RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - ліпень 6, 2022

Анатоль Ісачанка: кожны павінен выконваць сваю работу ў межах дзеючага заканадаўства

Будаўнічыя недахопы, добраўпарадкаванне тэрыторый, якасць аказання жыллёва-камунальных паслуг – асноўныя тэмы пытанняў, якія прагучалі ад грамадзян падчас асабістага прыёму, які сёння правёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Усяго было разгледжана 7 зваротаў ад жыхароў Магілёва, Магілёўскага раёна, Чавус, Горак.

Прадстаўніцы Магілёўскай вобласці сталі прызёрамі адкрытага чэмпіянату Расіі па цяжкай атлетыцы.

У Хабараўску праходзіць адкрыты чэмпіянат Расіі па цяжкай атлетыцы. У спаборніцтвах бяруць удзел 240 мацнейшых расійскіх і 20 беларускіх спартсменаў.

У Александрыі завяршаецца падрыхтоўка да фестывалю «Купалле». Заўтра пачынаюцца генеральныя рэпетыцыі

Александрыя рыхтуецца 13-ы раз сабраць сяброў. Напярэдадні рэспубліканскага свята «Купалле», якое пройдзе ў гэтую суботу, на беразе Дняпра кіпіць праца. Давесці фестывальнае поле да ладу неабходна сёння да канца дня, а ўжо заўтра стартуюць генеральныя рэпетыцыі.

Спецыялізаваны электронны кірмаш вакансій для моладзі адбудзецца 12 ліпеня

12 ліпеня з 10.00 да 12.00 для беспрацоўных грамадзян адбудзецца спецыялізаваны электронны кірмаш вакансій для моладзі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.

Кірмаш будзе арганізаваны ў сетцы Інтэрнет на сайце e-vacancy.by.

Стартавала галасаванне за аўтарскія відэаролікі фіналістаў праекта «Уладар сяла 2022»

У афіцыйным Telegram-канале БРСМ стартавала галасаванне за конкурс аўтарскіх відэаролікаў «У адзінстве сіла!» фіналістаў рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла 2022», паведамляла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, каардынатар праекта Марына Шыдлоўская.

Рэгіянальны пленэр майстроў саломапляцення пройдзе ў Чэрыкаве

Рэгіянальны пленэр майстроў саломапляцення пройдзе ў Чэрыкаве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Маладзёжны інтэлектуальны турнір правядуць у Магілёве 14 ліпеня

У Магілёве 14 ліпеня пройдзе адкрыты маладзёжны інтэлектуальны турнір. Пра гэта расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.