Архіў навін

Ля парку атракцыёнаў Магілёва перакрыюць рух транспарту і абмяжуюць паркоўку на час працы фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Так, Дзяржаўтаінспекцыя 20 чэрвеня да 18.00 вызваліць ад аўтамабіляў стаянку. З 20.00 гэтага дня да 20.00 1 ліпеня кіроўцы не змогуць тут пакінуць машыны. На гэты ж час будзе перакрыты рух па мясцовым праездзе ад праспекта Пушкінскага да Палаца культуры вобласці.
Канцэртамі, велапрабегамі, флэшмобамі і конкурсамі адзначаць Дзень моладзі ў Магілёўскай вобласці. Святочныя мерапрыемствы стартуюць у рэгіёне 23 чэрвеня, паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Больш за Br 250 тыс. накіруюць да канца года ў Магілёве на рамонт інтэрнатаў. Гэта будуць акумуляваныя сродкі, якія паступілі ад жыхароў на кошт плацяжоў за пражыванне. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Упраўлення камунальных прадпрыемстваў Магілёва Андрэй Кіблоў.
На ІІ Еўрапейскія гульні балельшчыкам прададзена каля 150 тыс. білетаў, паведамілі ў прэс-службе фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года». Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца білеты на лёгкую атлетыку, самба, каратэ, мастацкую гімнастыку, бокс, стральбу з лука, пляжны футбол, веславанне, баскетбол і кулявую стральбу. З замежных грамадзян самымі актыўнымі пакупнікамі з'яўляюцца балельшчыкі з Расіі, Ірландыі, Латвіі, Германіі, Польшчы і Літвы.
У Беларусі ў маі прынята новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса, якая ўносіць змяненні ў заканадаўства па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін. Дакумент змяшчае адказы на многія пытанні, якія цікавяць жыхароў, у тым ліку па арэндным, сацыяльным жыллі, налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі. Чакаецца, што закон да канца чэрвеня будзе апублікаваны і ўступіць у сілу з 1 студзеня 2020 года. Якія асноўныя навацыі ў ім змешчаны, расказалі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Плату за ліфт і прыбіранне пад'ездаў адвяжуць ад колькасці жыльцоў
Магілёўскі аблвыканкам і ЗАТ «Банк ВТБ» сёння падпісалі пагадненні аб узаемадзеянні па пытаннях прадастаўлення льготных банкаўскіх крэдытаў, у тым ліку мікракрэдытаў суб’ектам малога прадпрымальніцтва рэгіёна. Подпісы пад дакументам паставілі намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар і намеснік старшыні праўлення банка Павел Мандрыка.
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 6 з 21 раёна Магілёўскай вобласці. Адпаведныя меры дзейнічаюць у Краснапольскім раёне з 7 чэрвеня, Касцюковіцкім і Хоцімскім – з 9 чэрвеня, Бялыніцкім – з 11 чэрвеня, а Быхаўскім і Асіповіцкім раёнах – з сённяшняга дня, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Маладзёжны марафон «75», прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адправіўся па месцах баявой славы Беларусі. Пра гэта паведамілі ў абкаме Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння прадставіў Руслана Страхара на пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Штогадовая алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» адбудзецца ў кастрычніку-лістападзе 2019 года ў Магілёве. Пра гэта паведамляе партал Саюзнай дзяржавы. З расійскага боку чакаецца ўдзел каманд з 23 абласцей. У складзе Цэнтральнага аргкамітэта алімпіяды – намеснік міністра асветы Расійскай Федэрацыі Таццяна Сінюгіна.
У трэцім квартале 2019 года разгорнецца будаўніцтва паліклінікі ў магілёўскім мікрараёне Казіміраўка. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Жылін.
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько правёў рабочую сустрэчу з калектывам Магілёўскай мытні, на якой пазначыў перспектыўныя напрамкі развіцця мытнага органа, а таксама прадставіў калегам і кіраўніцтву праваахоўных ведамстваў рэгіёна новага начальніка мытні. Ім стаў Сяргей Іваноў.
У Клічаўскім раёне ў балотным масіве каля вёскі Рагі пачата поўнамаштабная экспедыцыя па ўзняцці бамбавіка Іл-4, які не вярнуўся з баявога задання ў кастрычніку 1943 года.
Святочны канцэрт «Беларусь памятае» тэлепраекта «Плошча Перамогі-2019» пройдзе 12 чэрвеня ў магілёўскім Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. «Сёння яшчэ жывыя сведкі і ўдзельнікі той вайны, і памяць пра яе, як святая рэліквія, перадаецца ад пакалення да пакалення, – адзначылі суразмоўцы. – Тэрыторыя памяці, як і тэрыторыя нашай Вялікай Перамогі, шырыцца з кожным днём і годам. І вось ужо новыя пакаленні беларусаў беражліва ўшаноўваюць традыцыі, святкуюць перамогу і з заміраннем сэрца спяваюць песні пра вайну».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў на месцах забяспечыць дастойнае правядзенне перадвыбарных кампаній. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні.
Прыём заяў у першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёва пачнецца 12 чэрвеня і працягнецца да 28 жніўня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі гарвыканкама. У I клас прымаюцца дзеці, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года споўнілася шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас навучэнца, якому шэсць гадоў споўніцца з 1 па 30 верасня. Для прыёму дзяцей ў I клас законныя прадстаўнікі падаюць наступныя дакументы: – заяву на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;
У Магілёве і Магілёўскім раёне 12 чэрвеня пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск». Пра гэта паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Мерапрыемства пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё» праводзіцца сумесна з акцыяй «Пазбегнуць інсульту» з мэтай павышэння інфармацыйнай граматнасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміравання навыкаў самакантролю артэрыяльнага ціску.
Вялікая зборная сібірскіх бардаў прыедзе ўпершыню на міжнародны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка», які пройдзе дзясяты раз 26-28 ліпеня ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Аб гэтым паведаміла арт-дырэктар бард-рыбалкі Вольга Залеская.
Традиционный праздник «Купалье» («Александрия собирает друзей») пройдет в агрогородке Александрия Шкловского района 6-7 июля. С программой основных мероприятий можно ознакомиться по ссылке.
У Магілёве прыступілі да рэпетыцый маштабнага канцэрта з элементамі рэканструкцыі падзей Вялікай Айчыннай вайны «Салдатамі былі ўсе», паведаміла начальнік упраўлення культуры гарвыканкама Ірына Жабарава.
Сёння па ўсёй краіне стартуе цэнтралізаванае тэставанне, якое пачынаецца экзаменам па беларускай мове. Праверыць веды па названым прадмеце ў Магілёўскай вобласці плануе 1 954 чалавекі. Пра гэта паведаміў начальнік рэгіянальнага цэнтра тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Аляксандр Даўгалёў.
З новага навучальнага года Магілёўскі дзяржаўны эканамічны каледж прафесійна-тэхнічнага навучання прыступіць да рэалізацыі эксперыментальнага праекта па дыстанцыйным навучанні асоб з парушэннямі апорна-рухальнага апарата па спецыяльнасці «Эксплуатацыя электронна-вылічальных машын», паведаміў дырэктар установы адукацыі Алег Бахановіч. Падрыхтавана і зацверджана праграма навучання, вызначаны спецыялісты, якія будуць займацца з дзецьмі. Відэасувязь будзе арганізавана пры дапамозе скайпа. У эксперыментальную групу набяруць 8 чалавек.
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Іванавіч Русы 14 чэрвеня правядзе прыём грамадзян, юрыдычных асоб і іх прадстаўнікоў у Магілёве. Прыём пачнецца ў 9.00 ва ўпраўленні па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама (вул. Першамайская, 71, уваход з боку пл. Леніна). Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах у Магілёве (8 0222) 32 67 21, 32 71 53.
Чырвоны Крыж з 11 чэрвеня арганізуе пункт выдачы пітной вады ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыі БТЧК. Пункт размесціцца ля ГЦ «Е-Сіці», дзе праходзяць рэпетыцыі тэатралізаванага канцэрта, прысвечанага 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра 2019 года, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца ў Магілёве 14 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ». Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў гарадскіх і раённых штабоў студэнцкіх атрадаў, працоўных спраў устаноў адукацыі, камандзіраў і камісараў, першых сакратароў тэрытарыяльных камітэтаў ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» пачнецца ў 11.30 на пляцоўцы каля корпуса №7 Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт адкрывае тры новыя спецыяльнасці, дзве з якіх – IT. Пра гэта паведамілі ў вышэйшай навучальнай установе. З гэтага года ВНУ пачне прыём абітурыентаў на «Электронны маркетынг», «Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі металаў», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у праектаванні і вытворчасці)». Плануецца, што студэнтамі названых спецыяльнасцей стане 60 чалавек. На бюджэт маюць намер залічыць 44 абітурыенты, на платнае – 16.
Акцыя «Здаеш кватэру – плаці падаткі» пройдзе 17–21 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна. Аб фактах здачы ўнаём памяшканняў без выплаты падаткаў можна будзе паведаміць штодня з 8.00 да 17.00 па тэлефоне 8 (0222) 29-40-94.
Прыняты дадатковыя меры па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 222 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументам карэкціруецца ўказ нумар 26 «Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці» ад 14 студзеня 2014 года.