Архіў навін

Шматфункцыянальны сяміпавярховы корпус замест старых пабудоў можа з’явіцца на тэрыторыі Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Аказаць садзейнічанне ў рэалізацыі перспектыўнага праекта выказалі гатоўнасць міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас наведвання абноўленага радзільнага дома.
Прафсаюзныя рэйдавыя групы правядуць маніторынгі на прадпрыемствах усіх рэгіёнаў. Асаблівую ўвагу звернуць на захаванне тэмпературнага рэжыму ў вытворчых памяшканнях і цэхах, стан санітарна-бытавых памяшканняў і забеспячэнне работнікаў спецыяльнай вопраткай і абуткам. Праверкі, накіраваныя на выяўленне фактаў парушэння тэмпературных умоў на працоўных месцах, пачнуцца 15 лістапада.
Решение коммунальных проблем, начисление пенсий, благоустройство населенных пунктов – обо всем этом и многом другом говорили люди, пришедшие сегодня на прием к помощнику Президента – инспектору по Могилевской области Михаилу Русому, проводившему в Могилеве личный прием граждан.
У будынку Палаца культуры БДСГА ў Горках сёння прыемная мітусня. Жыхары горада яшчэ некалькі месяцаў таму не маглі паверыць, што тут адкрыецца бізнес-інкубатар.
Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ запрашае выбаршчыкаў паўдзельнічаць у фотаконкурсе «#Галасую». Каб прыняць удзел у спаборніцтве, неабходна зрабіць фота або сэлфі на выбарчым участку ў дні датэрміновага галасавання або 17 лістапада, апублікаваць здымак на сваёй старонцы УКантакце або запісе ў Instagram, суправадзіць фатаграфію хэштэгамі #ягаласую #МыРазам #МыІдзём #mogbrsm і адзначыць у публікацыі акаўнт @mogbrsm.
Магілёўцаў і гасцей горада 15–16 лістапада запрашаюць на вялікі святочны кірмаш. Як паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама, ён будзе ўключаць дзве пляцоўкі з гандлёвымі радамі, якія расцягнуцца больш чым на паўкіламетра.
Завяршаюцца рамонтныя работы на «гарбатым» мосце па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве. Пуцеправод капітальна адрамантаваны, дапоўнены арачнай галерэяй з падсветкай, лаўкамі, урнамі. Зона перамяшчэння мае веладарожку. Устаноўлены гандлёвыя павільёны. Зроблена некалькі дадатковых спускаў да створанай зоны адпачынку з лаўкамі, альтанкамі і сістэмай пешаходных дарожак. На аб’екце ўстаноўлена сучаснае энергаэфектыўнае абсталяванне.
Сёлета Дзед Мароз прыбудзе на навагоднія святкаванні ў Магілёў 15 снежня на верталёце. Пра гэта расказала начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава. «Да навагодніх святаў мы падрыхтавалі для магілёўцаў шмат сюрпрызаў. Святочная праграма пачнецца 15 снежня на плошчы Леніна. Тут пройдзе сустрэча Дзеда Мароза, які сёлета прыляціць у Магілёў на верталёце. Пасля гэтага на цэнтральнай плошчы горада запаляць агні на галоўнай ёлцы», – расказала Ірына Жабарава.
Канцэпцыю навагодняга ўпрыгожвання горада абмеркавалі на нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме. «Звыклыя навагоднія ўпрыгожванні горада плануем разбавіць новымі элементамі. Сярод іх тэматычныя фотазоны, маляўнічыя светлавыя канструкцыі», – заўважыў начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама Уладзімір Скачак. Так, мяркуецца размясціць фотазоны з сімвалам 2020 года ля Палаца культуры вобласці і Магілёўскага лялечнага тэатра.
Выбары – адна са значных падзей, якія фарміруюць жыццё грамадзяніна і ўсёй краіны, нельга заставацца ў баку ад гэтага. Такім меркаваннем падзялілася назіральніца выбарчага ўчастка № 2 у Магілёве Ларыса Джафарава. Яна акрэдытаваная як назіральнік ад прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі. «Гэта другая выбарчая кампанія, у якой я назіральнік. У першы раз у такім статусе працавала на гэтым жа ўчастку на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, – падзялілася жанчына. – Тады ўсё прайшло без якіх-небудзь складанасцей. Думаю, і гэтым разам будзе гэтак жа».
Цеплавая мадэрнізацыя жылля ў Беларусі пачнецца з Магілёўскай і Гродзенскай абласцей, для пілотнага праекта выбіраюць каля 250 дамоў, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алексам Крэмерам.
Праз удзел у выбарах людзі транслююць сваю грамадзянскую пазіцыю і робяць важны ўклад у далейшае развіццё дзяржавы. Такое меркаванне выказала жыхарка Магілёва Іна Чабатарэўская падчас датэрміновага галасавання на ўчастку № 26 у сярэдняй школе № 6. «Прагаласаваць – гэта права і абавязак кожнага грамадзяніна, – сказала Іна Чабатарэўская. – Чалавек, які прыходзіць на выбары, перш за ўсё выказвае сваё волевыяўленне і праз абранага ім кандыдата ў дэпутаты ўплывае на пазітыўныя змены ў жыцці асобна ўзятага раёна, горада і краіны ў цэлым».
За два дні датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 11,97% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.