Магілёўская вобласць і правінцыя Шэньсі: пяць гадоў сяброўства і партнёрства
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з губернатарам Анатолем Ісачанкам з афіцыйным візітам прыбыла ў Сіань – адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шэньсі Кітайскай Народнай Рэспублікі.
У графіку Прэзідэнта - сельгастэматыка. Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочую паездку ў Шклоўскі раён
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочую паездку ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы наведае сельгаспрадпрыемства «Гавяды–Агра», а таксама сялянскую (фермерскую) гаспадарку «Дзіяна». Размова пойдзе аб цяперашнім стане і перспектывах развіцця сельгасвытворчасці, вырошчванні і арганізацыі захоўвання бульбы.
Сімвал з'яднанасці і гістарычнай справядлівасці. Дзень народнага адзінства адзначаюць у Беларусі
Беларусь сёння адзначае адно з галоўных дзяржаўных свят – Дзень народнага адзінства. Яно прымеркавана да знакавай гістарычнай падзеі – уз'яднання ў 1939 годзе Заходняй Беларусі і БССР. Менавіта 17 верасня пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі, што вярнуў у склад адзінай дзяржавы тэрыторыі, якія паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ўвайшлі ў склад Польшчы без уліку меркавання беларускага народа. Дзень народнага адзінства з'яўляецца сімвалам гістарычнай справядлівасці і этнічнай кансалідацыі беларускай нацыі.
«У адзінстве наша сіла»: мітынг-рэквіем прайшоў на плошчы Славы ў Магілёве
Мітынг–рэквіем у памяць аб ахвярах акупацыі, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, адбыўся на плошчы Славы ў Магілёве. У знак павагі і вечнай памяці ўдзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да манумента ў гонар герояў.
Трэцяе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 17-18 снежня 2026 года
Трэцяе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 17–18 снежня 2026 года. Гэта прадугледжана распараджэннем, якое падпісаў Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара. Пасяджэнне УНС у канстытуцыйным статусе з 2024 года праходзіць штогод. Гэты год для ВНС з'яўляецца юбілейным – спаўняецца 30 гадоў з даты правядзення першага сходу ў кастрычніку 1996 года.
У Горках запусцілі новы сыраробны цэх магутнасцю 20 тон за суткі
Новы сучасны сыраробны цэх ААТ «Малочныя горкі» ўрачыста адкрылі ў Горацкім раёне.
Новыя плошчы - вялікія перспектывы: сучасны малочнатаварны комплекс адкрылі ў Бабруйскім раёне
Новы малочнатаварны комплекс на 756 галоў дойнага статка ўрачыста адкрылі ў Бабруйскім раёне. Наваселле святкавалі ў філіяле «Варатынь» ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў». Жывёлагадоўчы аб'ект стаў для гаспадаркі важным крокам на шляху да павелічэння вытворчых паказчыкаў.
Вынікі уборкі, работа з кадрамі і семінар у Шклоўскім раёне. Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад Анатоля Ісачанкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 верасня заслухаў даклад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара. Аляксандр Лукашэнка дэталёва пацікавіўся вынікамі ўборкі збожжавых каласавых у Магілёўскай вобласці. У час даклада асобная ўвага была ўдзелена тром гаспадаркам рэгіёна, якія ўбіраюць апошнія гектары позніх пасеваў.
Магілёўскі аблвыканкам і хакіміят Сурхандар'інскай вобласці Узбекістана падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з афіцыйнай дэлегацыяй Сурхандар'інскай вобласці Рэспублікі Узбекістан на чале з хакімам Сурхандар'інскай вобласці Улугбекам Косімавым.
Анатоль Ісачанка пра Дзень беларускага пісьменства: ён словам звязвае пакаленні
Дзень беларускага пісьменства прызначаны аб'ядноўваць людзей, паказваць беларускую духоўнасць і звязваць пакаленні словам. Такую думку выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на ўрачыстым адкрыцці XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах.
Анатоль Ісачанка: увесь комплекс восеньскіх палявых работ у Магілёўскай вобласці ідзе ў графіку
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў ходзе размовы з журналістамі пасля тэлефоннага даклада Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку расказаў аб ходзе ўборачнай кампаніі, а таксама аб сітуацыі ў асобных раёнах у развіццё раней дадзеных кіраўніком дзяржавы даручэнняў.
Анатоль Ісачанка: «Галоўнае – стварыць такія ўмовы, каб дзіця ішло ў школу з радасцю, каб яно разумела, што школа – яго другі дом»
Новая сярэдняя школа №6 імя А.У. Асмалоўскага ў Магілёве сёння ўрачыста расчыніла свае дзверы для рабят. Будынак навучальнай установы на 1020 месцаў размясціўся ў мікрараёне абласнога цэнтра па вуліцы Гагарына, які актыўна развіваецца.
Магілёўская і Сурхандар'інская вобласці абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы
Рабочая сустрэча першага намесніка старшыні аблвыканкама Сяргея Савіцкага з дэлегацыяй Сурхандар'інскай вобласці на чале з намеснікам хакіма Фархажонам Ісмоілавым адбылася сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел саветнік па палітычных пытаннях Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Азімжон Азотаў.
Што рыхтуюць для гасцей Дня пісьменства ў Касцюковічах, расказалі ў Магілёўскім аблвыканкаме
Якой будзе канцэпцыя Дня пісьменства, які пройдзе з 5 па 6 верасня ў Касцюковічах, падчас выязнога пасяджэння аргкамітэта расказала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка.
Анатоль Ісачанка правёў асабісты прыём грамадзян у Касцюковічах: на кантролі - цяпло ў дамах і жыллёвыя пытанні
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас рабочай паездкі ў Касцюковіцкі раён правёў асабісты прыём грамадзян. Большая частка зваротаў, з якімі жыхары прыйшлі да губернатара, тычылася сферы жыллёва–камунальнай гаспадаркі, набыцця нерухомасці і выкарыстання сямейнага капіталу.
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1 млн тон збожжа
Аграрыі Магілёўскай вобласці пераадолелі сур'ёзную мяжу – агульны намалот рэгіёну склаў 1 млн т збожжа. На палях СВК «Калгас «Радзіма» ў Бялыніцкім раёне прайшло ўрачыстае мерапрыемства па перадачы караваяў з новага ўраджаю ва ўсе раёны Магілёўскай вобласці.
На пасяджэнні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта былі абмеркаваныя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за першае паўгоддзе 2026 года
Пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкама па выніках сацыяльна–эканамічнага развіцця і выканання бюджэту вобласці за першае паўгоддзе бягучага года правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
ААТ «Магілёўліфтмаш» наведала памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец
Сёння, 12 жніўня, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец наведала ААТ «Магілёўліфтмаш».
Калонну камбайнаў з Кіраўскага раёна перакінулі на дапамогу іншым гаспадаркам вобласці
З Кіраўскага раёна на дапамогу іншым гаспадаркам Магілёўскай вобласці выйшла калона камбайнаў.
Каравай збіраюць па зярнятку. Як у Круглянскім раёне жніво аб'ядноўвае пакаленні і прафесіі
Самая гарачая пара палявых работ не здае абаротаў. З самай раніцы і да позняга вечара шумяць камбайны, зернесушыльныя комплексы працуюць практычна без прыпынкаў. У Круглянскім раёне ўборачная ўжо перайшла экватар. Аднак спыняцца тут не плануюць – тэмпы толькі нарошчваюць. Як ідзе жніво і хто прыйшоў на дапамогу работнікам аграпрамысловага комплексу, даведалася карэспандэнт БЕЛТА.
Больш за 500 чалавек сабраліся ля помніка Георгію Каніскаму ў Магілёве на памятны малебен
Малебен, прысвечаны памяці выдатнага асветніка і царкоўнага дзеяча свяціцеля Георгія Каніскага, прайшоў ля помніка яму на назіральнай пляцоўцы парка Паднікольле ў Магілёве.
Пытанні спартыўнай інфраструктуры, ЖКГ і афармлення нерухомасці разгледжаны на асабістым прыёме старшыні аблвыканкама
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся жыхары абласнога цэнтра, Круглянскага і Чавускага раёнаў.
Магілёўская і Бухарская вобласці абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння сустрэчу з дэлегацыяй Бухарскай вобласці Рэспублікі Узбекістан на чале з хакімам Бацірам Зарыпавым. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Нурыдзін Мамажонаў, саветнік па гандлёва–эканамічных пытаннях Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Хасан Назараў, а таксама прадстаўнікі бізнес–дэлегацыі Бухарскай вобласці.
Як спрацавала Магілёўская вобласць у першым паўгоддзі, абмеркавалі на нарадзе ў Бабруйску
Апошнія чатыры месяцы ў Магілёўскай вобласці назіраецца невялікі, але стабільны дадатак валавога рэгіянальнага прадукту. Аб гэтым расказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой падчас рабочай паездкі ў рэгіён.
Комплекс па адкорме свіней на 51 тыс. галоў у год адкрылі ў Клімавіцкім раёне
Новы комплекс па адкорме свіней вытворчай магутнасцю 51 тыс. галоў за год адкрылі сёння каля вёскі Барысавічы Клімавіцкага раёна. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка.
«Калі не спрацуе раён - адказваць будзе старшыня выканкама». Дзмітрый Крутой аб уборачнай кампаніі
Ва ўмовах асаблівых капрызаў надвор'я пры ўборцы ўраджаю патрэбна жалезная дысцыпліна, якую даручана забяспечыць неадкладна. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой у час рабочай паездкі ў Асіповіцкі раён.
Тэхніка, кадры і надзейнасць сушыльнай гаспадаркі. Аляксандр Лукашэнка назваў галоўныя ўмовы поспеху ўборачнай
Галоўныя ўмовы паспяховай уборачнай кампаніі абазначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на селектарнай нарадзе.
Ёсць першыя тысячнікі на Магілёўшчыне!
Камбайнер Іван Здаравікоў і вадзіцелі Дзмітрый Магілёўцаў, Юрый Манкевіч, Аляксандр Андрэйчыкаў з ЗАТ «Агракамбінат «Зара» сталі першымі ў Магілёўскай вобласці тысячнікамі на жніве–2026.
Бяспека рэгіёну: вынікі працы абласнога ўпраўлення МНС за паўгоддзе абмеркавалі ў Магілёве
Падвядзенне вынікаў аператыўна–службовай дзейнасці абласнога УМНС за першае паўгоддзе 2026 года адбылося сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, міністр МНС Вадзім Сіняўскі, пракурор Магілёўскай вобласці Валерый Куліковіч, намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Анатоль Далгалявец.
Аляксандр Лукашэнка: райаграсэрвісы павінны стаць апорнымі пунктамі для айчынных вытворцаў тэхнікі
Райаграсэрвісы павінны стаць апорнымі пунктамі для айчынных вытворцаў тэхнікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай паездкі ў Шклоў.