RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - ліпень 22, 2022

У Магілёўскай вобласці гатоўнасць тэхнікі да ўборачнай кампаніі складае 95 працэнтаў

Уборачная кампанія – свайго роду іспыт. На яго паспяховую здачу ўплывае маса фактараў. Адзін з іх – надзейны парк тэхнікі. Гатоўнасць сельгасмашын да маючай адбыцца ўборкі – адно з пытанняў, якое абмеркавалі сёння на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама з удзелам кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенкі і намесніка прэм’ер-міністра Леаніда Зайца, кіраўнікоў раёнаў і сельгаспрадпрыемстваў.

Каля 120 студэнтаў БДСГА дапамагаюць на ўборачнай гаспадаркам Магілёўскай і Віцебскай абласцей

Каля 120 студэнтаў факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі дапамагаюць на ўборачнай гаспадаркам Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Пра гэта расказаў дэкан факультэта Уладзімір Гусараў.

Да новага навучальнага года ў 17 школах Магілёўскай вобласці пройдзе капітальны рамонт

На бягучы і капітальны рамонт устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў Магілёўскай вобласці будзе выдаткавана каля 11 мільёнаў рублёў. Гэта бюджэтныя сродкі, а таксама даходы, атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці, спонсарская дапамога. 17 школ рэгіёна чакае капітальная рэнавацыя.

Рэспубліканскі конкурс маладзёжных праектаў БСЖ пройдзе ў Александрыі

Рэспубліканскі конкурс маладзёжных праектаў «Дзявочы вянок міру» Беларускага саюза жанчын пройдзе ў аграгарадку Александрыя 23 ліпеня. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама і старшыня абласной арганізацыі БСЖ Ала Галушка.

Апраўданая стаўка на эксперымент: ураджай азімага ячменю збіраюць у «Александрыйскім»

ААТ «Александрыйскае» ў Шклоўскім раёне – адно з самых буйных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў закрытага цыкла ў Магілёўскай вобласці. Тут упэўнены: поспех усяго прадпрыемства заўсёды пачынаецца з поля, а таму не баяцца эксперыментаў. Для гэтых мэтаў тут вылучаныя два ўчасткі, дзе ўжо на падыходзе азімы ячмень, а на іншым працягвае расці азімы рапс.