Грамадства
Адзіны ўрок да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі правядуць у школах краіны 2 красавіка
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 2 красавіка пройдзе адзіны ўрок, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе Міністэрства адукацыі.
У фокусе ўвагі будзе гісторыя стварэння Саюзнай дзяржавы, духоўныя каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць два народы, а таксама маладзёжныя праекты, якія рэалізуюцца ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Праца і мацярынства: якія прэферэнцыі прапануюць жанчынам наймальнікі Магілёўшчыны
Як сумясціць прафесійную рэалізацыю і выхаванне дзяцей? Гэтае пытанне сёння ў цэнтры ўвагі і заканадаўцаў, і прафсаюзаў, і працадаўцаў. У Магілёўскім аблвыканкаме прайшло пасяджэнне абласнога Савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, дзе абмеркавалі, якія працоўныя гарантыі ўжо замацаваны законам, а якія дадатковыя прэферэнцыі гатовы прапаноўваць жанчынам наймальнікі рэгіёну.
Ліхтары-музыкі і новыя арт-аб'екты. Даведаліся, як зменьваецца пешаходная вуліца Ленінская ў Магілёве
Пешаходная вуліца Ленінская ў цэнтры Магілёва пасля маштабнай рэканструкцыі зайграла новымі фарбамі. Хоць працэс ператварэння яшчэ ідзе, участак ля плошчы Славы ўжо прыкметна змяніўся. Тут з'явіліся ліхтары–музыкі: трубач, саксафаніст, віяланчэліст... Каваныя «хлопцы» з джаз–бэнда імгненна сталі цэнтрам прыцягнення гараджан і турыстаў і выдатна ўпісаліся ў атмасферу старой вуліцы.
У Магілёўскай вобласці больш за 7,1 тыс. школьнікаў адпачылі ў аздараўленчых лагерах на вясновых канікулах
У Магілёўскай вобласці ў дні веснавых канікулаў, з 23 па 29 сакавіка, была арганізавана работа 270 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем, у якіх адпачылі 7164 школьнікі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна–курортным лячэнні насельніцтва.
Спецыялісты праінфармавалі:
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 18 красавіка
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 18 красавіка. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер–міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс–службе ўрада.
Грашовыя сродкі, заробленыя ад правядзення вясновага суботніка, будуць накіраваны на стварэнне пастаяннай экспазіцыі гістарычнага музея Беларусі, які будуецца, і іншыя звязаныя з гэтым работы.
БЕЛТА
Як карыстацца электроннай чаргой для падачы дакументаў у ВНУ, расказалі ў Мінадукацыі
Электронная чарга для падачы дакументаў пры паступленні ў ВНУ прызначана для стварэння больш камфортных умоў для абітурыентаў і зніжэння рызыкі ўзнікнення чэргаў. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства адукацыі.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 красавіка ў Магілёўскай вобласці
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Так, 4 красавіка можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42–21–02 (Сушко Рыгор Іванавіч – кіраўнік спраў гарвыканкама);
Электронны бальнічны, «комплекс» пры нараджэнні дзіцяці. Якія лічбавыя паслугі Мінпрацы з'явяцца ў Беларусі?
Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Юлія Берднікава расказала ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць» аб тым, якія лічбавыя паслугі Мінпрацы хутка з'явяцца ў Беларусі.
20 гадоў у музыцы: як настаўнік фартэпіяна з Магілёва натхняе дзяцей
У Магілёўскай вобласці ва ўстановах культуры працуе амаль 7 тысяч спецыялістаў. І амаль 80% з іх – выдатныя беларускія жанчыны. Настаўнік па класе фартэпіяна Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў №6 Святлана Пахваленка амаль 20 гадоў прывівае хлопчыкам і дзяўчынкам любоў да музыкі.
Новыя сістэмы сігналізацыі з'явяцца ў дзіцячых садах Магілёўскай вобласці
На новы ўзровень гарантавання бяспекі пераходзяць у дашкольных установах адукацыі магілёўскага рэгіёну. Электраманцёры дэпартамента аховы прыступілі да мантажу сістэм сігналізацыі. Сучасныя ўстаноўкі закліканы ўстараніць чалавечы фактар і ў разы павялічыць эфектыўнасць аховы дзіцячых садоў ноччу і днём. Усё, каб засцерагчы маленькіх беларусаў ад магчымай небяспекі, а самі ўстановы дашкольнай адукацыі ад замаху зламыснікаў.
Серыя прамых ліній да Года беларускай жанчыны стартуе ў Магілёўскім прафсаюзе ЖКГ
Серыю прамых тэлефонных ліній, прысвечаных Году беларускай жанчыны, пачынае Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання. Пра гэта расказаў старшыня магілёўскай арганізацыі Павел Жуйкоў.
Прыём дакументаў будучых першаклашак пачнецца ў школах Беларусі з 12 чэрвеня
Прыём дакументаў будучых першакласнікаў пачнецца ў школах Беларусі з 12 чэрвеня. Пра гэта распавялі ў пресс–службе Міністэрствы адукацыі.
Больш за мільён кветак і тысячы дрэў высадзяць у Магілёве сёлета
У Магілёве сёлета высадзяць больш за мільён кветак і тысячы дрэў. Пра гэта расказалі ў камунальным вытворчым унітарным прадпрыемстве «Магілёўзелянбуд».
Як адзначылі ў прадпрыемстве, азеляненне горада – гэта комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зялёных насаджэнняў у гарадскім асяроддзі. Гэты працэс уключае ў сябе мноства аспектаў – ад планавання да практычнага ўвасаблення і догляду.
Адукацыйны праект «Школа экспарцёра» стартуе ў Магілёве 2 красавіка
Адукацыйны праект «Школа экспарцёра» стартуе ў Магілёве 2 красавіка. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.
Арганізатары пачынаюць серыю семінараў па экспартнай дзейнасці ў рамках адукацыйнага праекта «Школа экспарцёра», які прадугледжвае бясплатнае навучанне асновам экспартнай дзейнасці для прадстаўнікоў прадпрымальніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў.
«Мартаўскі леў»: міжнародны інтэлектуальны турнір збярэ ў Магілёве 45 каманд з Беларусі і Расіі
У цяперашнім турніры разумнікаў і разумніц удзел прымуць 45 каманд. Геаграфія ўдзельнікаў шырокая: Беларусь прадставяць знаўцы з Барысава, Віцебска, Гомеля, Бабруйска, Клімавіч, Мінска, Шклова, Магілёва і Мазыра. Расійскую Федэрацыю – 15 каманд з Масквы, Санкт–Пецярбурга, Смаленска, Ступіна, Разані і Калугі.
Плацяжы па QR-кодзе будуць даступны кліентам усіх банкаў Беларусі з 1 снежня
Плацяжы па QR–кодзе будуць даступны кліентам усіх банкаў Беларусі з 1 снежня 2026 года. Аб гэтым расказаў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка ў інтэрв'ю часопісу «Банкаўскі веснік».
Магілёў падтрымаў Дзень барацьбы з туберкулёзам акцыяй «Белы рамонак»
24 сакавіка ва ўсім свеце адзначаюць Дзень барацьбы з туберкулёзам. У мэтах прафілактыкі захворвання валанцёры Чырвонага крыжа правялі інфармацыйную акцыю «Белы рамонак», да яе далучыліся магіляўчане.
ТРК «Магілёў»
«Дзякуй, што ты ёсць у мяне» - на Магілёўшчыне 1 красавіка стартуе конкурс, прысвечаны Году беларускай жанчыны
Творчы конкурс «Дзякуй, што ты ёсць у мяне» стартуе ў Магілёўскай вобласці 1 красавіка. Да ўдзелу ў праекце, прысвечаным Году беларускай жанчыны, запрашае абласная арганізацыя РГА «Белая Русь».
На вясновых канікулах каля 1500 школьнікаў з усёй Беларусі арганізавана наведаюць Музей Славы Магілёўшчыны.
Дарогамі гісторыі
Наталля Пяткевіч аб уступнай кампаніі: важна забяспечыць бескантактавы механізм адбору абітурыентаў
Вельмі важна, каб быў забяспечаны бескантактавы механізм адбору абітурыентаў і была забяспечана справядлівасць. Аб гэтым заявіла намеснік прэм'ер–міністра Наталля Пяткевіч у час наведвання Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Будучыня будуецца ў Беларуска-Расійскім універсітэце ўжо зараз
Інжынерны код поспеху
Беларуска–Расійскі ўніверсітэт — гэта не толькі лекцыі і сесіі. Гэта цэлая экасістэма, дзе малады чалавек ператвараецца ў запатрабаванага прафесіянала сусветнага ўзроўню. Тут даюць не проста дыплом, а рэальныя навыкі працы на абсталяванні заўтрашняга дня. Тых, хто марыць ствараць, будаваць і вынаходзіць, чакаюць з дакументамі ў прыёмнай камісіі БРУ.
Праезд у грамадскім транспарце даражэе ў Магілёўскай вобласці з 26 сакавіка
У Магілёўскай вобласці з 26 сакавіка павышаюць тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі ў рэгулярных зносінах. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама ад 16 сакавіка 2026 года №11–14 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет–партале.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 28 сакавіка ў Магілёўскай вобласці
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Так, 28 сакавіка можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42–21–02 (Чарткоў Сяргей Валер'евіч – старшыня гарвыканкама);
Праверка сістэмы абвесткі пройдзе ў Магілёўскай вобласці 26 сакавіка
Праверка сістэмы апавяшчэння пройдзе ў Магілёўскай вобласці 26 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
У названы дзень на тэрыторыі рэгіёну магчымы ўключэнні гукавых сірэн і правядзенне рассылкі СМС–паведамленняў.
Жыхароў вобласці просяць захоўваць спакой. Ніякіх дзеянняў рабіць не варта.
БЕЛТА
Тэматычная гарачая лінія пройдзе ў Магілёўскім аблвыканкаме 27 сакавіка
Магілёўскім аблвыканкамам 27 сакавіка будзе праводзіцца тэматычная гарачая лінія па пытаннях паляпшэння жыллёвых умоў шматдзетных сем'яў шляхам будаўніцтва і набыцця жылых памяшканняў.
Пытанні прымаюцца з 09.00 да 13.00 па нумары тэлефона 8 (0222) 71–32–55.
Рэд.
Старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі правядзе 26 сакавіка прыём грамадзян у Магілёве
Выязны асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб 26 сакавіка ў Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце будзе праводзіць старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі (канцэрна «Белнафтахім») Ілья Валер'евіч Ікан.
Прыём будзе здзяйсняцца з 10.00 да 11.00 па адрасе: Магілёў, Першамайская, 71.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (0222) 75–05–51, 8 (0222) 75–23–55.
Рэд.
Вынікі дзейнасці і перспектывы развіцця абмеркавалі на калегіі галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама
На калегіі галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Магілёўскага аблвыканкама 18 сакавіка абмеркавалі вынікі працы структурных падраздзяленняў землеўпарадкавання Магілёўскага аблвыканкама і гаррайвыканкамаў за 2025 год і задачах на 2026 год.
108 гадоў на варце парадку: унутраныя войскі МУС адзначылі гадавіну ў Магілёве
8 сакавіка ўнутраныя войскі МУС Беларусі адзначылі 108–ю гадавіну з дня ўтварэння. З нагоды гэтай даты ў вайсковай часці 6713 г. прайшло ўрачыстае мерапрыемства.
ТРК «Магілёў»
Пытанні землекарыстання і абароны правоў грамадзян разгледжаны на асабістым прыёме старшыні абласнога Савета дэпутатаў
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
На прыём да яго звярнуўся жыхар вёскі Дубінка–2 па пытанні законнасці адмены рашэнняў Магілёўскага райвыканкама Магілёўскім раённым Саветам дэпутатаў.
Больш за 7 тысяч навучэнцаў плануецца аздаравіць у Магілёўскай вобласці падчас вясновых канікулаў
У Магілёўскай вобласці на вясновых канікулах плануюць аздаравіць больш за 7,1 тысячы навучэнцаў. Для гэтага ў навучальных установах рэгіёна арганізуюць працу лагераў з дзённым знаходжаннем. Пра гэта расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Переводчик