RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў

22 Май 2024

Пытанні будаўніцтва ў галіне малочнатаварных комплексаў разгледжаны на планавай нарадзе ў Анатоля Ісачанкі

На планавай нарадзе ў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачэнкі былі разгледжаны пытанні будаўніцтва ў галіне малочнатаварных комплексаў.

Леанід Мартынюк: якасны падыход павінен быць не толькі ва ўсіх сферах, але і ў выкананні кожным асабістых абавязацельстваў

Асабісты прыём правёў 22 мая ў абласным цэнтры памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк

Пытанні супрацьдзеяння карупцыі і шляхі іх вырашэння разгледзелі за круглым сталом у Магілёўскім аблвыканкаме

Праблемныя пытанні супрацьдзеяння карупцыі і шляхі іх вырашэння разгледзелі за круглым сталом у Магілёўскім аблвыканкаме. Канферэнцыю з відэападключэннем студый у рэгіёнах правёў сёння першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі.

Дэпутат: краіне патрэбны толькі тыя законы, якія рэальна паляпшаюць эканоміку і сацсферу

Краіне патрэбны толькі тыя законы, якія рэальна працуюць, паляпшаючы эканоміку і сацыяльную сферу. Аб гэтым заявіў журналістам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Дзьячэнка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

«Вярнуць салдат з вайны». Сезон пошукавых работ «Сожскі рубеж» адкрылі ў Слаўгарадзе

Урачыстая цырымонія адкрыцця сезона палявых пошукавых работ «Сожскі рубеж – 2024» з удзелам прадстаўнікоў 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Беларусі і Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру» прайшла 21 мая ў Слаўгарадзе.

Развіццё медыцыны на Магілёўшчыне. Ахова здароўя на новым узроўні (відэа)

Сацыяльная дзяржава - нязменны прынцып Беларусі. Штогод на забеспячэнне сістэмы аховы здароўя з дзяржаўнага бюджэту расходуюцца значныя сродкі. Гэта адпавядае індыкатару сацыяльнай бяспекі краіны і прадугледжана Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі Беларусі.

Пошукавыя работы па справе аб генацыдзе пройдуць у шасці новых месцах Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці пошукавыя работы па справе аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны пройдуць у шасці новых і раней невядомых месцах масавага забойства мірнага насельніцтва. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік пракурора вобласці Андрэй Волкаў падчас перапахавання 21 мая астанкаў больш як 90 расстраляных мірных жыхароў Слаўгарада.

21 Май

Забеспячэнне пітной вадой, добраўпарадкаванне, рамонт дарог і тратуараў - тэмы зваротаў на прамую лінію да Аляксандра Гарошкіна

Пяць зваротаў паступіла на прамую тэлефонную лінію да старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандра Гарошкіна. Так, жыхар вёскі Мокрае Быхаўскага раёна занепакоены нездавальняючым станам дарожнага палатна ў іх населеным пункце.

Удасканаленне кантрольна-нагляднай дзейнасці стала тэмай нарады ў Аляксандра Лукашэнкі

Удасканаленне кантрольна-нагляднай дзейнасці стала тэмай нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 21 мая.

100-гадовы юбілей адзначае «Будаўнічы трэст № 12» (відэа)

Векавы юбілей у гэтыя майскія дні адзначае самая знакамітая будаўнічая арганізацыя рэгіёну — «Будаўнічы трэст № 12». На Магілёўшчыне гэтая кампанія лічыцца родапачынальнікам усёй будаўнічай галіны, мае свой імідж. І па праве ўдзельнічае ў самых маштабных і амбіцыйных праектах не толькі Беларусі.

МПЗ вызначыла парадак прадстаўлення банкамі звестак аб наяўнасці і рэквізітах рахункаў фізічных асоб

Міністэрства па падатках і зборах 30 красавіка прыняло пастанову № 16 «Аб прадстаўленні банкамі звестак аб наяўнасці і рэквізітах рахункаў фізічных асоб». Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

20 Май

«Быць татам - вялікі гонар і адказнасць». Тэматычную фотавыставу адкрылі ў Магілёве

«Быць татам - вялікі гонар і адказнасць». Тэматычную фотавыставу адкрылі ў Магілёве

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.У. Масленікава пачала працаваць тэматычная фотавыстава «Таты».

Адкрыты конкурс «Арт-шанц» для цяжкіх падлеткаў сабраў у Магілёве ўдзельнікаў з усяго рэгіёну

Адкрыты гарадскі конкурс «Арт-шанц» для цяжкіх падлеткаў сабраў у Магілёве ўдзельнікаў з усяго рэгіёну. Гала-канцэрт і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў прайшлі ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу.

Кінаакцыя пройдзе ў Магілёве ў Дзень славянскага пісьменства і культуры

Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» 24 мая запрашае ў кінатэатры «Радзіма», «Чырвоная Зорка», «Космас» на кінапаказы і кінамерапрыемствы да Дня славянскага пісьменства і культуры ў рамках кінаакцыі «Родныя літары». Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы культуры.

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 25 мая

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
 

Удзельнікамі спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» стануць 240 акцябрат рэгіёну

Абласная спартыўна-патрыятычная гульня «Зарнічка» пройдзе 21 мая ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. Удзельнікамі мерапрыемства стануць малодшыя члены БРПА - 240 акцябрат з усяго рэгіёну. Аб гэтым паведамілі ва ўстанове дадатковай адукацыі.

Аб міжрэгіянальным узаемадзеянні дасягнуты дамоўленасці падчас візіту дэлегацыі Магілёўскай вобласці ў Кітай

Візіт у Кітай дэлегацыі Магілёўскай вобласці, на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Русланам Страхарам, працягваецца шэрагам сустрэч и дамоўленнасцей. Аб гэтым карэспандэнту сайта расказалі ў камітэце эканомікі Магаблвыканкама.

18 Май

Абласны семінар па нарыхтоўцы травяных кармоў у сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці адбыўся у Кіраўскім раёне

У семінары прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачэнка, памочнік Прэзідэнта-інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.

Спартыўны фестываль «Гуляем у футбол» прайшоў у Магілёве

Каманды з розных куткоў вобласці з'ехаліся ў Магілёў. Спартыўны фестываль «Гуляем у футбол» прайшоў у абласным цэнтры. Гэта рэспубліканскі сацыяльны спартыўна-масавы адукацыйны праект па развіццю футбола ў навучальных установах. Сёння каля 20 школ вобласці ўдзельнічаюць у праекце. Іх настаўнікі фізічнай культуры прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і нясуць філасофію футбола дзецям.

Іван Кубракоў расказаў аб жаданні моладзі паступаць у Магілёўскі ліцэй МУС

У Магілёве працягваецца будаўніцтва ліцэя МУС, які 18 траўня наведаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, а пасля гэтага расказаў пра жаданне моладзі вучыцца тут.