялі ўдзел у VIII Міжнародным гандлёвым кірмашы «Сугд – 2022», а таксама прымеркаваным да мерапрыемства бізнес-форуме «Гандлёвыя і інвестыцыйныя магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва з Рэспублікай Таджыкістан». Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры дзяржаўнай установы.
У Брэсце завяршыўся адкрыты чэмпіянат вобласці на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Юліі Несцярэнкі. Ён праходзіў па праграме рэспубліканскага лёгкаатлетычнага турніру і з’яўляўся чарговым этапам беларускай лёгкаатлетычнай лігі. У спаборніцтвах прыняў удзел шэраг наймацнейшых лёгкаатлетаў краіны.
Цыкл мерапрыемстваў да Дня моладзі і студэнцтва запусцілі ў МДУ імя А. А. Куляшова ў Магілёве. Пра гэта расказала начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю ўніверсітэта Кацярына Сапетава.
На працягу гэтага тыдня МДУ імя А. А. Куляшова і ПА/РК ГА «БРСМ» арганізавалі цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да Тыдня моладзі і студэнцтва «MOLADZ: памятаем традыцыі, жывём сучасным, імкнёмся ў будучыню».
У вёсцы Расна Дрыбінскага раёна 20 чэрвеня ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і Халакоста. Удзельнікамі мітынгу-рэквіема сталі школьнікі, курсанты Магілёўскага інстытута МУС і жыхары раёна.
Рэстаўрацыйныя працы палацава-паркавага ансамбля ХІХ стагоддзя ў аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна падыходзяць да завяршальнага этапу. Пра гэта расказаў дырэктар Жыліцкага гістарычнага комплексу-музея Уладзіслаў Кулакевіч.
Рэстаўрацыйныя работы ў комплексе пачаліся ў 2009 годзе. Гісторыка-культурная каштоўнасць уключана ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2022 год. Рэканструкцыю тут плануюць завяршыць на працягу года.
У Магілёўскай вобласці паступова павялічваюць пасевы азімых культур, у тым ліку рапсу. Пра гэта расказаў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас рабочай паездкі Прэзідэнта ў Шклоўскі раён.
У Мсціслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага педыятрычнага аддзялення.
Павіншаваў медыкаў з гэтай падзеяй старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Пімашэнка.
Переводчик