Архіў навін

Малдова зацікаўлена ў стварэнні на сваёй тэрыторыі сумеснага прадпрыемства па зборцы ліфтаў і ліфтавага абсталявання «Магілёўліфтмаша». Пра гэта паведаміў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Малдовы ў Беларусі Віктар Сарачан падчас сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам.
Прэзентацыя праекта «Крокі на гукі» адбылася сёння ў магілёўскай паліклініцы № 2. Медустанова стала першай у вобласці, дзе працуе гука-маўленчая навігацыйная сістэма для людзей з інваліднасцю па зроку. Яна зніжае бар’еры на шляху невідушчых і са слабым зрокам, дапамагаючы ім лепш арыентавацца ў прасторы.
Падведзены вынікі конкурснага адбору рэжысёрскіх эксплікацый, які праводзіцца Міністэрствам культуры ў 2019 годзе.
Магілёўскім аблвыканкамам 25–29 лістапада будзе праводзіцца вывучэнне меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг установамі фізкультуры і спорту. Аб фактах няякаснага абслугоўвання, а таксама прапановы па ўдасканаленні работы ў названай сферы можна паведаміць з 8.00 да 13.00 і з 14. 00 да 17.00 па нумары (80222) 23 02 55.
У канцэртнай зале Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў 22 лістапада ў 15.00 адбудзецца музычна-літаратурны вечар «Японія – музычнае адлюстраванне ў Беларусі». Мерапрыемства арганізавана Пасольствам Японіі сумесна з калектывам установы адукацыі ў межах штогадовага фестывалю «Японская восень у Беларусі».
У Магілёўскай вобласці працягнуць працу па стварэнні спецыялізаваных цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Павел Марыненка на пасяджэнні абноўленага Савета па развіцці прадпрымальніцтва. У рэгіёне ўжо некалькі гадоў арганізуюць цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва на базе вузкапрофільных структур. Добрыя прыклады – Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця, якое вядзе працу па падтрымцы IT-праектаў і IT-супольнасці, асацыяцыя «БАМАП», якая абараняе інтарэсы міжнародных перавозчыкаў.
У Магілёўскай вобласці 1 снежня стартуе дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.
У Магілёўскай вобласці 28 лістапада з 11.00 да 13.00 упершыню пройдзе электронны кірмаш вакансій, які будзе даступны на сайце www.e-vacancy.by. Удзел у кірмашы прымуць 24 прадпрыемствы рэгіёна. Электронны кірмаш вакансій дазваляе ў анлайн-рэжыме забяспечыць прамы і актыўны дыялог наймальніка з саіскальнікам, якія тэрытарыяльна знаходзяцца ў розных месцах. Таксама прадугледжана магчымасць перадаць непасрэдна прадстаўніку наймальніка сваё рэзюмэ і задаць пытанні.