Архіў навін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №158 «Аб занясенні на рэспубліканскую Дошку гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2016–2020 гады і за 2020 год». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лясгасы Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць 2,5 тыс. тон бярозавага соку. Каштоўны напой паступае на перапрацоўку для прадпрыемстваў, прадаецца насельніцтву, экспартуецца.
Камітэт дзяржаўнага кантролю запрашае да ўдзелу ў апытанні аб эфектыўнасці падтрымкі сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак у Магілёўскай вобласці, паведамляецца ў Telegram-канале ведамства. Інтэрнэт-апытанне праводзіцца на сайце кантрольнага ведамства з 19 красавіка па 21 мая.
Наш рэгіён значна вырас за нядзелю. Пасеяна амаль 5,5 працэнта плошчаў. Аднак нават унутры рэгіёна становішча не аднолькавае.
Прамую тэлефонную лінію 24 красавіка правядзе першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Магілёўскія будаўнікі ўзводзяць школу ў Варонежскай вобласці Расіі анлайн. Ужо ў верасні новая школа прыме паўтысячы вучняў. Гэта пілотны праект будтрэста № 12 і расійскай кампаніі.
У Брэсце правялі Кубак Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы «Нашы надзеі» па спартыўнай хадзе. У спаборніцтвах удзельнічалі наймацнейшыя спартсмены краіны ў розных узроставых катэгорыях.
Абласны этап рэспубліканскага конкурсу грацыі і таленту «Каралева Студэнцтва-2021» адбудзецца 21 красавіка ў Магілёве на пляцоўцы культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Пасяўная ў Магілёўскай вобласці ідзе поўным ходам. У гэтым сезоне аграрыі робяць стаўку на высокарэнтабельныя культуры: рапс, ячмень, пшаніцу і цукровыя буракі. ТРК «Магілёў»
Другі этап комплекснай праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці пройдзе з 19 па 30 красавіка. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка традыцыйна прымае ўдзел у рэспубліканскім суботніку, які сёлета праводзіцца 17 красавіка. Кіраўнік дзяржавы працуе на сваёй малой радзіме – у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне ў гэтым годзе стартуе 2 мая і скончыцца 1 чэрвеня. Пра гэта паведаміў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.
На тэрыторыі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы падчас правядзення рэспубліканскага суботніка 17 красавіка з’явіцца алея маладых спецыялістаў. Пра гэта паведаміў старшыня моладзевага савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Кірыл Шусцік.
Жыхары Магілёўскай вобласці 17 красавіка выйдуць на рэспубліканскі суботнік. Яны будуць працаваць на сваіх працоўных месцах, удзельнічаць у работах па добраўпарадкаванні гісторыка-культурных каштоўнасцяў, наводзіць парадак на тэрыторыях населеных пунктаў.
У Магілёве 22 красавіка пройдзе кірмаш валанцёрскіх вакансій. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў. На адной пляцоўцы збяруцца прадстаўнікі вядучых добраахвотніцкіх арганізацый і ініцыятыў абласнога цэнтра. Яны раскажуць аб актуальных валанцёрскіх праектах і вакансіях, падзеляцца вопытам і натхняць гасцей сустрэчы гісторыямі поспеху.
Амаль 5 тыс. чалавек знаходзяцца ў добраахвотных дружынах у Магілёўскай вобласці, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. «Усяго ў Магілёўскай вобласці створаны 603 добраахвотныя дружыны з агульнай колькасцю амаль 5 тыс. чалавек. У сельскай мясцовасці функцыянуе амаль 130 такіх дружын, – адзначылі ва УУС. – У склад добраахвотных дружын уваходзяць людзі, якія не могуць заставацца ў баку ад навакольных падзей, і дапамагаюць міліцыі ў навядзенні парадку ў населеных пунктах».
Берагавыя лініі вадаёмаў Магілёўскай вобласці прывядуць у парадак падчас рэспубліканскай акцыі «Чысты вадаём». Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыйнай структуры дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў». Мерапрыемства пройдзе з 16 па 24 красавіка. Акцыя, у першую чаргу, накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.
На Асіповіцкім палігоне пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёра Уладзіміра Кулажына прайшло батальённае тактычнае вучэнне (БТВ) з вайскоўцамі запасу, закліканымі на збор у 72-й гвардзейскі аб’яднаны навучальны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Заявак ад сельгасарганізацый было значна больш. Якія сённяшнія чаканні адзін ад аднаго працадаўцаў і без пяці хвілін маладых спецыялістаў у аграрнай сферы? І чаму прыезд студатрада ў адну з гаспадарак абмяркоўвала ўся вёска?
Сем раёнаў паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці ўжо шмат гадоў павольна, але дакладна адраджаецца. Каб людзі маглі тут працаваць, гадаваць дзяцей. Прэзідэнт надае гэтай тэме павышаную ўвагу. Як следства–два ўказы, накіраваныя на развіццё тэрыторый: № 235, а затым № 177, які будзе дзейнічаць да 2025 года.
Вакцыну «Спутник V» («Гам Ковід Вак»), разліў якой праводзіўся на РУП «Белмедпрэпараты», адобрыла Міністэрства аховы здароўя, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Рашэнне прынята па выніках усебаковай экспертнай ацэнкі матэрыялаў рэгістрацыйнага дасье, праведзенай спецыялістамі Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, РНПЦ мікрабіялогіі і эпідэміялогіі.
Пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, з’яўленне магазіна крокавай даступнасці і закрыццё дзіцячага садка – з такімі праблемамі звярнуліся жыхары Клічаўскага і Кіраўскага раёнаў да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка – падчас выязнога прыёму грамадзян у Клічаве.
Міністэрства інфармацыі запрашае прыняць удзел у адкрытым дыстанцыйным конкурсе на самы лепшы сімвал (лагатып) Года народнага адзінства. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
Усяго ў Магілёўскай вобласці плануецца пасадзіць новы лес на плошчы 4400 гектараў. Што тычыцца пасадачнага матэрыялу з палепшанымі спадчыннымі ўласцівасцямі, то яго вырошчваюць у спецыяльных гадавальніках з адборачнага насення. Такі падыход у далейшым уплывае на якасць драўніны. Добрым зачынам у планах лясгасаў рэгіёна стаў Тыдзень лесу: у вобласці ў ім прыняло ўдзел больш за 9000 чалавек, у мінулым годзе–6000. Аб’ём выкананых работ таксама вырас з 600 гектараў да 900.
Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц павіншаваў архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія з 70-годдзем. «Духоўнасць–гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх, хто пражывае ў нашай цудоўнай краіне. Праз духоўнасць мы павінны знайсці тыя ключыкі да патаемных дзвярэй, якія змогуць адкрыць кірунак яднання народа незалежна ад поглядаў і перакананняў», – адзначыў Леанід Заяц.
Памочнік Прэзідэнта–інспектар па Магілёўскай вобласці ЛеанідМартынюк – сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства ТАА «Махіна-ТСТ». Ён азнаёміўся з асаблівасцямі працы арганізацыі, якая спецыялізуецца на вытворчасці геасінтэтычных і фасадных сетак, якія выкарыстоўваюцца ў дарожным будаўніцтве.
Школьнікі пасёлка Леніна Горацкага раёна з дапамогай QR-кодаў стварылі жывую карту роднага краю. Яна расказвае пра гісторыю аграгарадка і будні мясцовых жыхароў. Інтэрактыўны праект ужо адзначылі на рэспубліканскім конкурсе «Тэхнаінтэлект», і школьная IT-каманда вырашыла пайсці далей.
У Сафіі (Балгарыя) завяршыўся трэці этап Кубка свету па сучасным пяціборъі. Спартсмены змагаліся ў плаванні, фехтаванні, верхавой яздзе і лазер-ране (бег + стральба). У мужчынскім турніры адзіным з беларусаў з тых, хто трапіўу лік 36 фіналістаў, стаў магілёвец Ілья Палазкоў. Перад заключным відам спаборніцтваў–лазер-ранам – ён быў лідарам, але ў выніку заваяваў бронзавую ўзнагароду. На рахунку беларускай зборнай таксама «серабро» ў змешанай эстафеце. mogilevnews.by
Супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта і Магілёўскага міжраённага аддзела на завяршальным этапе далучыліся да штогадовай рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2021». Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч. Удзельнікамі акцыі сталі 35 следчых, кіраўнікоў і курсанты следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС. Яны высадзілі маладыя саджанцы хвоі, елкі і бярозы на плошчы больш за 3,5 га ў Вендаражскім лясніцтве Магілёўскага лясгаса.
Абласны фестываль фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя» стартуе ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Першы этап мерапрыемства пад назвай «Галасы Падняпроўя» пройдзе 15 красавіка ў 17.30 у канцэртнай зале «Магілёў». У ім возьмуць удзел дзіцячыя і дарослыя фальклорныя калектывы, а таксама салісты ўстаноў культуры вобласці.