RU BY EN 中文
Twitter Instagram

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

04.03.2020 - 11:04

У Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылі залу «Археалогія і прырода». Праект быў рэалізаваны дзякуючы сумеснай працы калектыву ўстановы культуры, выканаўчай улады і жыхароў рэгіёна.

04.03.2020 - 10:40

У кіраўскім раённым Доме культуры 6 сакавіка ў 14.00 адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 85-годдзя ўтварэння раёна і падвядзення вынікаў работы галін народнай гаспадаркі за 2019 год. Тут таксама арганізуюць выставу творчых работ устаноў сацыяльнай сферы, дэгустацыю прадукцыі, вырабленай арганізацыямі раёна і Магілёўскай вобласці.

На плошчы імя Кірава будуць працаваць сельскагаспадарчыя падворкі з культурным суправаджэннем.

02.03.2020 - 13:34

«Больш за 1 млн дрэў высадзілі за год у Краснапольскім раёне на пацярпелых ад жука-караеда тэрыторыях», –паведаміла кіраўнік беларускага экалагічнага руху Анастасія Ждановіч.

«Аднаўленне пацярпелых ад жука-караеда тэрыторый спрыяе скарачэнню эмісій парніковых газаў і аднаўленню экасістэм, вяртанню высечак у гаспадарчы абарот з устойлівым экалагічным складнікам. Гэта станоўча адбіваецца на паляпшэнні здароўя мясцовых жыхароў і зніжае экалагічныя пагрозы ў рэгіёне», – сказала Анастасія Ждановіч.

28.02.2020 - 15:49

Вытворчасць фарэлі і іншых каштоўных відаў рыб плануюць развіваць у Беларусі. Мінсельгасхарч распрацаваў комплекс мер па развіцці рыбнай галіны, праінфармавала намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі Мінсельгасхарча Вольга Барэйша.

У прыватнасці, упор у найбліжэйшыя гады будзе зроблены на вытворчасць фарэлі. У паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці плануецца пабудаваць тры адпаведныя комплексы магутнасцю тысяча тон на год кожны да 2025 года.

27.02.2020 - 16:01

Рэканструкцыя цэнтральнай плошчы горада запланавана на бягучы год. Зараз вядзецца распрацоўка архітэктурнага рашэння і першыя вынікі ўжо існуюць у выглядзе 3D-мадэлі.

27.02.2020 - 10:51

Выязныя прыёмы дазваляюць кантраляваць, як выконваюцца рашэнні Прэзідэнта і ўрада на месцах. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка падчас выязнога прыёму грамадзян у Круглым.

21.02.2020 - 09:39

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Фельдман жыве ў вёсцы Акцябрск Клічаўскага раёна. На днях яго наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана Шутава. І дапамагла вырашыць некалькі жыццёвых праблем.

На пачатак вайны Міхаілу Фельдману было 17 гадоў. Малады хлопец з Клічава пешшу адправіўся на размеркавальны пункт у Оршу. Калі накіравалі ў дзеючую армію – служыў сувязным у Пскоўскай вобласці і ў Прыбалтыцы.

18.02.2020 - 12:29

Двайная гібель –такія трагічныя вынікі 15 лютага. Званок у службу МНС паступіў у 9.34 раніцы – адкрытым полымем гарэў жылы дом па вул. Камарова ў Кіраўску, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

17.02.2020 - 09:28

Буйны будаўнічы праект плануюць завяршыць у Магілёве гэтай восенню. Рэканструкцыя на аўтадарозе ад Магілёва ў чавускім кірунку займае 5,5 кіламетраў.

13 тыс. машын за суткі праязджае па трасе Магілёў–Чэрыкаў–Касцюковічы. Дарога, у народзе названая чавускай, даўно мела патрэбу ў рамонце:была занадта вузкай для сучаснага патоку машын. І вось надышоў яе час. На гэтым участку будуць 4 паласы руху і 2 падземныя пераходы.

13.02.2020 - 09:57

Каб пазнаёміць дзяцей з нацыянальнымі традыцыямі, у яслях-садзе аграгарадка Раманавічы Магілёўскага раёна зладзілі «Беларускія вячоркі».

Пра традыцыі беларускіх вячорак расказвалі педагогі і самі малыя з дапамогай народных песень, танцаў, прыказак і прымавак. Так калектыў выхавальнікаў імкнецца прывіць дзецям любоў да беларускай культуры.

11.02.2020 - 09:19

У Магілёўскай вобласці на ўсю моц рамантуюць тэхніку, закупляюць насенне і ўгнаенні – рыхтуюцца сустрэць пасяўную кампанію ў поўным узбраенні. А ў ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна з самалётаў перасаджваюцца на «баксёры» і задумваюцца аб кавуновых плантацыях. Галоўнае–рэнтабельнасць.

10.02.2020 - 15:59

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч 13 лютага з 13.00 будзе праводзіць выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Быхаве.

Месца правядзення прыёму: вул. Леніна, д. 31, адміністрацыйны будынак Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта, канферэнц-зала.

10.02.2020 - 11:07

Мсціслаўскі жыхар Сяргей Кудзікаў некалі змяніў інфарматыку на кавальскую справу і не шкадуе. Натхніў яго першы «Рыцарскі фэст» і знаёмства з клубамі рэканструкцыі.

Цяпер Сяргей – сам стваральнік «Мсціслаўскай харугвы». Ён вучыць дзяцей у мясцовым Доме рамёстваў і тлумачыць ім, што і ў эпоху смартфонаў высока цэняцца рэчы, зробленыя сваімі рукамі і з душой.

06.02.2020 - 10:34

Начальнік Магілёўскай мытні Сяргей Валер’евіч Іваноў 12 лютага з 11.00 да 13.00 правядзе выязны прыём грамадзян у Крычаўскім раённым выканаўчым камітэце.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне Магілёўскай мытні (8 0222) 29 90 12 і нумарах Крычаўскага райвыканкама (802241) 26 611, 26 638.

03.02.2020 - 12:49

Да 2030 года Крычаў будзе развівацца па новым генплане. У раённым цэнтры з’явяцца два новыя мікрараёны і зона адпачынку ўздоўж заходняга берага ракі Сож.

Стартавала грамадскае абмеркаванне дакладу па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы горадабудаўнічага праекта агульнага планавання «Генеральны план Крычава», паведамілі ў Крычаўскім райвыканкаме. Абмеркаванне будзе доўжыцца да 24 лютага. З электроннай версіяй дакумента можна азнаёміцца на сайце райвыканкама.

24.01.2020 - 10:03

У Касцюковічах пройдзе XI раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Прыбесядскія зорачкі». Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.

24.01.2020 - 09:32

Жыхарам Крычава раскажуць аб магчымасцях прадпрымальніцкай дзейнасці. Бясплатны семінар-кансультацыя «Як пачаць сваю справу» пройдзе 25 студзеня ў Крычаўскім бізнес-інкубатары. Пра гэта паведаміла кансультант па прадпрымальніцтве праекта «Садзейнічанне занятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь» Альбіна Самусенка.

15.01.2020 - 14:03

Чым занятыя беларускія сяляне зімой і як развіваюцца падсобныя гаспадаркі? Адказы – у аграгарадку Запруддзе Круглянскага раёна, дзе жывуць працавітыя людзі.

Телерадиокомпания "Могилев"

15.01.2020 - 09:38

У першы дзень фестывалю «Александрыя збірае сяброў», 11 ліпеня, на стадыёне аграгарадка адбудзецца таварыскі футбольны паядынак. Пра гэта расказаў адзін з арганізатараў будучага матчу – капітан каманды артыстаў Магілёўскай вобласці «Днепр-Stars» Павел Любчанка.

Наша каманда сустрэнецца са зборнай зорак расійскай эстрады «Старко». У складзе калектыву выступаюць такія вядомыя выканаўцы, як Улад Тапалаў, П’ер Нарцыс, Міхаіл Грабеншчыкоў, Рыгор Гладкоў і іншыя.

10.01.2020 - 10:40

У Чэрыкаве сёння адкрыюць новы будынак раённай пракуратуры. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях саветнік юстыцыі Алена Шумейка.

Пракуратура раёна доўгі час размяшчалася ў пабудове канца 40-х гадоў мінулага стагоддзя, якая пасля была прызнана аварыйнай, у сувязі з чым адбыўся пераезд у будынак Чэрыкаўскага РАУС.