RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - ліпень 29, 2022

Багаты ўраджай бульбы чакаюць у Беларусі (відэа)

У гэтым годзе сельскія гаспадаркі Магілёўскай вобласці вырасцяць больш бульбы, чым год таму. Гэта звязана з павелічэннем пасяўных плошчаў, а таксама – са спрыяльным надвор’ем.
Зараз фермерскія гаспадаркі Магілёўшчыны капаюць маладую раннюю бульбу. Першыя вынікі іх працы ўсяляюць аптымізм у агульны ўраджай. Здымачная група «“Беларусь 4” Магілёў» пабывала на бульбяных палях у Магілёўскім раёне.

У Бабруйскім раёне завяршылі ўборку азімага ячменю, выбарачна прыступілі да пшаніцы

У Бабруйскім раёне завяршылі ўборку азімага ячменю, актыўна прыбіраюць рапс і выбарачна прыступілі да азімай пшаніцы. Пра гэта расказаў першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама Аляксей Жураўлёў.

Магіляўчане і госці горада могуць паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам»

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае магіляўчан і гасцей горада прыняць удзел у дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце грамадскага аб’яднання «БРСМ».

Мерапрыемства стартуе 1 жніўня і будзе праходзіць штодня з 15.00 да 18.00 у ААТ «Універмаг “Цэнтральны”».

Даходы бюджэту Магілёўшчыны на 60,8% сфарміраваны плацельшчыкамі дзяржаўнага сектара эканомікі

У кансалідаваны бюджэт Магілёўшчыны за 1 паўгоддзе ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі паступіла Br464,4 млн. На іх долю прыпадае 60,8% агульных уліванняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь.

На кантролі губернатара: тратуар у прыватным сектары (відэа)

Жыхары прыватнага сектара па вуліцы Астроўскага ў Магілёве шмат гадоў просяць зрабіць тратуары: на ўчастку ад Пушкінскага праспекта да транспартнага кальца вуліцы Цярохіна вельмі інтэнсіўны рух машын.
З гэтай праблемай магілёўцы звярнуліся на праграму «Губернатар-анлайн» з удзелам кіраўніка вобласці Анатоля Ісачанкі, якая ў красавіку была ў прамым эфіры на тэлеканале «“Беларусь 4” Магілёў». Як і калі будзе вырашана праблема?

У Магілёве абмеркавалі ўкараненне адзіных падыходаў да школьнай формы

Диалоговая площадка, главной целью которой стала комплексная проработка вопроса внедрения с нового учебного года единых подходов к школьной форме, собрала в Могилеве около 300 участников со всего региона.