Архіў навін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 лютага начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шчарбачэня. Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў і падраздзяленняў унутраных спраў рэгіёна, можна будзе задаць з 11.00 да 13.00 па тэлефоне (8 0222) 25 22 51.
ААТ Магілёўскі завод «Строммашына» у 2019 годзе плануе вырабіць і рэалізаваць прадукцыі больш чым на Вг46 млн, што больш чым у 2 разы перавысіць леташні паказчык. Пра гэта паведаміў кіраўнік прадпрыемства Сяргей Грынкевіч.
У ДУА «Гімназія г. Мсціслава» стартаваў праект па стварэнні медыяцэнтра для ўсіх школ раёна. Ініцыятарам гэтага праекта стаў настаўнік гісторыі Уладзімір Страха. Ідэя арганізаваць школьны прэс-клуб у яго з’явілася пасля паспяхова праведзенага даследавання гісторыі Мсціслаўскага раёна, якое ён рабіў разам з вучнямі. Адным з метадаў збору інфармацыі для даследавання было інтэрв’ю.
21 рэгіянальная сустрэча ветэранаў вайны ў Афганістане Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў адбудзецца 8 лютага ў Буйнічах. Памятнае мерапрыемства пройдзе на базе прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага
Да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» выдала кнігу «Афганістан. Старонкі мужнасці».
Увесь люты ў рабочыя дні з 9.00 да 16.00 на падрыўной пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» вайсковай часці 12147 праводзяцца планавыя падрыўныя працы. За гадзіну да пачатку падрыву тут падымаецца чырвоны сцяг і выстаўляецца ачапленне, за 10 мін. – раздаецца гукавы сігнал аўтамабіля або ўдары ў гільзу працягласцю 2-3 мін. У адзначаны час катэгарычна забараняецца з’яўленне людзей, праезд тэхнікі, выгул жывёлы і вытворчасць сельгасработ на тэрыторыі палігона радыусам не менш за 2 км.
Адзіны ў Магілёве «наглядчык гарадскіх гадзіннікаў» Генадзь Галоўчык працуе над цікавым праектам. Да канца вясны ў горадзе з’явіцца фантан з функцыяй гадзінніка. «У цэнтры Магілёва на месцы былога Дома быту будуецца мультыфункцыянальны цэнтр. Інвестар прапанаваў мне ўпрыгожыць пляцоўку перад будынкам, і я распрацаваў праект, – расказаў Генадзь Галоўчык. – Усе дэталі раскрываць не буду. Скажу толькі, што гэта будзе дынамічны фантан з функцыяй гадзінніка, але без стрэлак і лічбаў – толькі са струямі вады».
Рамонтныя работы ў Асіповіцкай СШ №4 плануецца завяршыць да верасня 2019 года. Пра гэта паведамілі ў аддзеле адукацыі Асіповіцкага райвыканкама.
У Магілёве 10 лютага адбудзецца гульня 1/8 фіналу мужчынскага розыгрышу еўрапейскага Кубка выкліку. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама. На паркеце СК «Алімпіец» у 17.00 пачнецца сустрэча паміж Магілёўскім клубам «Машэка» і бельгійскім «Візе». Квіткі на матч можна набыць у касе спарткомплексу. Кошт – Br2. Гульня ў адказ адбудзецца 17 лютага ў Бельгіі.
Пяць гарадоў Беларусі ў 2018 годзе распрацавалі планы па скарачэнні выкідаў парніковых газаў у адпаведнасці з міжнароднай ініцыятывай «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі». У іх ліку Клічаў, Краснаполле і Быхаў, паведамілі ў МГА «Экапартнёрства». «Гэтая ініцыятыва становіцца ўсё больш папулярнай сярод беларускіх гарадоў. На пачатак 2019 года да яе далучылася 45 гарадоў і раёнаў Беларусі. МГА «Экапартнёрства» як структура падтрымкі Пагаднення мэраў аказвае гарадам кансультацыі і разнастайную дапамогу», – адзначылі суразмоўцы.
Рэгіянальны адбор Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні «Маладзечна-2019» пройдзе 12 лютага ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла мастацкі кіраўнік прадзюсарскага цэнтра «Ступени» Наталля Красікава.
Больш за 50 хлопцаў і дзяўчат з усёй вобласці збярэ 7 лютага ў Магілёве форум працоўнай моладзі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абкаме ГА «БРСМ».
Чэмпіянат Беларусі па дзюдо пройдзе 7-9 лютага ў Магілёўскім СК «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Беларускай федэрацыі дзюдо. У спаборніцтвах прыме ўдзел больш за 160 спартсменаў з усіх абласцей і горада Мінска. На татамі выйдуць самыя моцныя дзюдаісты краіны. Яны ўжо паспелі неаднаразова даказаць майстэрства на турнірах розных узроўняў. У іх ліку Ягор Варапаеў (да 90 кг), Дзмітрый Мінькоў (да 66 кг), Мікіта Свірыд (звыш 100 кг), Даніэл Мукетэ (да 100 кг), Вадзім Шока (да 81 кг), Анфіса Капаева (да 48 кг), Дар’я Скрыпнік (да 57 кг) і іншыя.
Штогод у арганізацыі аховы здароўя Магілёўскай вобласці па аказанне медыцынскай дапамогі звяртаецца больш за 3 тыс. чалавек, якія пацярпелі ад укусаў, абдрапвання, аслюнення жывёламі. У большасці выпадкаў нельга выключыць небяспеку заражэння шаленствам. Як паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, практычна на ўсіх тэрыторыях рэгіёна з большай ці меншай інтэнсіўнасцю рэгіструюцца выпадкі шаленства сярод дзікіх і хатніх жывёл. Найбольш няшчаснымі у 2018 годзе з’яўляліся Клімавіцкі – 12 выпадкаў – і Магілёўскі – 8 выпадкаў – раёны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых суддзяў і старшыняў розных судоў у Магілёўскай вобласці. Гэта прадугледжана ўказам №38 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў», які кіраўнік дзяржавы падпісаў 4 лютага. Адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Бюро пашпартызацыі насельніцтва і ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама працуе па новым адрасе. Зараз прыём вядзецца ў будынку, размешчаным па адрасе: г. Магілёў, завулак Буянава, 22. Ва УГіМ УУС прыём ажыццяўляецца ў буднія дні з 8.00 да 13.00, субота і нядзеля – выхадны. Начальнік упраўлення вядзе асабісты прыём грамадзян у першую сераду месяца з 8.00 да 14.00 (кабінет 201, тэл. 80222 29-58-00). У выпадку адсутнасці начальніка ўпраўлення прыём ажыццяўляецца адным з яго намеснікаў.
Інтэрактыўную карту бясплатных паслуг для цяжарных жанчын і іх партнёраў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, распрацавалі для Мінска, Магілёва і Магілёўскай вобласці па праекце «Ты не адна». Пра гэта паведаміла кіраўнік сацыяльнага цэнтра «Шчаслівы малы» Ірына Шмак. Гэта своеасаблівы навігатар, які дапамагае максімальна хутка адшукаць патрэбны від падтрымкі як дзяржаўных, так і грамадскіх арганізацый.
«Гарадскі дыялог» аб санітарным стане Магілёва пройдзе 12 лютага ў 19.00 у тайм-кафэ «Неба» (вул. Ленінская, 7, 3 паверх). Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў. У дыскусіі прымуць удзел цікавыя спікеры і эксперты. Да адкрытага абмеркавання пытанняў санітарнага ўтрымання пад’ездаў, грамадскіх месцаў, вывазу смецця і праблем бяздомных жывёл запрашаюцца грамадскія актывісты, прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, адміністрацыі горада, журналісты і ўсе неабыякавыя магілёўцы. Уваход вольны.
Калектыву УКІП «Рэдакцыя газеты «Бабруйскае жыццё»» прадставілі новага кіраўніка – Сяргея Аляксандравіча Кухто.
Рэтраспектыўныя і прэм’ерныя паказы фільмаў вытворчасці РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»» пакажуць у лютым у кінатэатрах абласнога цэнтра. Дэманстрацыі пройдуць у межах кінаакцыі «Беларускаму кіно –95», паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат». «17 снежня 2019 года «Беларусьфільм» адзначыць юбілейную дату – 95 гадоў з дня заснавання, – адзначылі суразмоўцы. – У гонар свята мы падрыхтавалі тэматычную кінаакцыю, якая будзе ісці на працягу года ў кінатэатрах «Чырвоная Зорка», «Радзіма», «Космас» і «Ветразь».
Пяты Магілёўскі фестываль навукі збярэ маладых навукоўцаў 20-22 лютага ў беларуска-расійскім універсітэце. Пра гэта паведамілі ў ВНУ. Форум стаў значным грамадскім мерапрыемствам у жыцці абласнога цэнтра, які традыцыйна збірае гасцей з розных краін. Гэта навучэнцы старэйшых класаў школ, ліцэяў, каледжаў, студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, якія прымаюць удзел у любых формах навукова-тэхнічнай творчасці моладзі.
На XIV Міжнародны моладзевы тэатральны форум «М.@rt.кантакт-2019» раскуплена больш за 90% квіткоў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Ірына Рабцава.
Пад ураджай 2019 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці засыпана больш за 57,9 тыс. т насення яравых збожжавых і зернебабовых культур, або 118% ад патрэбы. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Кандыцыйнымі з’яўляюцца 49,9 тыс. т насення збожжавых і зернебабовых культур, або больш за 100% ад патрэбы. У сельгасарганізацыях працягваюцца работы па іх ачыстцы і праверцы. У лідарах Горацкі і Шклоўскі раёны, дзе пад вясновую сяўбу засыпана 119% і 118% насення.
Будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу з бізнес- і гандлёва-забаўляльным цэнтрам па праспекце Міру ў Магілёве плануецца завяршыць у 2020 годзе. Пра гэта паведаміў сёння на пашыранай нарадзе ў гарвыканкаме дырэктар ЗТАА «Кейдж Дэвелопмент» Васіль Пашурын.
Дабрачынны рок-вечар у падтрымку Магілёўскага дзіцячага хоспіса пройдзе ў Магілёве 10 лютага. Праект пад дэвізам «Чай, пячэнькі, рок-н-рол!» арганізуюць слухачы школы «Цяпліца», якая дзейнічае пры Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Дэлегацыя экспертаў Савета Еўропы 7 лютага наведае Кіраўскі раён, дзе вывучыць беларускі вопыт стварэння і працы асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў і магчымасці аказання практычнай дапамогі ва ўдасканаленні іх дзейнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
У шасцікватэрным двухпавярховым жылым доме ў вёсцы Родня Клімавіцкага раёна абрынуўся дах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Каля 18.00, знаходзячыся ў сябе дома, жыхары кватэр №2 і №3 пачулі падазроны трэск. Выйшаўшы на вуліцу, яны ўбачылі, што на плошчы ў 25 м на драўлянае перакрыцце абрынуўся шыферны дах. Ніхто не пацярпеў. У доме толькі гэтыя дзве жылыя кватэры, астатнія не эксплуатуюцца.
Зоны, свабодныя ад курэння, устаноўлены ў Глуску. Такім чынам працягваецца рэалізацыя пачатага ў 2017 годзе праекта «Глуск – здаровы гарадскі пасёлак».
Аўдыт эфектыўнасці выкарыстання жылых памяшканняў рэспубліканскага жылфонду, перададзеных міністэрствамі і ведамствамі ў бязвыплатнае карыстанне ААТ у Магілёўскай вобласці, выявіў шэраг праблемных пытанняў. Яны сталі тэмай абмеркавання на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю рэгіёна, паведамілі ў КДК. Некаторыя таварыствы, як высветлілася ў ходзе аўдыту, не забяспечылі ўключэнне перададзеных ім у карыстанне жылых памяшканняў у фонд камерцыйнага жылля. Адсутнічалі дагаворы найму, не выкананы парадак налічэння і збірання платы за карыстанне жыллём.
Магілёў з гастролямі 6 сакавіка наведае Сучасны мастацкі тэатр. На сцэне абласнога драматычнага тэатра Мінская трупа прадставіць камедыю «Оскар», паведамілі карэспандэнту сайта ва ўстанове культуры.