Архіў навін

Прамую тэлефонную лінію 5 снежня правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
На базе анкадыспансера ў Магілёве размясцілі 100 ложкаў для кавідных пацыентаў. Анколагі сталі інфекцыяністамі, але не ўсе. Сёлета ўрад падтрымаў будаўніцтва радыелагічнага корпуса абласнога анкадыспансера. І пакуль архітэктары праектавалі – урачы падбіралі абсталяванне. У новым будынку хочуць устанавіць 3 сучасныя лінейныя паскаральнікі.
У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу «Алімпійскі агонь запальвае сэрцы». Пра гэта паведамляецца на сайце НАК. У фінальнай стадыі былі прадстаўлены работы, прысвечаныя II Еўрапейскім гульням у Мінску і маючым адбыцца гульням XXX Алімпіяды ў Токіа. Аўтары пастараліся адлюстраваць у сваіх малюнках віды спорту, найбольш папулярныя ў Беларусі: мастацкая гімнастыка, лёгкая атлетыка, баскетбол, веласпорт, каратэ, барацьба і іншыя віды.
Касцюковічы і Дзітцэнбах (Германія) – два гарады ў розных дзяржавах, паміж якімі ўстаноўлены даўнія партнёрскія адносіны. Гарады-пабрацімы супрацоўнічаюць у розных сферах: адукацыі, ахове здароўя, спорце, культуры, турызме, экалогіі. Развіваюцца і праекты, сумесна вывучаюцца эканамічныя пытанні.
Санаторый імя К. П. Арлоўскага ў Кіраўскім раёне –адзін з двух у Магілёўскай вобласці, дзе праходзяць рэабілітацыю тыя, хто перахварэў на каранавірусную інфекцыю.
Вынікі ўборачнай кампаніі Магілёўскай вобласці сёлета паказалі, што пры граматных падыходах, адказнай працы і выкананні ўсіх неабходных тэхналогій можна атрымаць высокі ўраджай. Каравай рэгіёна склаў больш за 1 млн т збожжа. А Магілёўскі, Шклоўскі і Горацкі раёны перасягнулі статысячную мяжу. Карэспандэнты адправіліся ў Магілёўскі раён, каб даведацца, у чым сакрэт поспеху найлепшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў краю.
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі аднаго з найбуйнейшых у Рэспубліцы вытворцаў піва – ЗАТ «Бабруйскі бровар» – выяўлены шэраг парушэнняў і недахопаў пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці. У іх ліку парушэнні заканадаўства аб цэнаўтварэнні, якія пацягнулі неабгрунтаванае завышэнне коштаў на шэраг тавараў на больш чым Br100 тыс., бухгалтарскага ўліку, заканадаўства аб адходах, невыкананне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый і іншыя.
Гарады-пабрацімы Ішым і Бабруйск сёння правялі бізнес-сустрэчу ў рэжыме анлайн. Дыялог быў арганізаваны ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» і Бабруйскім гарадскім выканаўчым камітэтам пры падтрымцы дэпартамента інвестыцыйнай палітыкі і дзяржаўнай падтрымкі прадпрымальніцтва Цюменскай вобласці і адміністрацыя горада Ішым. Мэтай сустрэчы стала ўмацаванне ўзаемаадносін, павышэнне інвестыцыйнай актыўнасці і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.
У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень–кастрычнік гэтага года паступіла Br 1 234,7 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Па словах суразмоўцаў, даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br122,2 млн., або 11% у фактычным вылічэнні.
Дыягностыку на каранавірус можна праводзіць метадам ПЦР – калі бяруць мазок. Такія аналізы робяць у 5 лабараторыях Магілёўскай вобласці: 2 – у Бабруйску, 3 – у Магілёве. І, дарэчы, толькі лабараторыя абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праводзіць дыягностыку для выезду за мяжу.
З новага года ў аб’ектах грамадскага гандлю будзе забаронены аднаразовы пластыкавы посуд. Многія магілёўскія рэстараны, бары, кафэ даўно выкарыстоўваюць посуд і ўпакоўку з прыроднага матэрыялу. Ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама ўдакладняюць: у Магілёве аб’екты грамадскага харчавання з пачатку года паступова пачалі замяняць аднаразовы посуд на экалагічна бяспечны матэрыял. Некаторыя рэстаратары, напрыклад, трубачкі для кактэйляў замовілі з кардону. Лыжкі, відэльцы – з дрэва. Да таго ж з прыроднага матэрыялу аднаразовы посуд выглядае эстэтычна.
У выставачнай зале КК «Музей гісторыі Магілёва» сёння ў 13.00 адкрыецца дабрачынная выстава творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Сэрца на далоні». Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Тут будзе прадстаўлена больш за 100 работ аўтараў з Салтанаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Ленінскага раёна г. Магілёва, Магілёўскай гарадской арганізацыі інвалідаў, фонду «Блакітныя берагі», Магілёўскага гарадскога цэнтра папраўчага навучання і рэабілітацыі і інш.
Навучэнец Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгенія Глебава Ягор Дудко стаў уладальнікам гран-пры II Міжнароднага конкурсу юных вакалістаў імя Ф. Шаляпіна. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла Наталля Алісеева. Арганізатарам конкурсу выступаў Беларускі саюз музычных дзеячаў пры падтрымцы Міністэрства культуры. Сёлета творчае спаборніцтва хлопчыкаў і юнакоў ад 9 да 20 гадоў праводзілася дыстанцыйна ў 2 туры.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада падпісаў указ № 442 «Аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў», якім на 6 месяцаў падаўжаецца тэрмін дзеяння даведак юрыдычных і фізічных асоб, калі яны страчваюць тэрмін дзеяння з 10 лістапада 2020 года па 10 мая 2021 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Напрыклад, калі тэрмін дзеяння дазволу мінае 1 снежня гэтага года, то ён падаўжаецца аўтаматычна да 1 чэрвеня 2021 года.
XIV з’езд грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз журналістаў» адбыўся сёння ўфармаце відэаканферэнцыі праз сітуацыю з каранавірусам. Удзел у ім прынялі дэлегаты з усіх абласцей краіны.
У Слаўгарадзе сёння адкрылі новы дзіцячы сад. Дашкольная ўстанова размясцілася ў новым мікрараёне горада на вуліцы Калініна. Урачыстае мерапрыемства прымеркавана да вызвалення Слаўгарадскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
СЭЗ «Магілёў» распрацавала 3D туры, якія дазваляюць віртуальна наведваць участкі. Пра гэта паведамляецца на сайце свабоднай эканамічнай зоны. Тэхналогія панарамных здымкаў стварае 100% віртуальную копію рэальнай прасторы з «эфектам прысутнасці». Наведвальнік можа інтэрактыўна перамяшчацца ў прасторы, што дазваляе атрымаць максімальна дакладную інфармацыю аб цікавых участках і свабодных прамысловых плошчах у межах СЭЗ «Магілёў».
Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці праведзена праверка акцыянернага таварыства рэгіёна, якое спецыялізуецца на перапрацоўцы і кансерваванні садавіны і агародніны і знаходзіцца ў стадыі санацыі з 2015 года. У выніку ўстаноўлены шэраг парушэнняў, дапушчаных антыкрызісным кіраўніком, якія яшчэ больш пагоршылі фінансавае становішча прадпрыемства, як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення Святлана Калодзістая.
У Магілёўскай вобласці толькі сёлета больш за 60% усіх створаных прафсаюзных пярвічак прыпадае на прыватныя арганізацыі. Прафсаюз дапамагае выбудаваць дыялог паміж работнікам і наймальнікам, абараняе інтарэсы канкрэтных людзей.
На пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў была адобрана стратэгія ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці да 2035 года. Удзельнікі палілогу абмеркавалі асноўныя палажэнні дакумента і прынялі рашэнне зацвердзіць яго з некаторымі элементамі дапрацоўкі, перадае карэспандэнт сайта.
Мэта рэалізацыі ініцыятывы па фарміраванні кластара, у які ўвойдуць ВНУ, IT-кампаніі і шэраг прамысловых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці – развіваць адукацыю, укараняць інавацыі ў вытворчасць і эфектыўна прасоўваць рэгіён на ўнутраным і знешнім рынках.
Беларуская версія песні прадстаўніцы Беларусі на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне-2020» Арыны Пехцеравай «Пришельцы» будзе прэзентаваная на гэтым тыдні, як паведаміла прадзюсар юнай выканаўцы Інара Саванец. «Мы ўчора знялі кліп і спадзяёмся прэзентаваць кампазіцыю на беларускай мове на гэтым тыдні», – паведаміла Інара Саванец. Аўтарам песні «Пришельцы» выступіў Данііл Забела. Менавіта ён і прапанаваў зрабіць беларускую версію конкурснай кампазіцыі. На роднай мове яна будзе называцца «Прыхадні».
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці ў складзе беларускай часткі рабочай групы, якую ўзначальвае старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, 22–25 лістапада наведвае Прыморскі край. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
Прамую тэлефонную лінію 28 лістапада правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
З 1 студзеня 2021 года ўступае ў сілу Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2020 года № 647 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01 ліпеня 2019 года № 437» аб утылізацыі транспартных сродкаў). Дадатак 2 да ўказанай пастановы выкладаецца ў новай рэдакцыі. Хочацца адзначыць, што галоўным чынам змены закранулі стаўкі ўтылізацыйнага збору ў дачыненні да тых транспартных сродкаў, з даты выпуску якіх прайшло больш за 7 гадоў. У такім выпадку стаўкі ўтылізацыйнага збору павялічыліся ў паўтара раза.
Прайсці рэабілітацыю і знайсці пасільную працу: штодня Крычаўскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наведвае каля 50 чалавек. Сюды прыходзяць пенсіянеры і людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Юлія Клімава, маладая дзяўчына, упершыню перасягнула парог дзённага аддзялення ў маі 2018 года. Прайшла рэабілітацыю, знайшла новых сяброў і пачала пісаць вершы. Цяпер часта выступае ў інклюзіўных конкурсах і фестывалях і нават марыць выдаць свой зборнік вершаў.
У заключнай частцы сезона-2020 у другой лізе магілёўскі «Днепр» абыграў футбольны клуб «Маладзечна-2018» у выязным матчы з лікам 2:0. У клуба вызначыліся Кірыл Гусеў і Красімір Капаў. У наступным сезоне каманда Ігара Чумачэнкі згуляе ў першай лізе. А футбалісты «Асіповічаў» у выязным матчы абыгралі «Баранавічы» з лікам 5:3. Перамога дазволіла асіповіцкаму клубу заняць 5-е месца ў чэмпіянаце другой лігі. mogilevnews.by
Адбыўся фінал абласнога каманднага турніру па праграмаванні CodingFest. У ім прыняло ўдзел 15 каманд, якія прадстаўлялі Магілёў, Бабруйск і Краснаполле, а таксама студэнты Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і ўніверсітэта харчавання, навучэнцы сацыяльна-гуманітарнага, будаўнічага і тэхналагічнага каледжаў. Тэматыка праектаў – камп’ютарныя гульні з дапоўненай рэальнасцю, віртуальныя музеі, сацыяльныя дадаткі і іншыя.
У Бабруйскім гарвыканкаме прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання землякоў, якім прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска». У гэтым годзе стужку ганаровага грамадзяніна, сведчанні, дыпломы і грашовыя прэміі ўручылі вядомым у горадзе і за яго межамі людзям.
Устойлівае развіццё сельскіх тэрыторый абмяркуюць на II рэгіянальным форуме «Рэгіянальнае ўзаемадзеянне для ўстойлівага развіцця мясцовай эканомікі» анлайн 23–27 лістапада. Пра гэта паведаміла спецыяліст па PR і камунікацыі праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці» Караліна Пішчанка.