Архіў навін
Магілёўскі абласны камітэт БРСМ прапануе моладзі паўдзельнічаць у інтэрнэт-акцыі «Разам дзеля жыцця». Праект ужо стартаваў у рэгіёне і будзе доўжыцца да 3 снежня. Конкурс прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, які традыцыйна адзначаецца 1 снежня.
Заняткі бясплатнай бізнес-школы «Я сама», разлічанай на пачыныючых прадпрымальніц, пройдуць на працягу трох зімовых месяцаў у беларускіх гарадах. У нашай вобласці мерапрыемствы адбудуцца ў Горках (25–26 студзеня) і Магілёве (15–16 лютага).
Пераможцам конкурсу «#Галасую», які праводзіўся 13–17 лістапада сярод маладых выбаршчыкаў у Магілёўскай вобласці, стала Марына Бандык з Горак. Дзяўчына атрымала ў падарунак ад АК ГА «БРСМ» зарадную прыладу PowerBank.
Жывая агароджа з некалькіх відаў дэкаратыўных кустоў, агароджа двайнога прызначэння, з’явілася ў магілёўскім парку Падніколле дзякуючы супрацоўнікам «Магілёўзелянбуда». Улетку яна будзе ўпрыгожваць цэнтральны ўваход у парк, а зімой пазбавіць экстрэмалаў магчымасці ладзіць несанкцыянаваныя катанні на цюбінгах. Гэта праблема сур’ёзна заявіла пра сябе мінулай зімой, і азеляняльнікі знайшлі аптымальны спосаб яе вырашэння.
У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва прайшоў семінар на тэму «Інструменты прасоўвання экспарту беларускіх прадпрыемстваў».
Прафарыентацыйная акцыя «Мая прафесія – мая будучыня!» пройдзе 23 лістапада ва ўпраўленні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама (вул. К. Маркса, д. 25).
Арганізатары запрашаюць наведаць УУС навучэнцаў 7–9 класаў сярэдніх устаноў адукацыі, якія ў будучыні плануюць стаяць на абароне законных правоў і інтарэсаў грамадзян і грамадства. У хлопцаў будзе магчымасць бліжэй пазнаёміцца з вучобай у Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы і атрымаць адказы на пытанні.
Пачатак мерапрыемства ў 11.00.
За студзень-кастрычнік 2019 года ў кансалідаваны бюджэт Бабруйска паступіла Br 195,6 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.
Удзельная вага плацяжоў арганізацый у агульнай суме паступленняў склала 89,8%, або Br175,5 млн. Індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў бюджэт выплачана Br 11,2 млн. або 5,7% ад сумы, якая паступіла, фізічнымі асобамі – Br8,9 млн., або 4,5%.
За суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося 4 пажары: у Бабруйскім, Быхаўскім і Магілёўскім раёнах. Загінулі 2 чалавекі, асобы якіх устанаўліваюцца, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Каля гадзіны ночы 22 лістапада жыхароў в. Баранавічы-1 Бабруйскага раёна разбудзіў трэск шыферу палаючага дома. Палаў жылы дом 63-гадовай мясцовай жыхаркі. Агонь знішчыў дах і перакрыцце, часткова пашкодзіў сцены і маёмасць у доме. Пад абваленымі канструкцыямі ратавальнікі знайшлі труп, як мяркуецца, гаспадыні.
Переводчик