Архіў навін

Фотавыстава аўтарскіх навагодніх паштовак упершыню пройдзе ў Магілёве, расказала арганізатар праекта вядомы магілёўскі фотажурналіст Ірына Савосіна.
Галоўнаму рэдактару інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Святлане Шутавай уручана медаль Францыска Скарыны. У ліку ўзнагароджаных экс-начальнік упраўлення адукацыі Магаблвыканкама Уладзімір Рыжкоў, дырэктар Магілёўскай абласной філармоніі Дзяніс Шаблінскі, дырэктар Магілёўскага драмтэатра Андрэй Новікаў.
Дні нідэрландскага кіно пройдуць у Магілёве 27 лістапада, 4 і 11 снежня. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».
Прамую лінію правядзе 29 лістапада намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Аляксандраўна Альшэўская. З 14.00 да 16.00 па нумары тэлефона (80222) 29 90 03 насельніцтва рэгіёна зможа задаць кіраўніку пытанні.
На новых арт-аб’ектах каля палаца Пацёмкіна навагодняя ілюмінацыя зазіхаціць у першыя дні снежня. Як паведаміў дырэктар гістарычнага музея Крычава Уладзімір Мішчанка, зараз поўным ходам ідзе падрыхтоўка да свята. У палацы па традыцыі дадуць серыю навагодніх паказаў, а наведаюць іх сотні гасцей, дзяцей і дарослых.
Магілёўскі парк «Падніколле» атрымаў высокую ацэнку на фестывалі «Архітэктурная восень-2019». Мерапрыемства арганізаваў Беларускі саюз архітэктараў. Творчы калектыў інстытута «Магілёўграмадзянпраект» стаў уладальнікам дыплома 1 ступені і медалі ў намінацыі «Ландшафтная архітэктура і вулічны дызайн». Пра гэта паведаміў галоўны архітэктар Магілёва Уладзімір Скачак.
Пра гэта ішла размова на сустрэчы намесніка старшыні Магаблвыканкама Валерыя Малашкі са старшынёй Выканаўчага органа дзяржаўнай улады Сагдыйскай вобласці Раджабоем Ахмадзадом.
В Могилеве на площади Ленина начали устанавливать главную новогоднюю елку области. Ее основой станет металлическая конструкция, состоящая из сборных модулей.
Статус дэпутата не робіць чалавека асаблівым, але надзяляе высокай адказнасцю. Такім меркаваннем падзялілася дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Наталля Тарасенка, абраная па Магілёўскай сельскай акрузе № 88.
Беларусь плануе спрасціць уезд для замежнікаў праз абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску, паведаміў на пленарным пасяджэнні беларуска-швейцарскага дзелавога савета міністр эканомікі Дзмітрый Крутой. «Плануем далей пашыраць бязвізавыя зоны, спрасціць уезд для замежных грамадзян праз абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску», – адзначыў Дзмітрый Крутой. Таксама ўрад разлічвае на больш хуткае падпісанне пагаднення з Расіяй аб узаемным прызнанні віз, што будзе спрыяць развіццю бізнес-кантактаў.