Грамадства
Форум маладых журналістаў прайшоў у Бабруйску
На базе медыяхолдынга «Бабруйскае жыццё» прайшоў форум маладых журналістаў, які сабраў прадстаўнікоў СМІ з розных куткоў Магілёўшчыны і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Галоўная тэма абмеркавання – «Новая медыяпрастора: выклікі і магчымасці».
«Мы не застанемся ўбаку ад чужога гора» – у Магілёве збіраюць гуманітарную дапамогу для бежанцаў
Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа збірае гуманітарную дапамогу для бежанцаў, якія ўжо амаль тыдзень знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы. Машына з каштоўным грузам выедзе з Магілёва ў Гродна заўтра раніцай. Пра гэта паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Андрэй Мартыноўскі.
Магілёўскі заасад да зімы адрамантаваў вальеры і нарыхтаваў больш за 200 т збожжа
Магілёўскі заасад актыўна рыхтуецца да халадоў: рамантуюцца вальеры і хованкі, нарыхтоўваюцца кармы і сена, ветэрынары штодня аглядаюць жывёл. Пра гэта паведаміў дырэктар магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага Міхаіл Сасонка.
Брыкету і дроў насельніцтву Магілёўскай вобласці рэалізавана на 20% больш, чым за леташні перыяд. Відэа
Брыкету і дроў насельніцтву Магілёўскай вобласці сёлета рэалізавалі на 20% больш, чым за леташні перыяд. Пры гэтым адзначаецца, што не ўсе памятаюць правіла: рыхтуй сані летам..
У Магілёве ў пойме Дняпра высадзяць сасновы бор
У Магілёве з’явіцца новая рэкрэацыйная фітазона: у пойме ракі Днепр высадзяць сасновы бор. Да канца лістапада тут зазелянее 1,3 тыс. маладых іглічных дрэўцаў, расказала начальніца вытворча-тэхнічнага аддзела КВУП «Магілёўзелянбуд» Святлана Банкузава.
Маштабныя вучэнні ратавальнікаў прайшлі ў Бабруйску і Бабруйскім раёне (відэа)
У Бабруйску і Бабруйскім раёне прайшлі маштабныя вучэнні МНС і мясцовых уладаў. Па легендзе былі мароз, адключэнне электрычнасці, аварыі і нават выпадковае адкрыццё могільніка.
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык правядзе 13 лістапада прамую тэлефонную лінію
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык правядзе 13 лістапада прамую тэлефонную лінію. Свае пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: (80222) 31 00 97.
Юбілейны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» стартуе ў Магілёўскай вобласці 1 снежня
Юбілейны дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» стартуе ў Магілёўскай вобласці 1 снежня. Пра гэта расказала дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.
Магілёўская вобласць далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна»
Магілёўская вобласць 8–12 лістапада далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Праект прымеркаваны да Міжнароднага дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт з’явіўся ў папулярнай камп’ютарнай гульні «Майнкрафт»
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт з’явіўся ў папулярнай камп’ютарнай гульні «Майнкрафт». Пра гэта расказалі ва ўстанове адукацыі.
На дадзены момант у гульні прадстаўлены толькі галоўны корпус навучальнай установы, аднак распрацоўшчыкі не выключаюць магчымасць з’яўлення ў далейшым і астатніх будынкаў. «Праект уяўляе сабой асобны гульнявы свет, дзе размешчаны наш універсітэт, – адзначылі ў ВНУ. – Любы жадаючы можа самастойна пагрузіцца ў гульню і вывучыць да драбнюткіх дэталяў галоўны корпус БРУ – пачынаючы ад знешняга выгляду і заканчваючы ўнутраным уладкаваннем».
Школьныя лагеры – папулярная форма аздараўлення дзяцей падчас канікул. Відэа
Школьныя лагеры – папулярная форма аздараўлення дзяцей падчас канікул. 250 школьных лагераў пачалі працу ў Магілёўскай вобласці.
Сёлета навучальныя ўстановы прапануюць цікавыя заняткі для ўсіх школьнікаў. Гімназія № 2 – адна з найбуйнейшых навучальных устаноў Магілёва. Тут навучаецца больш за 1200 дзяцей, з іх 536 – вучні пачатковых класаў. Менавіта на іх і арыентаваны школьныя лагеры.
Сацыяльныя пенсіі, даплаты і надбаўкі пенсіянерам павялічацца з 1 лістапада
У Беларусі з 1 лістапада ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
БПМ з 1 лістапада 2021 года па 31 студзеня 2022-га ўстаноўлены ў памеры Br288,01. Новы БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павысіўся на 1,6 працэнта ў параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года. Суразмерна павялічваюцца і пералічаныя вышэй выплаты.
Досвед працы ОТГС па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння разгледзелі на семінары-нарадзе ў Магілёўскім аблвыканкаме
Семінар-нарада са старшынямі гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, мерапрыемства прайшло ў рэжыме анлайн. Яго ўдзельнікі разгледзелі вопыт работы органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання па рашэнні пытанняў мясцовага значэння на прыкладзе Горацкага раёна.
МНС Магілёўскай вобласці запрашае школьнікаў прыняць удзел у дыстанцыйным конкурсе «Бяспека-online 4.0»
Канікулы – самы доўгачаканы час для дзяцей, і адначасова галаўны боль для бацькоў. Як зацікавіць школьнікаў не проста сядзець у тэлефоне, а правесці гэты час з карысцю? Цэнтр бяспекі жыццядзейнасці прапануе адказ на гэтае пытанне – дыстанцыйны конкурс па АБЖ «Бяспека-online 4.0». У ім можа прыняць удзел любы школьнік незалежна ад узросту і месца пражывання. Усё, што трэба для ўдзелу – тэлефон або камп’ютар з выхадам у інтэрнэт.
У школах і гімназіях Магілёўскай вобласці на восеньскіх канікулах аздаровіцца амаль 7,5 тыс. дзяцей
Ва ўстановах адукацыі Магілёўскай вобласці на восеньскіх канікулах будуць працаваць 250 лагераў з дзённым знаходжаннем, у якіх аздаровіцца амаль 7,5 тыс. дзяцей. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Леў і пума пасяліліся ў заасадзе пад Магілёвам. Відэа
Двухгадовы леў з Казахстана зараз новы жыхар вучэбнай лабараторыі «Заасад» і жывы сімвал Магілёва. Такі падарунак горад зрабіў сваім жыхарам.
Акрамя льва, «Заасад» Магілёўскага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага атрымаў яшчэ аднаго драпежніка сямейства каціных – пуму. Гэта дзяўчынка, ёй 1 год, мянушка Арчы. Імя льва абяруць пазней.
Жывёлы прыехалі да нас з заапарка Караганды. Пакуль звяры адаптуюцца да новых умоў і знаходзяцца на каранціне. А праз месяц іх можна будзе ўбачыць ва ўсёй прыгажосці.
Універсальны кірмаш «Лістапад» пройдзе з 27 па 30 кастрычніка ў Бабруйску
Універсальны кірмаш «Лістапад» пройдзе з 27 па 30 кастрычніка ў Бабруйску. Пра гэта паведаміла дырэктар Бабруйскага філіяла Магілёўскага аддзялення БелГПП Таццяна Берасцень.
Мерапрыемства адбудзецца ў Палацы мастацтваў Бабруйска і збярэ каля 20 суб’ектаў гаспадарання – арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Абавязковай умовай для ўдзельнікаў стане выкананне ўсіх санітарна-эпідэміялагічных нормаў і патрабаванняў.
Дзіцячы сад на 240 месцаў з басейнам будуюць у Бабруйску
Дзіцячы сад на 240 месцаў з басейнам будуюць у Бабруйску. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення адукацыі Бабруйскага гарвыканкама Алена Лісіца.
Новы дзіцячы сад разлічаны на 13 груп. «Адна з іх – спецыяльная, для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата. Яшчэ адна група будзе санаторнай, для дзетак з аслабленым здароўем, – растлумачыла начальнік упраўлення па адукацыі. – Акрамя гэтага, у дашкольнай установе будзе створана безбар’ернае асяроддзе, устаноўлены ліфт. Усё гэта неабходна для палягчэння перамяшчэння дзяцей-калясачнікаў».
Вызначаны пераможцы конкурсу мясцовых ініцыятыў Магілёўскай вобласці
Навядзенню парадку на зямлі ў кожным населеным пункце Магілёўшчыны з боку магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў надаецца пільная ўвага. Мерапрыемствы адукацыйнага і тлумачальнага характару праводзяцца ў цесным узаемадзеянні з Саветамі першаснага ўзроўню, якія ў сваю чаргу аб’ядноўваюць вакол сябе неабыякавых мясцовых жыхароў для рэалізацыі ініцыятыў, накіраваных на стварэнне камфортных умоў пражывання на вёсцы.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
Беларускі Чырвоны Крыж пачаў новы этап выдачы ваўчараў уразлівым катэгорыям грамадзян
Беларускі Чырвоны Крыж пачаў чарговы этап выдачы ваўчараў для найбольш уразлівых грамадзян, якія пацярпелі ад сацыяльна-эканамічных наступстваў COVID-19 і страцілі сродкі да існавання, паведамілі ў грамадстве.
«За бяспеку разам»: рэспубліканская акцыя МНС стартуе сёння
З 18 па 29 кастрычніка па ўсёй краіне пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў межах рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.
Электронны кірмаш для беспрацоўных жанчын адбудзецца 19 кастрычніка ў Магілёве
Электронны кірмаш для беспрацоўных жанчын адбудзецца 19 кастрычніка з 10.00 да 12.00 у Магілёве на пляцоўцы e-vacancy.by. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.
У мерапрыемстве прымуць удзел арганізацыі абласнога цэнтра. Будзе прадстаўлена больш за 200 вакансій. Доступ да іх захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу. Яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу даных на партале службы занятасці.
Журналісты Магілёўскай вобласці – у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава»
Вызначаны вынікі рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава» – найлепшыя аўтары і самыя цікавыя матэрыялы на тэму сям’і. Сярод пераможцаў ёсць і журналісты Магілёўскай вобласці.
Так, у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ» другое месца заняла уласны карэспандэнт па Магілёўскай вобласці выдавецкага дома «Беларусь сёння» Вольга Кісляк.
Асобна былі адзначаны фотапублікацыі. Тут першае месца заваяваў фотакарэспандэнт выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Андрэй Сазонаў.
У Магілёўскай вобласці падчас аперацыі «Арсенал» канфіскавана больш за 70 адзінак зброі
У Магілёўскай вобласці падчас спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал» канфіскавана больш за 70 адзінак зброі. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
З абароту канфіскавана 17 адзінак незарэгістраванай і 55 адзінак зарэгістраванай зброі, а таксама 407 адзінак боепрыпасаў рознага калібру і амаль 0,7 кг выбуховых рэчываў. У органы ўнутраных спраў паступіла 18 інфармацый аб незаконным захоўванні грамадзянамі зброі і боепрыпасаў, 14 з якіх пры праверцы пацвердзіліся.
Аляксей Талай сустрэўся з жыхарамі Расцянскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў
Вядомы матывацыйны трэнер, паралімпіец, прадпрымальнік Аляксей Талай сустрэўся з жыхарамі Расцянскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Гаворка ішла пра няпросты лёс Аляксея, яго шляхі пераадолення цяжкасцей і дасягненні пастаўленых мэтаў.
У Магілёўскай вобласці фарміруецца банк даных праектаў грамадзянскіх ініцыятыў
Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў выступіла з ініцыятывай сфарміраваць перспектыўны «банк даных» праектаў грамадзянскіх ініцыятыў Магілёўскай вобласці. З гэтай мэтай у цяперашні час паўсюдна праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная праца сярод органаў мясцовага самакіравання і насельніцтва аб магчымасці ўдзелу ў конкурсе праектаў грамадзянскіх ініцыятыў.
Натарыусы бясплатна пракансультуюць шматдзетных мам 14 кастрычніка
Натарыусы Беларусі 14 кастрычніка бясплатна пракансультуюць шматдзетных мам, паведаміў памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты (БНП) Артур Стрэх.
Сёлета рэспубліканскую дабрачынную акцыю прымеркавалі да святкавання Дня маці, яна пройдзе ў рэжыме анлайн. Удзел у ёй прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны.
Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» праходзіць у Магілёўскай вобласці
Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» стартавала на Магілёўшчыне. Пра гэта паведамілі ў абласным аб’яднанні прафсаюзаў.
Як адзначылі суразмоўцы, 14 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень маці. Калі асабіста павіншаваць галоўнага чалавека ў жыцці не атрымліваецца, можна адправіць прыгожую паштоўку.
Акцыя «Мая мама – чараўніца» стартавала ў Магілёўскай вобласці
Акцыя «Мая мама – чараўніца» стартавала ў Магілёўскай вобласці. Праект ініцыяваны Магілёўскім абласным сацыяльна-педагагічным цэнтрам і прымеркаваны да Дня маці.
Для ўдзелу ў акцыі раённыя сацыяльна-педагагічныя цэнтры да 14 кастрычніка дасылаюць па 4 фатаграфіі з арыгінальнымі подпісамі, у якіх адлюстравана пазітыўнае стаўленне да мамы, рысаў яе характару. Крэатыў і гумар вітаюцца.
Переводчик