RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - ліпень 7, 2022

Форум моладзі Магілёўскай і Бранскай абласцей 8-10 ліпеня пройдзе на Магілёўшчыне

Форум моладзі Магілёўскай і Бранскай абласцей 8-10 ліпеня пройдзе на Магілёўшчыне. Удзел у ім прымуць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і самакіравання, маладзёжных грамадскіх арганізацый, Маладзёжных парламентаў, студэнцкая і працуючая моладзь Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Свята ў Александрыі: як арганізаваны паркоўкі і рух транспарту

Вялікая парковачная зона ў Александрыі падчас свята па традыцыі размесціцца на полі. Для зручнасці гасцей «Купалля» будзе арганізавана работа грамадскага транспарту, які даставіць ад паркоўкі да святочнага поля. Пра гэта расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Дарагонька.

Дружныя, гаспадарчыя і спартыўныя. Глядзіце, хто сёлета пазмагаецца за перамогу ў конкурсе «Уладар сяла»

З планамі на бліжэйшыя выхадныя многія вызначыліся даўно, купіўшы білет на свята «Купалле» ў аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна. Адны адправяцца туды на кірмаш і канцэрты, а іншыя – падтрымаць удзельнікаў фіналу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ «Уладар сяла». За тытул самай дружнай і гаспадарчай сям'і пазмагаюцца шэсць каманд.

Руслан Страхар: у беларускай мадэлі дзяржаўнасці заключана сутнасць стратэгіі ўстойлівага развіцця

Філасофія беларускай мадэлі дзяржаўнасці і ёсць сутнасць стратэгіі ўстойлівага развіцця ААН. Такую думку падчас пашыранага пасяджэння абласной рабочай групы па ўстойлівым развіцці выказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.