Архіў навін

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння прамую тэлефонную лінію. За тры гадзіны ад жыхароў рэгіёна паступіла звыш трыццаці званкоў. Сярод найбольш частых гучалі пытанні арганізацыі і змяненняў маршрутаў грамадскага транспарту, ЖКГ, у тым ліку капрамонту і добраўпарадкавання, прадастаўлення медыцынскай дапамогі, разлікаў па дагаворах на аказанне паслуг ад індывідуальных прадпрымальнікаў, заработнай платы.
У нашым жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас цырымоніі ўзнагароджання найлепшых супрацоўнікаў МУС у вёсцы Гаі Магілёўскага раёна.
У Магілёўскай вобласці стартаваў дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». На працягу шасці гадзін у прамым эфіры гасцямі студыі тэлеканала «Беларусь 4 Магілёў» стане больш за 60 чалавек.
Два пажары ў Касцюковіцкім і Шклоўскім раёнах адбылися за суткі ў вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Так, без даху над галавой застаўся 47-гадовы жыхар вёскі Шаблі Касцюковіцкага раёна. 15 снежня раніцай ён сышоў у госці, а ўжо каля 4 гадзін дня суседзі, заўважыўшы палаючы дом, выклікалі ратавальнікаў. У выніку пажару знішчана 140 кв. м даху, часткова пашкоджаныя перакрыцці і маёмасць у доме. Прычына ўзгарання высвятляецца.
У аграгарадку Буйнічы ў Магілёўскай раённай дзіцячай школе мастацтваў імя Л. Л. Іванова 16–17 снежня пройдзе II адкрыты рэгіянальны шматжанравы конкурс «Мастацтва дзецям», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Пра гэта расказала карэспандэнту sb.by начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова.
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка выступіў з відэазваротам з нагоды пачатку рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Беларусі штогод ужо больш за 25 гадоў. Мэта акцыі – аказаць дапамогу і падтрымку дзецям, якія асабліва ў іх маюць патрэбу. Тэрміны правядзення акцыі: 15 снежня 2022 г. – 15 студзеня 2023 г. Дабрачынная акцыя арганізавана на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўні.
Святочная цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы Магілёўшчыны адбылася 15 снежня ў абласным цэнтры пры ўдзеле старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. Такім чынам у рэгіёне афіцыйна пакладзены пачатак традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і навагоднім гулянням у горадзе на Дняпры.
На сустрэчы з вайскоўцамі вайсковай часці 6713 Магілёва памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – абмеркаваў актуальныя тэмы, якія датычацца палітычнай сітуацыі ў краіне, сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, інфармацыйную і кібербяспеку.
У Магілёўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» падвялі вынікі навагодняга творчага конкурсу «Ліст Дзеду Марозу». Пра гэта расказала кіраўнік арганізацыі Алеся Купцова. Усяго ў Магілёўскім раёне ў конкурсе ўдзельнічала дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак. Пераможцай стала Варвара Ганчарова з Хонаўскай сярэдняй школы. Нагадаем: навагодні конкурс «Ліст Дзеду Марозу» быў запушчаны ў межах акцыі «У Новы год – з Белай Руссю!». Для ўдзелу ў ім запрасілі дзяцей да 14 гадоў уключна, бацькі якіх знаходзяцца ў грамадскім аб’яднанні.
У гонар дня ўтварэння аддзела ДАІ Асіповіцкага РАУС адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака – ім стаў патрульны матацыкл з каляскай. На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Віктар Ратчанкоў, старшыня Магілёўскага абласнога Савета ветэранаў АУС і УВ Яўген Кавалёнак, начальнік РАУС Віктар Архіпенка, супрацоўнікі асіповіцкай Дзяржаўтаінспекцыі і ветэраны.
У горадзе актыўна абнаўляюцца ўстановы аховы здароўя: паліклініка № 3 у Казіміраўцы, дзіцячая паліклініка № 1 на вул. Язерскай, кардыятэрапеўтычны і кардыяхірургічны карпусы абласной клінічнай бальніцы. Віншуючы з Новым годам і іншымі святамі, прынята жадаць здароўя. Для магілёўцаў гэтае пажаданне дакладна збудзецца: у 2023 годзе ў шэрагу ўстаноў аховы здароўя чакаецца шмат «адкрыццяў», каб дапамога хворым была яшчэ больш аператыўнай, эфектыўнай і якаснай.
Медработнікам Магілёўшчыны ўручаны ўзнагароды Міністэрства аховы здароўя і прафсаюзаў на гала-канцэрце Рэспубліканскага конкурсу самадзейнай мастацкай творчасці «Шматколернасць талентаў – 2022», які прайшоў 14 снежня. Таксама на мерапрыемстве ўшаноўвалі членаў Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, якія ўнеслі значны ўклад у правядзенне мерапрыемстваў у Год гістарычнай памяці. Узнагародамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя ўзнагароджаны:
Адкрытае першынство Чавускага раёна па лыжных гонках памяці В. Ф. Новікава і У. І. Лахмыткіна збярэ на лыжаролернай трасе ў раённым цэнтры аматараў біятлона з усяго рэгіёна. Пра гэта паведаміла загадчыца сектара спорту і турызму Чавускага райвыканкама Алена Уласік.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка правядзе 21 снежня ў Шклоўскім раёне выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Прыём будзе праходзіць ў Шклоўскім раённым выканаўчым камітэце з 09.00. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: (8 0223) 97 82 07, (8 0223) 97 81 88. Рэд.
Насуперак заходнім санкцыям, завод «Магілёўтрансмаш» ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» – паказвае сур’ёзныя вынікі. Да прыкладу, таварны выпуск у адносінах да мінулага года павялічыўся на 10–14 працэнтаў. За месяц прадпрыемства перапрацоўвае больш за 1 тысячу тон металу, які праходзіць шлях ад нарыхтоўкі да гатовага вырабу. На заводзе штомесяц вырабляюць не менш за 350 адзінак тэхнікі.
Яркі калейдаскоп навагодніх мерапрыемстваў чакае сёлета жыхароў Магілёўшчыны. Святы пройдуць ва ўсіх кутках рэгіёна. Больш за 7 тысяч работнікаў культурнай сферы Магілёўшчыны працавалі над падрыхтоўкай навагодняй праграмы.
Сёння ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі пачынаецца рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства «АкадэмБуд-2022». На базе меліярацыйна-будаўнічага факультэта збяруцца каманды 15 каледжаў з усёй краіны, якія рыхтуюць інжынераў для прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва. Будучыя інжынеры (а гэта 45 удзельнікаў) пройдуць некалькі этапаў спаборніцтваў: прадставяць візітоўку, вытрымаюць тэарэтычны экзамен, а затым на практыцы прааналізуюць чарцяжы праектаў.
У Магілёве амаль 37,2 тыс. дзяцей атрымае падарункі да Калядаў і Новага года ад гарадскога выканаўчага камітэта. Пра гэта расказала намеснік старшыні гарвыканкама Ала Галушка.
Беларуска-расійскі фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» у Магілёве сабраў удзельнікаў, якія маюць пэўныя абмежаванні па здароўі, аднак іх талент не мае межаў. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня праўлення Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Міхаіл Каралюн падчас дыялогавай пляцоўкі па пытаннях развіцця інклюзіўнай творчасці.
Задача ўлады ў рэгіёне – стварыць сістэму, пры якой кожны будзе эфектыўным для краіны. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па словах Анатоля Ісачанкі, адыходзячы 2022 год выдаўся няпростым. «Былі выклікі, санкцыйны ціск, які аказаны на нашу краіну і, у прыватнасці, на нашу вобласць. Але, нягледзячы на ўсе абставіны, мы адпрацавалі гэты год годна: дзякуючы працы ўрада, падтрымцы кіраўніка дзяржавы, укладу супрацоўнікаў Магілёўскага аблвыканкама. Вынік бачны: усе прадпрыемствы стабільна працуюць», – сказаў ён.
Не менш як 110 ёлачных базараў і каля 70 кірмашовых мерапрыемстваў пройдуць напярэдадні Новага года і Раства ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Вераніка Цітова падчас анлайн прэс-канферэнцыі, арганізаванай у сталічным Доме прэсы. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі МАРГ, Міністэрства культуры, канцэрнаў «Белдзяржхарчпрам» і «Беллегпрам», Мінгарвыканкама, абласных камітэтаў, вядучых рэспубліканскіх друкаваных і электронных СМІ.
Міжнародны турнір па скачках на батуце на прызы заслужанага майстра спорту Таццяны Пятрэні праходзіць у Магілёве з 13 па 16 снежня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Больш за 140 спартсменаў з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 11 гадоў і больш прымае ў сваіх сценах Палац гімнастыкі «Багіма».
У Магілёве ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы 14 снежня адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш», правядзенне якога аднаўляецца па ініцыятыве Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Гасцямі мерапрыемства стануць дэпутаты Парламенцкага сходу Алена Афанасьева, Людміла Макарына-Кібак і Анатоль Шчасны, паведамілі ў прэс-службе сходу.
ХVI стартап-форум Mogilev Invest Day пройдзе ў абласным цэнтры 16 снежня. Ён будзе ўключаць: выступленні аўтараў бізнес-ідэй; бітвы стартапаў; краш-тэсты ідэй; нэтворкінг з бізнесменамі і інвестарамі, ментарамі, пра што расказала начальнік аддзела падтрымкі і развіцця малога прадпрымальніцтва УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» Альбіна Самусенка.
1 снежня стартаваў абласны дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Пра тых, каму патрэбна дапамога і падтрымка, і асабліва ў чароўны перадсвяточны час, калі дзеці чакаюць выканання жаданняў, – у рэпартажы з горада Горкі.
Пакуль у аграрыяў тайм-аўт, аграсэрвісы на поўнай загрузцы. Да веснавых палявых работ трэба паспець адрамантаваць тэхніку. У Магілёўскай вобласці асноўная нагрузка ў гэтым кладзецца на самую буйную спецарганізацыю – Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 снежня старшыня аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Адначасова ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – (0222) 42-21-02 (Студнеў Аляксандр Віктаравіч – старшыня гарвыканкама);
Пашырэнне магчымасцяў мэтавай падрыхтоўкі павысіць замацавальнасць кадраў. Такім меркаваннем падзяліўся рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Максім Кіркор, каментуючы абноўленыя правілы паступлення ў беларускія ВНУ.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама. Прэзідэнт узгадніў прызначэнне Сяргея Савіцкага першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Да гэтага ён быў старшынёй Уздзенскага райвыканкама. Аляксандр Лукашэнка выказаў чыноўніку асаблівае пажаданне, папярэдзіўшы аб важнасці і складанасці працы ў той сферы, за якую ён будзе адказваць.
Сядзіба Дзеда Мароза пачне працаваць у Магілёве. Ён размесціцца ў Палацы культуры вобласці, паведамілі ва ўстанове культуры. Для гасцей арганізуюць фотасесіі з казачнымі персанажамі, розныя гульні і конкурсы. У праграме – карагоды і вясёлыя танцы. І, вядома ж, самая доўгачаканая сустрэча: Дзед Мароз і Снягурка пагутараць з дзецьмі і павіншуюць кожнага з Новым годам. Запрацуе офіс Дзеда Мароза ў Палацы культуры вобласці з 24 снежня. Стаць удзельнікам чароўнай сустрэчы можна па папярэднім запісе. Працаваць офіс галоўнага навагодняга чараўніка будзе да 30 снежня.