Архіў навін

У Беларусі абмяркоўваецца ініцыятыва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па скарачэнні працоўнага дня да сямі гадзін для шматдзетных маці з захаваннем аб’ёму заработнай платы. Зараз адзін са шматдзетных бацькоў мае права ўзяць адзін аплачваемы выхадны на працягу працоўнага тыдня – так званы бацькоўскі дзень, калі мама ці тата прысвячаюць час выхаванню дзяцей. Што думаюць аб меркаваным новаўвядзенні зацікаўленыя бакі.
Імёны 26 тысяч чырвонаармейцаў вернутыя з нябыту стараннямі нязменнага кіраўніка Магілёўскага гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалая Барысенка і яго калег. Аўтар 20 кніг, з якіх 10 –пра вайну, ужо амаль 30 гадоў мае адну мэту –аддаць даніну памяці героям. Чалавек, для якога гісторыя не проста праца, а сэнс жыцця, не можа заставацца абыякавым да таго, што адбываецца сёння ў краіне.
Рэспубліканскі конкурс «100 ідэй для Беларусі» раскрывае творчы патэнцыял моладзі. Такім меркаваннем падзяліўся першы сакратар Магілёўскага гаркама ГА «БРСМ» Сяргей Чычоў падчас гарадскога этапу конкурсу, які прайшоў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання.
Традыцыйная «Калядная гонка» сярод біятланістаў сёлета пройдзе 28 снежня. Сталі таксама вядомыя і першыя ўдзельнікі прэстыжнага старту. Беларусь у ёй прадставяць Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі. Паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
Абласны злёт студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы» адбудзецца 9 снежня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ». Хлопцы і дзяўчаты прымуць удзел у майстар-класе «Моладзевае лідарства: сучасны погляд», самапрэзентацыі «Я ў атрадзе!». Таксама запланавана ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання, падчас якой узнагароды атрымаюць найлепшыя камандзіры, камісары, байцы студэнцкіх атрадаў, штабы працоўных спраў устаноў адукацыі і наймальнікі Магілёўскай вобласці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы. «Я так думаю (не ведаю, падтрымаеце вы ці не): Усебеларускі народны сход трэба зрабіць канстытуцыйным органам. Каб быў такі орган, які б кантраляваў галоўныя напрамкі нашага развіцця», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У Музеі этнаграфіі Магілёва сёння ў 14.00 афіцыйна адкрыецца выстава антыкварнай ёлачнай цацкі часоў СССР «Яшчэ той Новы год» з прыватнай калекцыі Віцебскага калекцыянера Наталлі Кавалёвай.
Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 7–31 снежня. Галоўнай мэтай мерапрыемства стане папярэджанне надзвычайных сітуацый у пераднавагодні перыяд, як паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошыых. Акцыя будзе цікавая і пазнавальная як для падрастаючага пакалення, так і для дарослых людзей. Калі дазволіць эпідэміялагічная сітуацыя, мерапрыемства пройдзе ў 4 этапы.
У лёгкаатлетычным манежы Брэста прайшлі першыя буйныя спаборніцтвы зімовага сезона па лёгкай атлетыцы – міжнародны турнір памяці Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Карбышава. У ім прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены дзвюх узроставых катэгорый: юнакі і дзяўчаты 2004–2005, а таксама 2006–2007 гадоў нараджэння з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Адзін з напрамкаў кантактных груп па COVID-19 – сачыць за станам здароўя людзей, якія праходзяць амбулаторнае лячэнне дома. Аляксандра Сцяпанава збіраецца на выезд. Яна ўрач кантактнай групы пры Быхаўскай раённай бальніцы. Яе задача – аб’ехаць каранавірусных пацыентаў. Іх у спісе нямала. На момант здымкі ў раёне зарэгістравана 80 выпадкаў пнеўманій. Ды і пацыенты з падазронымі сімптомамі звяртаюцца пастаянна. Медыкі ўпэўнены, што захаванне элементарных правілаў прафілактыкі сапраўды здольна станоўча паўплываць на сітуацыю.
Навагоднія кірмашы праходзяць у Магілёве. «Калядная крама» – адзін з самых буйных кірмашоў у горадзе – размясцілася на пляцоўцы ля ГЦ «Атрыум».
Гонкі ў Кантыялахці паднялі Дзінару Алімбекаву на рэкордную пазіцыю ў заліку Кубка свету. З такім аптымізмам беларускія біятланісты сезон не пачыналі ўжо даўно.
Прамую тэлефонную лінію 12 снежня правядзе першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Моладзь Магілёва прадставіць на гарадскім этапе рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» 13 праектаў. Прэзентацыя адбудзецца 8 снежня ў 11.00 на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Пра гэта паведамілі ў ГК ГА «БРСМ».
Галоўны офіс Дзеда Мароза пачне працаваць у Магілёве 21 снежня. Пра гэта паведамілі ў Палацы культуры вобласці. У маленькіх гасцей офіса будзе магчымасць пагутарыць з Дзедам Марозам, атрымаць навагодні падарунак. Акрамя гэтага, для дзяцей падрыхтуюць забаўляльную праграму, конкурсы і разнастайныя заданні. Тут жа будзе ўсталявана спецыяльная паштовая скрыня, куды дзеці змогуць апусціць ліст са сваімі навагоднімі жаданнямі або перадаць яго асабіста ў рукі Дзеду Марозу.
Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартуе ў Магілёўскай вобласці сёння. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Штогадовы гарадскі фестываль маладзёжнай творчасці «Усе таленты табе, мой Магілёў!» праходзіць у абласным цэнтры анлайн. Такое рашэнне арганізатары прынялі ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.
Гарадскі конкурс «Свята Каляд» праходзіць у Бабруйску. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры «Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска».
Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава заняла чацвёртае месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў Кантыялахці (Фінляндыя). Спартсменка дапусціла два промахі, пераадолеўшы 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі з адставаннем ад пераможцы на 55 сек. Гэта найлепшы вынік беларускі ў асабістых гонках за ўсю кар’еру.
У Магілёўскай вобласці з 5 снежня падаражае праезд у грамадскім транспарце. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама ад 30 лістапада 2020 года № 7-28 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Кошт праезду ў гарадскім транспарце – аўтобусах і тралейбусах – вырасце на 10 капеек да 70 капеек. Тарыф на гарадскія аўтобусныя перавозкі на экспрэсных маршрутах складзе 80 капеек за адну паездку. У прыгарадным транспарце тарыф стане вышэйшы на 1 капейку за 1 км праезду.
Магілёўцаў запрашаюць прыняць удзел у акцыі «#ЗарадкадляДзедаМароза». Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама. Як расказалі суразмоўцы, для гэтага неабходна з 5 па 27 снежня зафіксаваць з дапамогай відэа ці фота сваё любімае фізічнае практыкаванне (прысяданні, аджыманні, бег, набіванне мяча і інш.) і размясціць відэаролік ці серыю фатаграфій на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках (Instagram, VK) з хэштэгам #ЗарадкадляДзедаМароза.
У адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і з мэтай абмежавання масавага збору людзей асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і яго структурных падраздзяленняў часова ажыццяўляюцца з дапамогай тэлефоннай сувязі.
Алгарытм выратавання Другая хваля пандэміі Мсціслаўскі раён зачапіла куды мацней за першую. Сёння ў цэнтральнай раённай бальніцы пацыентаў з дыягназам COVID-19 прымае інфекцыйнае аддзяленне і перапрафіляванае тэрапеўтычнае. У дзень нашага прыезду з пацверджаным дыягназам тут было 27 чалавек. Плюс – двое цяжкіх у рэанімацыі. 174 жыхары раёна – кантакты першага ўзроўню, а таксама тыя, у каго хвароба працякае ў лёгкай форме, – знаходзіліся дома пад амбулаторным наглядам.
У Магілёве стартавала акцыя Беларускага дзіцячага фонду «Калядная пасылка». Кожны можа купіць падарункі і пакласці іх у скрынкі, устаноўленыя ў крамах горада. Напаўняцца яны будуць да 31 снежня. У першыя дні новага года прадстаўнікі Фонду сфарміруюць калядныя падарункі для дзяцей дамоў сямейнага тыпу, якіх на Магілёўшчыне налічваецца каля паўсотні.
Прызначаючы ў красавіку 2019 года Леаніда Зайца губернатарам Магілёўскай вобласці, Прэзідэнт даручыў навесці ў рэгіёне належны парадак, надаўшы асаблівую ўвагу буйным прамысловым прадпрыемствам і забяспечыць выкананне тэхналогій у сельскай гаспадарцы.
Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Так, медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы Круглянскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Анатоль Баландзін. Званне заслужанага работніка прамысловасці Беларусі прысуджана дырэктару прадпрыемства «Тэхналіт» Аляксандру Бадзяку.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб аб’яўленні падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Музычную казку ў 2-х дзеях па матывах рускай народнай чарадзейнай казкі «Царэўна-жаба» рыхтуе Магілёўскі абласны драмтэатр. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Як адзначылі суразмоўцы, навагодняе прадстаўленне і прэм’ера казкі стануць выдатным падарункам для ўсёй сям’і. Спектакль будзе яркім, незвычайным, музычным і поўным ператварэнняў. Маляўнічыя дэкарацыі і касцюмы, запальныя танцы, прыгожая музыка, чароўнае святло, фантастычная відэапраекцыя і іншыя тэатральныя цуды пагрузяць гледача ў дзівосны свет казкі.
Шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве быў падпісаны прадстаўнікамі Прыморскага краю і Магілёўскай вобласці ва Уладзівастоку на мінулым тыдні. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў старшыня аблвыканкама Леанід Заяц. У яе склад таксама ўвайшлі прадстаўнікі буйных беларускіх машынабудаўнічых, будаўнічых і аграпрамысловых прадпрыемстваў. Па ключавых кірунках супрацоўніцтва прайшлі перамовы, якія завяршыліся падпісаннем двухбаковых пагадненняў.
За 11 месяцаў 2020 года Магілёўская мытня пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт Br328 млн. Павелічэнне гэтага паказчыка на 75% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года звязана з удзелам у праекце па здзяйсненні мытных аперацый у цэнтры электроннага дэкларавання на рэспубліканскім узроўні.