RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - ліпень 27, 2022

Школьная форма 2022 – як гэта будзе? (відэа)

Адзіныя адметныя элементы школьнай формы з новага навучальнага года чакаюць вучняў Магілёўшчыны. Да дзелавога стылю адзення дададуцца аднолькавыя гальштукі, нашыўкі з эмблемай школы або, напрыклад, камізэлькі навучальнай установы.

Багаты ўраджай збіраюць хлебаробы ААТ «“Рассвет” імя К. П. Арлоўскага»

Багатымі ў гэтым годзе былі віды на ўраджай збожжавых і рапсавых палёў у адкрытым акцыянерным таварыстве «“Рассвет” імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. І пацвердзілі чаканне высокімі намалотамі ўжо на пачатковым этапе уборачнай кампаніі – жніва азімага ячменю. Зборы яго збожжа тут склалі 77 цэнтнераў з гектара.

Як студатрады з Магілёўскага медкаледжа дапамагаюць ва ўстановах аховы здароўя горада

Навучэнцы Магілёўскага медыцынскага каледжа ў гэты летні сезон актыўна працуюць ва ўстановах аховы здароўя Магілёва ў складзе студэнцкіх атрадаў. Для іх гэта магчымасць набрацца вопыту, бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй і падзарабіць грошай да новага навучальнага года.

COVID нагадвае пра сябе – калі рабіць прышчэпку? (відэа)

Да восеньскага ўздыму вірусных захворванняў рыхтуюцца медыцынскія ўстановы Магілёўшчыны. Медыкі заклікаюць ўжо цяпер прыйсці на прышчэпку супраць каранавіруса.

У Крычаве ствараюць перасоўную экспазіцыю «Гераічны летапіс» (відэа)

«Гераічны летапіс Крычаўшчыны» – пад такой назвай у райцэнтры створаць перасоўную экспазіцыю аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. На рэспубліканскім конкурсе маладзёжных ініцыятыў праект увайшоў у лік найлепшых.

Жывапіс, скульптуру і кераміку прадставяць на выставе ў музеі Бялыніцкага-Бірулі

Больш за 50 разнастайных работ прадставяць сёння на выставе «Мора. Неба. Аблокі» ў музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве, паведамілі ва ўстанове культуры.

Школьныя базары і кірмашы пачнуць працу ў Магілёўскай вобласці 1 жніўня

Школьныя базары і кірмашы пачнуць працу ў Магілёўскай вобласці 1 жніўня. Пра гэта карэспандэнту паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Цітова.

Маладыя супрацоўнікі папоўнілі рады следчых Магілёўскай вобласці

Маладыя супрацоўнікі папоўнілі рады следчых Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава.