RU BY EN 中文
Twitter Instagram

спорт Subscribe to RSS - спорт

19.08.2019 - 16:19

XVIII летняя спартакіяда Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў адбылася ў Магілёве.

13.08.2019 - 13:29

Старт республиканской акции «Спортсмены – за безопасность дорожного движения», которая в этом году отмечает 17-летие, будет дан в 13.00 17 августа на паркинге ТЦ «Парк-Сити» (Минское шоссе, 31). Об этом корреспонденту сайта сообщили организаторы проекта.  

12.08.2019 - 15:23

Беларуская шахматыстка Вольга Бадзелька стала другой на юнацкім чэмпіянаце Еўропы ў Браціславе (Славакія), паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Беларуска ва ўзроставай катэгорыі сярод дзяўчат да 18 гадоў набрала 7,5 ачка. Першае месца заваявала польская шахматыстка Алісія Слівічка, якая атрымала восем перамог і пацярпела толькі адно паражэнне ад Вольгі Бадзелька. У 9-м туры беларуска да апошняга змагалася за золата, але партыя завяршылася ўнічыю.

06.08.2019 - 08:35

Школьнікі і выхаванцы спартыўных школ змогуць на бязвыплатнай аснове наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартыўныя збудаванні. Адпаведны ўказ нумар 295 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 жніўня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 29 сакавіка 2012 года нумар 150 «Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю» і накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

02.08.2019 - 10:26

ХК «Магілёў» саступіў моладзевай зборнай Беларусі U20 у першым матчы Кубка Салея. На дамашняй пляцоўцы «львы» прайгралі з лікам 2:4 (2:1, 0:1, 0:2), паведамілі ў прэс-службе нашай дружыны.

23.07.2019 - 09:37

У Брэсце завяршыўся Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы. Спартсмены змагаліся не толькі за ўзнагароды, але і за пуцёўкі на камандны чэмпіянат Еўропы, які ў жніўні прыме Нарвежскі Санес.

15.07.2019 - 14:01

У Магілёве 6 кастрычніка пройдзе маштабнае спартыўнае свята «Мебелаин Марафон», паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.

10.07.2019 - 10:17

Біятланіст Уладзімір Чапелін завяршыў спартыўную кар'еру. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Беларускай федэрацыі біятлона.

Найбольш высокага выніку ў нацыянальнай камандзе спартсмен дамогся ў 2016 годзе, заняўшы трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы на 20 км у шведскім Эстэрсундзе. Ён таксама прымаў удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы і Пхенчхане.

Уладзімір Чапелін нарадзіўся 15 ліпеня 1988 года ў Магілёве. Займаўся біятлонам з 1998 года. Член зборнай каманды Беларусі па біятлону з 2010 года.

10.07.2019 - 09:14

У Магілёве да канца 2019 года з'явіцца футбольны манеж. Ён размесціцца на тэрыторыі гарадской СДЮШАР №7. Зялёны газон і апорныя канструкцыі прывезлі на васьмі грузавіках.

Акрамя гульнявога поля памерам 105 на 68 м, што адпавядае сусветным стандартам, у манежы будуць трыбуны на 500 месцаў і адміністрацыйна-бытавы корпус. Кошт праекта – Br4,2 млн.

Ужо ў чацвер тут запрацуюць будаўнічыя брыгады. Да сярэдзіны жніўня пачнуць слаць газон.

08.07.2019 - 10:24

Магілёўскі плывец Рыгор Пякарскі стаў уладальнікам бронзавага медаля на дыстанцыі 50 м батэрфляем на Сусветнай летняй універсіядзе ў Неапалі (Італія). Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Студэнт МДУ імя А.А. Куляшова пераадолеў адлегласць за 23,47 сек. У фінале Рыгор Пякарскі ўстанавіў асабісты рэкорд, саступіўшы толькі срэбнаму прызёру універсіяды Юю Танаку з Японіі – 23,35 сек. і залатому медалісту з Аўстрыі Янгу Вільму – 23,32 сек.

04.07.2019 - 11:36

Спартыўныя школы Беларусі, у тым ліку Магілёўскай вобласці, па выніках праекта «Алімпійскі шлях» атрымаюць Br222,5 тыс., паведамляецца на сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У праекце маглі узяць удзел беларускія атлеты – пераможцы і прызёры II Еўрапейскіх гульняў.

02.07.2019 - 14:24

XXX Сусветная летняя ўніверсіяда пройдзе 3-14 ліпеня ў Неапалі (Італія). Прэстыжныя спаборніцтвы праводзяць кожныя два гады пад эгідай Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту (FISU), паведамляе сайт Міністэрства адукацыі Беларусі.

01.07.2019 - 14:37

XVI адкрытая гарадская спартакіяда інваспорту «Залаты леў», прысвечаная Дню горада і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пройдзе 2-3 ліпеня ў абласным цэнтры. Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.

Па словах суразмоўцаў, за прызы турніру пазмагаюцца амаль 80 спартсменаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Гонар Магілёва будуць адстойваць дзве дружыны, у склад якіх увойдуць 20 чалавек.

30.06.2019 - 17:14

Магілеўчанін Арцём Краўцоў заваяваў бронзу II Еўрапейскіх гульняў у каратэ (раздзел кумітэ). На групавой стадыі ў вагавой катэгорыі да 67 кг ён выйграў паядынак з азербайджанскім спартсменам, звёў унічыю сутычкі з аўстрыйскім і венгерскім каратыстамі, але ў паўфінале саступіў Марыё Годзічу з Чарнагорыі (0: 4).

mogilevnews.by

29.06.2019 - 11:12

Чэмпіёнка II Еўрапейскіх гульняў у вольнай барацьбе Ірына Курачкіна падтрымала спартыўную школу Магілёва ў праекце «Алімпійскі шлях», паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

28.06.2019 - 16:11

Выхаванцы Магілёўскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў «Бярэзіна», якія сталі прызёрамі II Еўрапейскіх гульняў па веславанні на байдарках і каноэ, падтрымалі сваю спартшколу ў праекце «Алімпійскі шлях».

27.06.2019 - 15:51

Бабруйчанка Надзея Макарчанка і прадстаўніца Міншчыны Вольга Клімава сталі сярэбранымі прызёрамі II Еўрапейскіх гульняў у веславанні на каноэ на дыстанцыі 500 м.

27.06.2019 - 08:16

На II Еўрапейскіх гульнях у Мінску сёння будуць разыграны 24 камплекты ўзнагарод у шасці відах спорту.

Больш за ўсё медалёў знойдуць сваіх уладальнікаў на вяслярным канале ў Заслаўі: весляры на байдарках і каноэ вызначаць мацнейшых у 11 намінацыях. Як заўсёды, падапечныя галоўнага трэнера зборнай Беларусі Уладзіміра Шантаровіча маюць намер парадаваць балельшчыкаў высокімі рэзультатамі.

27.06.2019 - 08:12

Чарговы дзень II Еўрапейскіх гульняў прынёс беларускім спартсменам 4 узнагароды, з якіх адна вышэйшай пробы.

26.06.2019 - 08:19

У шосты дзень ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску будуць разыграны 16 камплектаў узнагарод у пяці відах спорту.

Галоўныя медальныя надзеі беларускіх балельшчыкаў сёння звязаны з турнірам па веславанні на байдарках і каноэ. Беларусы з'яўляюцца аднымі з галоўных фаварытаў на ўсіх топ-спаборніцтвах у гэтым відзе спорту. Сёння на вяслярным канале ў Заслаўі будуць разыграны 5 медальных камплектаў. Старт фінальных заездаў у 10.00.