Архіў навін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 лістапада першы намеснік старшыні аблвыканкама Васіль Іванавіч Акуліч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
Да выпуску інавацыйнай прадукцыі прыступілі на прадпрыемстве «Універсал – Бабруйск». Па замове Камскага аўтазавода ў Татарстане, з якім бабруйчане супрацоўнічаюць ужо дзясятак гадоў, тут распрацавалі і робяць электрафіцыраваныя люстэркі для грузавых аўтамабіляў, і нават з падагрэвам. «Універсал Бабруйск» – прадпрыемства Беларускага таварыства глухіх, дзе працуе 360 чалавек, больш за палову – людзі, якія слаба чуюць і маюць зносіны паміж сабой мовай жэстаў. Кіраўніцтва цалкам такую мову асвоіла, але ў афіцыйных выпадках у размову ўступае перакладчык.
У межах Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу «Прадэкспа-2019», якая прайшла нядаўна ў Мінску, упершыню адбыўся кулінарны кубак. За званне найлепшых спаборнічалі прафесійныя повары і кандытары, а таксама зборныя каманды з краін блізкага і далёкага замежжа ў намінацыях «Кандытар года», «Шэф года» і «Повар года». Былі таксама арганізаваны шматлікія майстар-класы, у тым ліку ад акрэдытаваных членаў WACS (Сусветнай Асацыяцыі кулінараў і кандытараў).
Першая сесія абедзвюх палат абноўленага беларускага парламента адкрыецца 6 снежня. Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Палата прадстаўнікоў сёмага склікання збярэцца на першае пасяджэнне раніцай, у 10.00, а Савет Рэспублікі – у 14.00, 6 снежня, праінфармавала старшыня Цэнтрвыбаркама. «Для Савета Рэспублікі – гэта апошні дзень. Выбары ў яго прайшлі 7 лістапада. Мы да 7 снежня павінны адкрыць першую сесію», – сказала Лідзія Ярмошына. ЦВК падвядзе вынікі выбараў 22 лістапада.
ЦВК абнародаваў прозвішчы кандыдатаў, якія, паводле папярэдніх даных, выбраны ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці. Гэтыя звесткі размешчаны на афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама.
Папярэдняя яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці склала 82,3%. У цэлым па Беларусі свой голас за таго ці іншага кандыдата аддала 77,22% выбаршчыкаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.