RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - ліпень 11, 2022

Валерый Наско і Дзмітрый Хайноўскі зацверджаны старшынямі Краснапольскага і Клімавіцкага райвыканкамаў

На сённяшніх сесіях Краснапольскага і Клімавіцкага раённых Саветаў дэпутатаў старшынямі Краснапольскага і Клімавіцкага раённых выканаўчых камітэтаў былі зацверджаны Валерый Наско і Дзмітрый Хайноўскі, узгодненыя на гэтыя пасады Кіраўніком дзяржавы.

Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі 15 ліпеня правядзе выязны прыём у Мсціславе

Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Наталля Гардзеенка 15 ліпеня правядзе выязны прыём у Мсціславе, паведамілі ў Мінсувязі.

У Магілёве абнаўляюць вуліцы (відэа)

Адразу дзве сучасныя магістралі атрымае Магілёў гэтым летам. Гэта абноўленыя вуліцы Бялыніцкага-Бірулі і Крупскай. Што будзе зроблена?

Магілёўскі клуб ЦАР упэўнена ўзначальвае турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе

Пасля матчаў трэцяга тура 15-га чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе вызначылася чацвёрка паўфіналістаў, якая павядзе барацьбу за ўзнагароды.

Больш за 14 тыс. чалавек прыехалі на «Купалле» ў Александрыі на цягніках БЧ

Больш за 14 тыс. чалавек прыехалі на свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») цягнікамі Беларускай чыгункі, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Магілёўскі выхаванец Ягор Шарамкоў заваяваў дзве ўзнагароды адкрытага Кубка Расіі па гімнастыцы

Беларус Ягор Шарамкоў стаў уладальнікам двух медалёў адкрытага Кубка Расіі, які праходзіў у Калузе.

«Крычаўцэментнашыфер» плануе атрымаць міжнародную экалагічную дэкларацыю на сваю прадукцыю.

ААТ «Крычаўцэментнашыфер» плануе атрымаць добраахвотную экалагічную дэкларацыю EPD (Environmental Product Declaration), паведамілі ў Беларускай цэментнай кампаніі. Прадпрыемства знаходзіцца на апошнім этапе афармлення дакумента – ажыццяўляецца рэгістрацыя ў міжнароднай сістэме з прысваеннем унікальнага рэгістрацыйнага нумара.

Гасцямі свята ў Александрыі сталі сёлета каля 70 тыс. чалавек

Гасцямі свята ў Александрыі сталі сёлета каля 70 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Волкаў.