Архіў навін

Стартуе мерапрыемства ў 14.00 каля ўвахода ва ўстанову адукацыі з адкрыцця памятнай таблічкі «Пабудавана з удзелам студатрада». Гэтым летам на ўзвядзенні гэтага аб’екта працавала 7 будаўнічых атрадаў у складзе больш за 90 чалавек з Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і архітэктурна-будаўнічага каледжа.
У Бабруйскім гарадскім выканаўчым камітэце ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі пасведчанні абраным дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Магілёўцы сталі значна часцей адкрываць сваю справу ў сферы паслуг. Такая тэндэнцыя склалася і ў гэтым, і ў мінулым годзе. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела Магілёўскага гарадскога цэнтра развіцця малога прадпрымальніцтва Альбіна Самусенка.
Магілёўцаў запрашаюць паўдзельнічаць у навагоднім афармленні парку ў Падніколлі. На яго тэрыторыі ўстанавілі жывую арку з яловых галінак і драўляныя ёлкі. Кожны, хто пажадае, можа дапоўніць кампазіцыі прыгожымі ёлачнымі цацкамі, расказаў начальнік участка парку ў Падніколлі Юрый Макацарыя.
Усе гандлёвыя прадпрыемствы Магілёва да 5 снежня будуць цалкам гатовыя да навагодніх святаў. Гэта тычыцца і знешняга выгляду і камплектацыі навагодняга асартыменту. Пра гэта расказаў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Казусеў.
Магілёў цалкам гатовы да пагодных сюрпрызаў зімы: у горадзе нарыхтавана 70% неабходнай пясочна-салянай сумесі. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Маскалёў.
Каля 18 тыс. людзей з абмежаванымі магчымасцямі пражывае ў Магілёве, з іх 40% працаўладкаваныя. Пра гэта падчас фестывалю «Я такі ж, як і ты», прысвечанага Міжнароднаму дню інвалідаў, расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Марына Снытко.
Здраўніцы Магілёўскай вобласці працягваюць нарошчваць тэмпы рэалізацыі пуцёвак і экспарт паслуг, аб гэтым сведчаць вынікі работы за дзевяць месяцаў бягучага года.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з Нішскім універсітэтам Сербіі. Зацвярджэнне дакумента адбылося сёння ў Бялградскім універсітэце ў межах сербска-беларускага бізнес-форуму.
XIII абласныя Свята-Георгіеўскія агульнаадукацыйныя чытанні, прысвечаныя Году малой радзімы і 30-годдзю адраджэння Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі, пройдуць у горадзе на Дняпры 12–18 снежня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім епархіяльным упраўленні.
Асвячэнне новага храма ў гонар Раства Іаана Хрысціцеля, пабудаванага на Буйніцкім полі, адбудзецца 22 снежня. Чын Вялікага асвячэння і Боскую Літургію адслужыць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава падрыхтаваў інтэрактыўную праграму да міжнароднага Дня мастака. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Інклюзіўны кірмаш талентаў «Пад сузор’ем дабрыні», прымеркаваны да міжнароднага Дня інвалідаў, адбудзецца 5 снежня ў Бабруйску. Мерапрыемства збярэ людзей з асаблівасцямі, якія штодня наведваюць установы, грамадскія арганізацыі горада і рэгіёна.
Серебряные медали на чемпионате мира по танцам на инвалидных колясках завоевала белорусская пара Анна Сиротюк и Игорь Кулешов. Анна - из Бреста, Игорь - могилевчанин.
6 снежня адкрыецца першая сесія Нацыянальнага сходу шостага склікання. І гэта стане падзеяй, бо абраны 17 лістапада новы склад дэпутатаў – вельмі арганічны сплаў новых ідэй і вопыту. Сваімі планамі адносна маючай адбыцца працы ў Палаце прадстаўнікоў дзеляцца зноў выбраныя дэпутаты. Вера Шырокая, дэпутат па Бабруйскай-Першамайскай выбарчай акрузе № 79:
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя 5 снежня даюць старт сумеснай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды», паведаміла старшыня ЦС БРПА Аляксандра Ганчарова.
Напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў у Асіповічах адбыўся міжрэгіянальны інклюзіўны фестываль «У крузе сяброў». У мерапрыемстве прыняло ўдзел шэсць каманд, якія прадстаўлялі аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бабруйска і Бабруйскага раёна, Кіраўска, Клічава, Асіповіч і Барысаўскага раёна (Мінская вобласць).
Рух транспарту адкрыты па мосце праз раку Сож да Блакітнай крыніцы ў Слаўгарадскім раёне. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Слаўгарадскага райвыканкама Аляксандр Асмалоўскі.
Паводле статыстыкі пажараў, попельніцай нашы грамадзяне карыстаюцца рэдка. Усё больш аддаюць перавагу паліць прама ў ложку, нярэдка знаходзячыся «пад градусам». Вынік – сумнеўнае задавальненне, падпаленыя хаты і... загубленыя жыцці.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 7 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Магілёве вызначылі новае месца для скейт-парка. Ён пераедзе на пляцоўку за Палацам культуры вобласці. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.
Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў і Латвійская асацыяцыя рэгіянальных цэнтраў развіцця замацавалі намер актыўна развіваць узаемавыгадныя двухбаковыя адносіны падчас дзелавога візіту дэлегацыі Магілёўшчыны ў Латвію.
Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 2–28 снежня. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Еўразійскі банк развіцця ў найбліжэйшыя два гады мае намер прафінансаваць для Расіі закупку 5 тыс. ліфтаў ААТ «Магілёўліфтмаш». Мемарандум аб гэтым падпісаны на палях XIV Міжнароднай канферэнцыі «Еўразійская эканамічная інтэграцыя». Мемарандум падпісалі старшыня праўлення ЕАБР Андрэй Бельянінаў, старшыня Грамадскага савета пры Мінбудзе Расіі Сяргей Сцяпашын, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.
Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Даманеўскі павіншуе жыхароў рэгіёна з Новым годам на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў». Пра гэта паведамілі ў тэлерадыёкампаніі «Магілёў». Навагодняе віншаванне выйдзе ў эфір 31 снежня ў 23.00.
Юныя таленты Магілёва прымуць удзел у Каляднай сустрэчы «Мары збываюцца» ў Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску 2 студзеня, паведаміў каардынатар валанцёрскага руху БРСМ «Добрае сэрца» Раман Мамчанка.
У Магілёўскай вобласці завершана штогадовая кампанія вакцынацыі супраць грыпу, актыўны ўдзел у якой прынялі ўсе раёны рэгіёна. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Прадстаўнікі Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі з падарункамі розныя дзіцячыя ўстановы вобласці.
На Чыгірынскім вадасховішчы каля в. Чачэвічы Быхаўскага раёна 24 снежня 46-гадовы магіляўчанін выйшаў на рыбалку і ледзь сам не апынуўся ў ролі здабычы. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
За выхадныя дні ў рэгіёне адбылося 6 пажараў. Не абышлося без гібелі людзей, паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.