RU BY EN 中文
Twitter Instagram

спорт Subscribe to RSS - спорт

04.10.2019 - 15:47

Таварыскім матчам паміж дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовымі органамі ўлады адкрыецца новая пляцоўка для міні-футбола ў Асіповічах.

01.10.2019 - 10:30

Шклоўскі «Спартак» – пераможца чэмпіянату вобласці па футболе.

Чэмпіён вызначыўся ў апошнім туры, у вочным матчы лідараў турніру «Спартака» і «Сервалюкс-Агра» з Магілёўскага раёна. Шклаўчане дома ўпэўнена перайгралі суперніка – 3:0 і праз 13 гадоў вярнулі сабе залатыя медалі.

Нагадаю: гэту ўзнагароду «Спартак» дадаў да кубка вобласці, які заваяваў у пачатку жніўня.

30.09.2019 - 10:35

У Магілёве і Оршы 2-8 кастрычніка адбудзецца адборачны раўнд чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў.

Акрамя нашай каманды, у міні-турніры возьмуць удзел зборныя Англіі, Сербіі і Кіпра.

Уваход на гульні свабодны.

26.09.2019 - 09:40

Супрацоўнік Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы Дзяніс Ерашкевіч бег марафон 24 гадзіны без сну, перапынкаў на перакус і практычна без адпачынку. І вынік не прымусіў сябе чакаць – 181 кіламетр і перамога ў абсалютным заліку сярод мужчын.

«Суткі бягом» – так называўся лёгкаатлетычны марафон, які прайшоў нядаўна ў Шчучыне Гродзенскай вобласці. Ён сабраў больш за 30 самых цягавітых бегуноў не толькі з Беларусі, але і з Украіны.

25.09.2019 - 09:58

Юныя Беларускія шахматысты выйгралі прадстаўнічы міжнародны турнір «Кубак Уладзіміра Дварковіча», які праходзіць у казахстанскім Актабэ з 22 па 26 верасня, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі шахмат.

23.09.2019 - 13:14

Удзельнікамі традыцыйнага «Мебелаін марафону», які пройдзе ў Магілёве 6 кастрычніка, стануць спартсмены з пяці краін. Заяўкі ўжо падалі прадстаўнікі Беларусі, Літвы, Латвіі, Украіны і Расіі.

Спартыўнае свята пройдзе ў самым цэнтры горада – на плошчы Славы. Яго ўдзельнікі прабягуць па найпрыгажэйшых мясцинах Магілёва. Свята ўнікальнае для нашай краіны спалучэннем спартыўнага і культурнага складнікаў праграмы – мерапрыемства не абмяжоўваецца толькі спартыўнымі забегамі, а ўключае яшчэ і шырокую забаўляльную частку.

20.09.2019 - 10:31

Адкрыты турнір «Кубак жалезнага льва» шосты раз збярэ аматараў бодзібілдынгу і фітнесу ў Магілёве. Спаборніцтва адбудзецца 5 кастрычніка ў 9.00 у Палацы культуры вобласці, паведамілі ва ўстанове культуры.

20.09.2019 - 09:47

У трэці дзень чэмпіянату свету па жаночай барацьбе, які праходзіць у НурСултане, Ірына Курачкіна (57 кг) заваявала бронзавы медаль і алімпійскую ліцэнзію.

12.09.2019 - 15:55

Чэмпіёнам свету па пажарна-выратавальным спорце стаў магіляўчанін Мікіта Уколаў. Як паведамілі ў МНС, XV Чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце сярод мужчын пачаўся ў Саратаве 11 верасня. Адначасова з ім праходзяць Шосты чэмпіянат свету па пажарна-выратавальным спорце сярод жанчын, Дзявяты чэмпіянат свету сярод юнакоў і юніёраў і Пяты – сярод дзяўчат і юніёрак.

12.09.2019 - 11:48

У Магілёве праваахоўнікі і спартсмены разам рыхтуюць падлеткаў да рэспубліканскага турніру па міні-футболе. На працягу некалькіх тыдняў яны праводзяць вучэбна-метадычны збор для непаўналетніх хлопцаў, з якімі будуецца прафілактычная праца, расказала афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС г. Магілёва Алена Сіманава.

10.09.2019 - 16:41

У спаборніцтвах прымуць удзел прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый галіновых прафсаюзаў у складзе 15 зборных каманд. На працягу двух дзён – 13 і 14 верасня – на базе спартыўнага комплексу «Лакаматыў» яны паспрачаюцца за званне самых моцных, спрытных і спартыўных.

10.09.2019 - 16:39

Крыты тэнісны корт адкрылі на тэрыторыі Магілёўскага гарадскога фізкультурна-спартыўнага клуба. На будаўніцтва новага аб’екта было выдзелена Br 4 млн 260 тыс.

09.09.2019 - 11:27

Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па мотакросе, прысвечаны памяці К. М. Сіманава, пройдзе 14-15 верасня ў Магілёве. Пляцоўкай для спаборніцтваў стане экстрым-парк, размешчаны па вуліцы Фаціна, паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

За лідарства будуць змагацца ўдзельнікі ад 6 да 50 гадоў і старэйшыя. Плануецца, што, акрамя беларускіх спартсменаў, на трасу выйдуць прадстаўнікі Прыбалтыкі, Расіі, Германіі і, магчыма, Польшчы (геаграфія ўдзельнікаў спаборніцтваў удакладняецца).

29.08.2019 - 09:29

У адкрытым чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай гімнастыцы мужчынская зборная рэгіёна ў складзе магілёўцаў Ягора Шарамкова і Аляксея Селязнёва, бабруйчан Алега Цясельскага і Арцёма Бокага з агульным балам 288 заняла трэцяе агульнакаманднаемесца. Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».

Спаборніцтвы праходзілі на базе Палаца гімнастыкі Магілёва. За званне наймацнейшых змагаліся спартсмены 2004 года нараджэння і старэйшыя, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны нашай краіны і горад Мінск.

28.08.2019 - 13:13

У першым туры чэмпіянату Беларусі па хакеі ў Экстралізе А ХК «Магілёў» прымаў ХК «Нёман». Старт Магілёўскага хакейнага клуба атрымаўся сенсацыйным. Дэбютант Экстралігі перайграў больш тытулаванага суперніка 3:1. У складзе магілёўцаў шайбы закінулі Ілья Казьянін (форвард адзначыўся дублем) і Віктар Андрушчанка.

26.08.2019 - 10:54

Традыцыйны «Магілёўскі Мэбелаін марафон» пройдзе ў Магілёве 6 кастрычніка. Пра гэта паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Старт будзе дадзены на плошчы Славы. Далей удзельнікі прабягуць па найпрыгажэйшых месцах Магілёва.

Папярэдні марафон сабраў больш за 3 тысячы чалавек. У бягучым годзе арганізатары плануюць правесці яшчэ больш маштабнае свята. Сярод удзельнікаў марафону як прафесійныя спартсмены, так і аматары з усёй Беларусі і краін-суседзяў. Прызы пераможцам складуць да Br 2,5 тыс.

26.08.2019 - 10:27

Беларуская каманда паспяхова выступіла на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў венгерскім Сегедзе, заваяваўшы 6 залатых, а таксама па 4 сярэбраныя і бронзавыя медалі.

Прызёрамі спаборніцтваў сталі прадстаўнікі Магілёўшчыны. Бабруйчанка Надзея Макарчанка разам з Вольгай Клімавай з Мінскай вобласці выйграла бронзу ў фінальным заездзе каноэ-двоек на 500 метраў. А Андрэй Багдановіч і Віталь Асецкі заваявалі такую ж узнагароду ў складзе экіпажа каноэ-чацвёркі (500 м).

22.08.2019 - 09:07

Заключны 4-ы этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе адбудзецца 24 жніўня ў Магілёве. Спаборніцтвы пройдуць на спартыўна-трэніровачнай базе ПК «Рубікон» (вул. Сурганава, 7), паведаміў вядучы спецыяліст Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Віктар Шупранаў.

Паводле папярэдніх заявак, у спаборніцтве прымуць удзел каманды з рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Латвіі. На заключным этапе судзейская калегія вызначыць пераможцаў і прызёраў адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.

21.08.2019 - 12:45

Наймацнейшыя велагоншчыкі Беларусі з’едуцца на 51-ы традыцыйны мемарыял Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскага па веласіпедным спорце на шашы. Спаборніцтвы пройдуць 24-25 жніўня ў аграгарадку Мышкавічы Кіраўскага раёна, паведамілі ў райвыканкаме.

Штогадовыя спаборніцтвы збяруць спартсменаў з усіх абласцей і горада Мінска.