RU BY EN 中文
Twitter Instagram

спорт Subscribe to RSS - спорт

11.12.2020 - 15:06

Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава выйграла спрынтарскую гонку на трэцім этапе Кубка свету ў Хохфільцэне (Аўстрыя), які стартаваў сёння.

Дыстанцыю ў 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі і без промахаў беларуска пераадолела за 20 мін 12,3 сек.

08.12.2020 - 10:56

У лёгкаатлетычным манежы Брэста прайшлі першыя буйныя спаборніцтвы зімовага сезона па лёгкай атлетыцы – міжнародны турнір памяці Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Карбышава. У ім прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены дзвюх узроставых катэгорый: юнакі і дзяўчаты 2004–2005, а таксама 2006–2007 гадоў нараджэння з усіх рэгіёнаў Беларусі.

08.12.2020 - 10:12

Гонкі ў Кантыялахці паднялі Дзінару Алімбекаву на рэкордную пазіцыю ў заліку Кубка свету. З такім аптымізмам беларускія біятланісты сезон не пачыналі ўжо даўно.

07.12.2020 - 09:22

Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава заняла чацвёртае месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў Кантыялахці (Фінляндыя).

Спартсменка дапусціла два промахі, пераадолеўшы 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі з адставаннем ад пераможцы на 55 сек. Гэта найлепшы вынік беларускі ў асабістых гонках за ўсю кар’еру.

04.12.2020 - 12:17

Магілёўцаў запрашаюць прыняць удзел у акцыі «#ЗарадкадляДзедаМароза». Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.

Як расказалі суразмоўцы, для гэтага неабходна з 5 па 27 снежня зафіксаваць з дапамогай відэа ці фота сваё любімае фізічнае практыкаванне (прысяданні, аджыманні, бег, набіванне мяча і інш.) і размясціць відэаролік ці серыю фатаграфій на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках (Instagram, VK) з хэштэгам #ЗарадкадляДзедаМароза.

30.11.2020 - 16:38

У фінскім Кантыялахці завяршыўся першы этап Кубка свету па біятлоне. Яго праграма была кароткай: спартсмены разыгралі медалі ў індывідуальных гонках і спрынтах.

Дзінара Алімбекава паказаланай лепшы вынік у кар’еры – яна заняла 6-е месца. Алімпійская чэмпіёнка цяпер 4-я ў агульным заліку Кубка свету, як паведамляецца на сайце Беларускай федэрацыі біятлона.

30.11.2020 - 11:01

У мінскім Палацы спорту прайшоў Міжнародны турнір па боксе памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава. Ён праходзіў у фармаце матчавых сустрэч з удзелам каманд Беларусі, Іспаніі, Францыі і Украіны.

Баі ішлі ў алімпійскіх вагавых катэгорыях – пяці ў жанчын і васьмі ў мужчын. Беларускія баксёры сталі пераможцамі турніру, набраўшы 60 ачкоў. На другім месцы каманда Украіны (46), трэцяе месца падзялілі каманды Іспаніі і Францыі.

27.11.2020 - 16:49

У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу «Алімпійскі агонь запальвае сэрцы». Пра гэта паведамляецца на сайце НАК.

У фінальнай стадыі былі прадстаўлены работы, прысвечаныя II Еўрапейскім гульням у Мінску і маючым адбыцца гульням XXX Алімпіяды ў Токіа. Аўтары пастараліся адлюстраваць у сваіх малюнках віды спорту, найбольш папулярныя ў Беларусі: мастацкая гімнастыка, лёгкая атлетыка, баскетбол, веласпорт, каратэ, барацьба і іншыя віды.

23.11.2020 - 10:06

У заключнай частцы сезона-2020 у другой лізе магілёўскі «Днепр» абыграў футбольны клуб «Маладзечна-2018» у выязным матчы з лікам 2:0. У клуба вызначыліся Кірыл Гусеў і Красімір Капаў. У наступным сезоне каманда Ігара Чумачэнкі згуляе ў першай лізе.

А футбалісты «Асіповічаў» у выязным матчы абыгралі «Баранавічы» з лікам 5:3. Перамога дазволіла асіповіцкаму клубу заняць 5-е месца ў чэмпіянаце другой лігі.

20.11.2020 - 13:27

На пасяджэнні выканкама асацыяцыі «Федэрацыя пляжнага футбола» зацверджаны вынікі галасавання за найлепшага футбаліста Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе ў сезоне 2020 года.

10.11.2020 - 11:24

Жыхары горада ўжо паспелі прывыкнуць, што ў апошнія некалькі месяцаў Асіповічы пастаянна абнаўляюцца, рэгулярна з’яўляюцца новыя аб’екты, нешта змяняецца і пераўтвараецца. Не засталіся ў баку ад «добраўпарадкавальных» павеваў і мясцовыя спартсмены.

05.11.2020 - 16:08

Каманда Магілёўскай вобласці, набраўшы 225 ачкоў, выйграла Кубак Беларусі па жаночай барацьбе 2020 года, які завяршыўся ў сталічным Палацы спорту.

02.11.2020 - 09:48

Каманда Магілёўскай вобласці першынствавала ў камандным заліку чэмпіянату Беларусі па кросе, які завяршыўся ў Каробчыцах (Гродзенскі раён).

Спартсмены з Прыдняпроўскага рэгіёна зарабілі 36 ачкоў, апярэдзіўшы дружыны Гродзенскай вобласці (33 ачкі) і Мінска (28).

29.10.2020 - 10:32

У польскім горадзе Загжаў прайшлі этап Кубка свету і міжнародныя спаборніцтвы па выездцы.

У турніры разам са спартыўнымі парамі з Польшчы, Германіі, Расіі, Украіны, Чэхіі, Аўстрыі і Венгрыі прыняла ўдзел прадстаўніца Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і Вольга Сафронава на кані Сандра дэ Амур.

Па выніках выступлення пара заняла 3 месца ў праграме «Вялікі прыз» і 8 месца ў праграме КЮР «Вялікага прыза».

27.10.2020 - 15:39

Каманда Магілёўскай вобласці заняла III месца на рэспубліканскіх спаборніцтвах па трасавым аўтамадэлізме. Спаборніцтвы праходзілі ў Гродне ў межах XVIII Рэспубліканскай спартакіяды навучэнцаў па тэхнічных відах спорту «Тэхнаспорт», як паведаміла карэспандэнту сайта загадчык аддзела тэхнічнай творчасці Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Бабруйска Таццяна Кізатава.

19.10.2020 - 09:36

«Кубак жалезнага льва» сёмым разам адбыўся ў Магілёве. Фітнес-турнір праз пандэмію перанеслі з вясны на восень.

Фітнес-бікіні – самая вялікая і папулярная намінацыя: 19 удзельніц. Большасць – са сталічнага рэгіёна. Дарэчы, менавіта мінчане заваявалі большасць узнагарод. У тым ліку і ў намінацыі фіт-мадэль.

15.10.2020 - 13:38

Больш за 200 хлопчыкаў і дзяўчынак з 13 раёнаў Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэгіянальнай «Шкаліядзе». Гэта спаборніцтвы сярод школьнікаў 5–6 класаў. Яны праходзяць пад эгідай Федэрацыі лёгкай атлетыкі.

14.10.2020 - 15:49

Сталі вядомыя пераможцы Кубка Беларусі па кросе, які прайшоў у Магілёве.

14.10.2020 - 10:16

Сёння ў Магілёве – фінал Усебеларускага кросу на прызы выдавецкага дома «Беларусь сегодня». Турнір, які падводзіць вынікі цяперашняга няпростага сезона.

Прысвячэнне

13.10.2020 - 12:24

Стаў вядомы расклад матчаў футбольнага клуба «Днепр» у межах фінальнага раўнда Другой лігі. Пра гэта паведамляецца на сайце ФК.