Архіў навін

Канферэнцыя абласной арганізацыі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі адбылася 12 снежня ў Магаблвыканкаме. У абласной і раённых студыях удзел у ёй узялі 53 дэлегаты.
Першае паседжанне абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў прайшло 12 снежня ў Магілёве. У яго адкрыцці прыняў удзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 16 снежня можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама);
З 1 студзеня 2024 года змяняецца парадак афармлення дубліката працоўнай кніжкі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 30 лістапада 2023 года нумар 47 «Аб змяненні пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2014 года нумар 40» унесены змяненні ў інструкцыю аб парадку вядзення працоўных кніжак.
Вежы, ёлкі, дзіўныя жывёлы і драконы: у Магілёўскім заасадзе стартаваў традыцыйны адкрыты конкурс архітэктурных снежных збудаванняў вялікіх і малых форм «Снежная фантазія». Пра гэта расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга агралесатэхнічнага каледжа імя К.П. Арлоўскага Вікторыя Пуцькова.
Для ўдзелу ў акцыі неабходна ў перыяд з 12 снежня па 26 снежня выканаць сваё любімае фізічнае практыкаванне (прысяданні, адцісканні, бег, набіванне мяча і інш.), запісаць яго ў відэа ці зрабіць фота, размясціць кантэнт на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках (instagram , VK, TikTok) з хэштэгам #ЗарадкадляДзедаМарозу. Абавязковай умовай з'яўляецца прысутнасць у кадры якога-небудзь навагодняга атрыбуту (навагодняя елка, навагодняе адзенне, мішура і да т.п.). Вынікі акцыі будуць падведзены 27 снежня.
Цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы адкрые 15 снежня праграму навагодніх і калядных мерапрыемстваў у Магілёве. Пасля таго, як на плошчы Леніна заіскрыцца пухнатая прыгажуня, тут пакажуць мюзікл «Зорнае ззянне», распавялі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Больш за 300 варыянтаў для працаўладкавання прапануюць на кірмашы вакансій у Магілёве 14 снежня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
За мінулыя два тыдні органамі дзяржсаннагляду ў рэгіёне абследавана 2354 тэрыторыі. Парушэнні ў частцы несвоечасовай ачысткі снегу выяўлены на 518 аб'ектах, несвоечасовага прымянення супрацьгалалёдных сродкаў - на 443. - Асноўная частка парушэнняў прыпадае на ўнутрыдваровыя тэрыторыі, прыпыначныя пункты, аб'екты гандлю і бытавога абслугоўвання, - удакладнілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Каб мінімізаваць галалёдны траўматызм, санэпідэміёлагі прадоўжаць маніторынг. СБ
З 14 па 15 снежня на базе Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ў Горках пройдзе фінал рэспубліканскага конкурсу «Агрантры-Беларусь». У ім прымуць удзел сельскія школьнікі. Дзеці пакажуць свае здольнасці ў 5 намінацыях.
Агітацыйны перыяд у Беларусі пачнецца з 31 студзеня, заявіла ў час круглага стала на тэму «Асаблівасці правядзення маючай адбыцца выбарчай кампаніі» ў прэс-цэнтры БЕЛТА сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Алена Балдоўская.
Каманда Магілёўскай вобласці стала першым фіналістам другога сезона барцоўскай «Лігі храбрых».
У Быхаўскім раёне аднавілі вытворчасць агароднінных кансерваў. Увесну гэтага года на завод прыйшоў беларуска-расейскі інвестар. У прадпрыемства цяпер новая назва - ТАА «Быхаўскі кансервавы завод», але захаваўся вядомы брэнд, а яшчэ калектыў - 180 супрацоўнікаў. За дзевяць месяцаў тут правялі частковую мадэрнізацыю і запусцілі новую марынадную лінію, у продаж паступіла першая прадукцыя.
У час круглага стала на тэму «Асаблівасці правядзення маючай адбыцца выбарчай кампаніі» ў прэс-цэнтры БЕЛТА сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская расказала, як будзе праходзіць вылучэнне дэлегатаў ва Усебеларускі народны сход. «Канстытуцыя змяшчае нормы, якія датычацца ўтварэння УНС. Прыняты закон аб Усебеларускім народным сходзе. Выбарчы кодэкс дапоўнены новым раздзелам аб выбарах дэлегатаў УНС ад мясцовых Саветаў дэпутатаў і ад суб'ектаў грамадзянскай супольнасці», - нагадала Алена Балдоўская.
Пашыранае паседжанне Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці мінула 8 снежня па ініцыятыве кіраўніцтва рэгіёна.
Урачыстасць з гэтай нагоды адбылося ў Палацы культуры вобласці. У ААТ «Магатэкс» багатая гісторыя. Брэнд прадпрыемства вядомы і паважаны ў блізкім і далёкім замежжы.
11 снежня, у панядзелак, у чытальнай зале Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа а 10:00 адкрыецца VI Маладзёжная канферэнцыя «Духоўнасць. Моладзь. Ініцыятыва». У ёй прымуць удзел прадстаўнікі студэнцкай і працуючай моладзі Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст Магілёўскага абкама БРСМ Арына Сафонькіна. Арганізатары мерапрыемства - абласная арганізацыя БРСМ сумесна з Духоўна-асветніцкім цэнтрам імя свяціцеля Георгія Каніскага.
У суботу, 9 снежня, у 10:00 пачнецца сустрэча пошукавікаў і рэканструктараў Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру» з педагогамі і навучэнцамі сярэдняй школы № 8 Магілёва.
Захаванне гістарычнай памяці стала ключавой тэмай дыялогавай пляцоўкі, якая адбылася ў Магілёве напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду, які адзначаецца 9 снежня. Удзел у ёй прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Алег Пішчанка, дацэнт кафедры гісторыі і філасофіі МДУ імя А.А.
Традыцыйна напярэдадні Навагодніх свят у Беларусі праходзяць дабрачынныя навагоднія і калядныя акцыі. Актыўна да іх далучаецца Магілёўскае абласное аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру».
Фестываль упрыгожаных уласнымі рукамі навагодніх ёлак «Елка-FEST. Запальваем святочны настрой па-роднаму, па-беларуску!» аб'яўлены Беларускім прафсаюзам работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Ініцыятыва прымеркавана да маючых адбыцца навагодніх і калядных свят, а таксама Года міру і стварэння.
15 снежня тэлерадыёкампанія «Магілёў» разам з аддзяленнем Беларускага дзіцячага фонду і пры падтрымцы абласных уладаў правядзе дабрачынны тэлемарафон. Гэта адзін з асноўных этапаў пераднавагодняй дабрачыннай акцыі «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Яе мэта - дапамагчы дзецям з цяжкім лёсам. І зараз мы знаёмім тэлегледачоў з героямі нашага тэлемарафона. Адзін з іх — Ігар Кажамякін са Шклоўскага раёна.
Выстава пад назвай «У шкляным шары свет чароўны» адкрылася ў музеі этнаграфіі ў Магілёве. Зарадзіцца атмасферай навагодніх свят і акунуцца ў дзяцінства можна да 16 студзеня. На выставе прадстаўлены ёлачныя цацкі не толькі з фондаў музея, але таксама з прыватных калекцый, у тым ліку саміх супрацоўнікаў.
21 снежня 2023 года адбудзецца Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян, на якім ажыццявіцца прававая асвета грамадзян. Месца правядзення - арганізацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў, гарадоў рэспублікі, раённыя, гарадскія аб'яднанні прафсаюзаў. Любы ахвочы зможа бясплатна атрымаць кансультацыі прафсаюзных юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў, а таксама пры неабходнасці па жаданні грамадзяніна для вырашэння пытання могуць быць прыцягнуты пракуроры.
Першая ўстановачная сесія Маладзёжнага парламента пры гарадскім Савеце дэпутатаў прайшла ў Магілёве. Актыўная моладзь абласнога цэнтра падвяла вынікі працы за год і атрымала падзякі ад Магілёўскага гарвыканкаму.
Конкурс дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Каляровая скарбонка – 2023» пройдзе ў Магілёве 8-9 снежня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага гарвыканкама. Конкурс будзе праходзіць на базе дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў. Як расказалі ў гарвыканкаме, такі конкурс у абласным цэнтры праходзіць з 2015 года. І па традыцыі яго тэматыка - навагоднія і калядныя святы, казачныя героі, цікавыя зімовыя сюжэты.
Урачыстая цырымонія прыняцця Прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прайшла ў гісторыка-дэманстрацыйнай зале УУС Магілёўскага аблвыканкама. Грамадзянамі нашай краіны сталі ўраджэнцы Арменіі, Малдовы і Расіі.
У Беларуска-Расійскім універсітэце сёння ўрачыста адкрылі навучальна-вытворчую лабараторыю нафтагазавых тэхналогій. Чырвоную стужачку перарэзалі рэктар ВНУ Міхаіл Лусцянкоў і генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз» Руслан Волкаў.
У час круглага стала на тэму «Асаблівасці правядзення маючай адбыцца выбарчай кампаніі» ў прэс-цэнтры БЕЛТА сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Алена Балдоўская расказала, чаму колькасць бюлетэняў ва ўсіх рэгіёнах будзе рознай.
Сёння ў Магілёве ратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што ў заліве ракі Дняпро ў раёне вуліцы Фаціна пад лёд праваліўся чалавек. Аб гэтым расказалі рыбакі, адзначыўшы, што самастойна аказаць дапамогу яны не могуць - лёд занадта нетрывалы і ламаецца. Да месца здарэння накіраваліся работнікі МНС. Бо гэтая гісторыя - легенда, па якой ратавальнікі адпрацоўвалі алгарытм дзеянняў падчас выратавання чалавека, які патрапіў у ледзяную пастку.