Архіў навін
Ваенна-гістарычная рэканструкцыя Бабруйскай наступальнай аперацыі ў межах правядзення ваенна-патрыятычнага злёту «Бабруйскі кацёл» адбудзецца 26 чэрвеня.
Мерапрыемства прысвечана 78-годдзю вызвалення Бабруйскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Яркае шоу зможа свабодна наведаць любы жадаючы.
Гледачы змогуць наведаць аўтэнтычныя лагеры Чырвонай Арміі і Вермахта; паглядзець ваенна-гістарычную рэканструкцыю Бабруйскай наступальнай аперацыі. Акрамя таго, для гасцей і ўдзельнікаў злёту будуць працаваць інтэрактыўныя зоны і выязны гандаль.
У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце 23 чэрвеня з 10.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Мікалаевіч Аўраменка.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца 17 і 20 чэрвеня (з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00) па тэлефонах (80222) 36721, 326743.
Месца правядзення: упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (вул. Першамайская, д. 71, уваход з плошчы Леніна).
Рэд.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае далучыцца да акцыі «Беларусь: да і пасля» — у адным фота паказаць, як выглядала месца ці будынак падчас вайны і зараз. Праект стартаваў у Дзень Перамогі і завершыцца 22 чэрвеня.
Выдаткаваць на сяўбу каласальныя сродкі і своечасова не правесці абарону раслін – злачынства. Без хімпраполкі захаваць ураджай немагчыма. Гэта абавязковая тэхналагічная ўмова. У краіне дастаткова прэпаратаў, у першую чаргу айчынных. Галоўнае – не прапусціць патрэбную фазу ў раслін, інакш хімія папросту не падзейнічае. У Круглянскім раёне, як і ў многіх іншых у Магілёўскай вобласці, скончылі хімпраполку азімай і яравой груп. Зараз адказны этап унясення гербіцыдаў на кукурузныя палі.
У мемориального комплекса «Памяти сожженных деревень Могилевской области» в деревне Борки состоялся митинг-реквием «Всенародная боль и память», посвященный 80-летию со дня трагедии в д.Борки. 15 июня 1942 года фашистскими карателями на этой земле было уничтожено более двух тысяч мирных жителей.
Задача ўлады ўсіх узроўняў – ствараць для грамадзян бяспечныя і камфортныя ўмовы жыцця і працы. Такім меркаваннем падзяліўся памочнік Прэзідэнта – інспектар Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, падводзячы вынікі асабістага прыёму грамадзян, які прайшоў сёння ў Клічаўскім райвыканкаме.
Рабочую нараду па інвестпраектах і пераліку інвестараў рэгіёна правёў сёння старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. У рэжыме відэаканферэнцсувязі ўдзел у пасяджэнні прынялі першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, старшыні гаррайвыканкамаў, іншыя зацікаўленыя асобы.
Сёння кандытарская фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла свае дзверы для турыстаў. Першая экскурсійная група змагла зазірнуць у закуліссе вытворчага працэсу любімых зефірных і мармеладных прысмакаў з Бабруйска, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
Сёння на Крычаўшчыну прыбыў унікальны рухомы музей – «Цягнік Перамогі», які пачаў свой маршрут па Беларускай чыгунцы 10 чэрвеня.
Нягледзячы на санкцыі заходніх краін, наша краіна і ў гэтых няпростых умовах ідзе па вызначаным шляху і працягвае рабіць усё самае патрэбнае для дабра чалавека. Напрыклад, экспарт у Магілёўскай вобласці ў першым квартале 2022-га вырас амаль на 20 працэнтаў. Ва ўмовах санкцый рэгіён знаходзіць новых партнёраў, перабудоўвае лагістычныя ланцужкі, нарошчвае аб’ёмы вытворчасці. Як ідуць справы ў нашым рэгіёне, расказаў старшыня райвыканкама Міхаіл Куксянкоў.
Не толькі выстаяць, але і дасягнуць новых паказчыкаў. Адзін з самых буйных вытворцаў тэкстыльнай прадукцыі Беларусі – Магілёўскі «Магатэкс» – развіваецца насуперак санкцыям. На прадпрыемстве працуе амаль 3000 чалавек. І здацца ў цяжкія часы – гэта не пра тэкстыльны гігант. Тут знайшлі новыя рынкі збыту, асвоілі нязвыклыя раней спосабы продажаў і распрацавалі новыя віды прадукцыі.
Алег Дзячэнка: «Задача дзяржавы — убачыць кожнага патрыёта, дзяржаўніка і выкарыстаць іх патэнцыял у інтарэсах усяго грамадства»
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі — аб актуальнай і шчырай размове, якая адбылася падчас правядзення рэспубліканскага семінара-нарады «Актуалізацыя форм і метадаў работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні».
Турысцка-эколага-рэкрэацыйны кластар «Чыгірынка» з’явіўся ў Магілёўскай вобласці. Ён аб’яднаў у сабе суб’ектаў гаспадарання Быхаўскага і Кіраўскага раёнаў. Пра гэта расказаў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Вадзім Брэжэзінскі.
Дрыбінскі раён – сельскагаспадарчы. Тут вырабляюць малако, мяса, сеюць збожжавыя, тым самым ствараючы харчовую бяспеку краіны.
Наша сённяшняя размова са старшынёй райвыканкама Ірынай Стрэчын.
– Ірына Пятроўна, вядомае выслоўе «Будзе хлеб – будзе і песня» цалкам прымальнае для нашага невялікага раёна. Што прадвызначала вынік працы рэгіёна?
Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 чэрвеня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца пытанні: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых рэсурсаў, лясная гаспадарка, вядзенне паляўнічай гаспадаркі ў паляўнічых угоддзях і рыбагаспадарчай дзейнасці, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
Галоўнае – у чалавеку бачыць чалавека і размаўляць з ім на роўных, заявіў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на палях рэспубліканскага семінара-нарады «Актуалізацыя метадаў і формаў працы з насельніцтвам на мясцовым узроўні».
Абмежаванне на наведванне лясоў уведзена ў частцы раёнаў Магілёўскай вобласці. Актуальную інфармацыю можна паглядзець на сайце сайце Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.
Абмежаванне на наведванне лясоў прадугледжвае, што выйсці ў лес для збору ягад і грыбоў дазваляецца, аднак разводзіць вогнішчы, мангалы ўсё роўна катэгарычна нельга. Акрамя таго, нельга праязджаць па лясных дарогах на асабістым аўтамабілі за выключэннем выпадкаў, калі вы едзеце да свайго ўчастка або да месца адпачынку.
У Бабруйску пенсіянер атрымаў электратраўмы на рыбалцы. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Па словах суразмоўніцы, няшчасны выпадак адбыўся ў сераду раніцай на возеры па вул. Шырокай. Калі мужчына закідваў вуду, то закрануў правады лініі электраперадач, у выніку чаго атрымаў траўму электратокам. У цяжкім стане пенсіянер быў шпіталізаваны.
Александрия собирает друзей, чтобы вместе встретить Купалье. Более половины билетов на гала-концерт «Есть на что посмотреть» уже продано. Республиканский фестиваль «Купалье» состоится 9 июля в Александрии Шкловского района.
Чэрыкаўшчыну з рабочым візітам наведала старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. Яна азнаёмілася з працай і ўмовамі знаходжання ў аздараўленчым лагеры дзённага знаходжання, створанага пры Лабанаўскім ВВК «Яслі-сад – базавая школа», пагутарыла з дзецьмі, пацікавілася іх вольным часам і дасягненнямі, паведамляе «Веснік Чэрыкаўшчыны».
Астанкі 16 байцоў Чырвонай Арміі і чырвонаармейскую кніжку знайшлі пошукавікі «Віккру» падчас экспедыцыі «Проня-2022» у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў гісторык і кіраўнік гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.
На пачатак бягучага года на Магілёўшчыне налічвалася 526 дзеючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. За апошнія пяць гадоў іх колькасць павялічылася на 157 гаспадарак, або на 42,5%, паведамляецца на сайце галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці.
На пачатак гэтага года ў карыстанні фермерскіх гаспадарак знаходзілася 68,1 тыс. га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных – 50,1 тыс. га. У параўнанні з 2015 годам сельскагаспадарчыя землі, якія належаць фермерскім гаспадаркам, павялічыліся ў 2,1 раза, ворныя – у 1,9 раза.
Да існуючых сетак Бабруйскага раёна дадасца каля 30 кіламетраў новых труб. Пакуль горад сілкуецца ад адной газаразмеркавальнай станцыі. Новы газаправод высокага ціску звяжа паміж сабой ГРС «Бабруйск» і «Ясень», што павысіць надзейнасць газазабеспячэння спажыўцоў Бабруйска і ўсяго раёна. А гэта прыкладна 200 прамысловых прадпрыемстваў і больш за 97 тысяч домаўладанняў. Праект рэалізуецца ў дзве чаргі. Будаўніцтва першай практычна завершана – зманціравана 13,5 кіламетра сетак.
Абласныя туры рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» пройдуць у шасці абласцях Беларусі з 12 па 29 чэрвеня, пра што паведаміла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, каардынатар праекта Марына Шыдлоўская.
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла выступіць 22 чэрвеня з канцэртнай праграмай «Беларусь памятае...». Мерапрыемства пройдзе ў гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу, паведамілі ва ўстанове культуры.
Паводле слоў арганізатараў, канцэрт прымеркаваны да даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны і праводзіцца з мэтай патрыятычнага выхавання з дапамогай музычнага мастацтва.
У праграме прагучаць песні ваенных гадоў беларускіх кампазітараў Ігара Лучанка, Уладзіміра Алоўнікава, Алены Атрашкевіч, Алега Хадоскі.
Пачатак мерапрыемства а 18.30.
У Магілёўскай вобласці ў гэтым годзе плануюць нарыхтаваць травяных кармоў у аб’ёме 4 млн т. Пра гэта паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці травостой скошаны на плошчы амаль 40 тыс. га. Усяго па вобласці травы першага ўкосу неабходна прыбраць з плошчы 193 тыс. га.
У суботу, 11 чэрвеня, у Круглым адбудзецца рэгіянальнае свята-конкурс «Свята Лялькі».
– На свята да нас прыедуць удзельнікі з 11 раёнаў, – расказаў начальнік ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Круглянскага райвыканкама Сяргей Лазоўскі. – Паступіла больш за 30 заявак для ўдзелу ў конкурснай праграме.
Пачатак мерапрыемства а 13.00 у цэнтральным парку культуры і адпачынку.
Гасцей чакаюць незабыўныя выступленні канкурсантаў. Падчас свята плануецца праца атракцыёнаў, а таксама гандлёвых радоў, дзе можна будзе набыць сувеніры і лялькі-абярэгі.
Электронную энцыклапедыю «Магілёў на Дняпры, або гісторыя адной губерні» стварылі ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя Леніна. Новы інтэрнэт-рэсурс прысвечаны 250-годдзю са дня ўтварэння Магілёўскай губерні, паведамілі ў аддзеле бібліятэказнаўства і сацыякультурнай дзейнасці ўстановы культуры.
У дзень адкрыцця Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра 2022» адбылася сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з афіцыйнай дэлегацыяй Прыморскага краю. Анатоль Ісачанка таксама азнаёміўся з выставай.
Урачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі мемарыяла ў памяць аб спецатрадзе «Слаўны» на востраве Верамееўка ў Клічаўскім раёне запланавана на 22 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Переводчик